Top.Mail.Ru
Іранічны Дастаеўскі на сцэне Купалаўскага

Іранічны Дастаеўскі на сцэне Купалаўскага

10.12.2024

Першай прэм’ерай парадаваў 105-ы тэатральны сезон у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы. Трагікамедыя «Дзядзечкаў сон» паводле аповесці Ф. М. Дастаеўскага здзіўляла яскравай формай, інтэрактывамі і добрым беларускім перакладам. Але пра ўсё па парадку.

Цёплыя адносіны вачыма мастакоў

Цёплыя адносіны вачыма мастакоў

10.12.2024

У Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў працуе выстаўка твораў з фонду НЦСМ «Цёплыя адносіны». Эмацыянальныя і насычаныя работы беларускіх і расійскіх мастакоў грэюць у халодныя зімовыя будні лепей за кубачак кавы. Асноўная тэма — цеплыня паміж людзьмі, узаемаадносіны з сабой, з іншымі, з усім светам.

Як расказаць дзецям пра сур'ёзныя рэчы?

Як расказаць дзецям пра сур'ёзныя рэчы?

10.12.2024

Сёлета Анатоль Зэкаў выдаў дзве кнігі для юных чытачоў: «Ела львіца піцу» і «Дзе схавалася лета?». Першая выйшла ў сталічным выдавецтве «Народная асвета», другая — у гомельскім выдавецтве «Барк». У абедзвюх — вершы, адрасаваныя дзецям малодшага школьнага ўзросту. Героі кніг — звычайныя хлопчыкі і дзяўчынкі з іх заняткамі, гульнямі і забавамі, захапленнямі і прыгодамі.

Якое крэда ў рэжысёра Сяргея Фядотава?

Якое крэда ў рэжысёра Сяргея Фядотава?

09.12.2024

Хто такі Сяргей Фядотаў, аматарам тэатра тлумачыць не трэба. Рэжысёр і стваральнік першага містычнага тэатра «У Моста» з Пермі вядомы нашаму гледачу ў тым ліку і беларускімі пастаноўкамі. Гэта спектакль «Камедыя» Уладзіміра Рудава, які ён паставіў са сваім калектывам, «Махляры», які расійскі рэжысёр увасобіў у жыццё на сцэне Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі, нарэшце, спектакль «Жаніцьба», з якім трыумфальна выступае заслужаны калектыў Магілёўскага абласнога драмтэатра.

Месца для ўласнага «Я»

Месца для ўласнага «Я»

09.12.2024

Праект «Неабсяжныя інтэрпрэтацыі», які дапамагае зазірнуць ва ўнутраны свет і прааналізаваць уласныя пачуцці, эмоцыі і ўчынкі, працуе ў мемарыяльным музеі-майстэрні З. І. Азгура. У экспазіцыі — работы чатырох мастачак, дзе галоўны феномен — чалавек. Розныя падыходы і тэхнікі аб’яднаны імкненнем раскрыць патэнцыял чалавечай істоты.

Казкі Міколы Чарняўскага

Казкі Міколы Чарняўскага

09.12.2024

Новая кніга Міколы Чарняўскага «Здарэнне ў цырку», якая толькі што выйшла ў Выдавецкім доме «Звязда», цалкам складаецца з казак. Таму невыпадкова эпіграфам да яе Мікола Мікалаевіч узяў словы з ліста Аляксандра Пушкіна свайму брату Лёвачку, які дзяліўся з ім уражаннямі ад гісторый, пачутых ад нянькі Арыны Радзівонаўны: «Ах, что за прелесть, эти сказки!..». І запэўніў у гэтым у своеасаблівым вершаваным уступе сваіх будучых маленькіх чытачоў. Ды і не толькі іх, бо, няма сумнення, пазнаёміцца з творамі такога слыннага дзіцячага пісьменніка, якім з’яўляецца Мікола Чарняўскі, нямала ахвотных і сярод дарослых прыхільнікаў нацыянальнага прыгожага пісьменства:

Казкі — цуды, сіла — казкі,

Як дабро тварыць — падказкі.

Як з сябрамі,

З імі знайся,

Забываць іх — не спяшайся.

Ігар Капылоў: Я з дзяцінства на роднай Пастаўшчыне чуў жывую натуральную беларускую гаворку

Ігар Капылоў: Я з дзяцінства на роднай Пастаўшчыне чуў жывую натуральную беларускую гаворку

09.12.2024

Сёлета Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа святкуе сваё 95-годдзе. З гэтай нагоды рэдакцыя газеты «ЛіМ» задала пытанні кандыдату філалагічных навук, дацэнту, дырэктару гэтай навуковай установы Ігару Капылову.

Новы погляд на знаёмыя старонкі гісторыі

Новы погляд на знаёмыя старонкі гісторыі

06.12.2024

Сумесны праект Дзяржаўнага музея беларускай літаратуры і Дзяржаўнага музея гісторыі расійскай літаратуры імя У. І. Даля (Масква) «Дарога да міру» прымеркаваны да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Боль трагічных падзей перадаецца праз пакаленні і захоўваецца ў сэрцах нашчадкаў. Дзесяцігоддзямі мастакі, скульптары, кампазітары і пісьменнікі спрабуюць асэнсаваць гэты досвед і адлюстраваць глыбіню пачуццяў праз яркія вобразы. Творчасць літаратараў-франтавікоў натхніла мастачак Наталлю Раманаву і Кацярыну Ірхіну на стварэнне літаратурна-мастацкіх інсталяцый.

Чаму кнігі з аўтографамі ўяўляюць цікавасць у прыхільнікаў чытання?

Чаму кнігі з аўтографамі ўяўляюць цікавасць у прыхільнікаў чытання?

06.12.2024

Ва ўсе часы кнігі з аўтографамі ўяўлялі найбольшую цікавасць для прыхільнікаў чытання. Той факт, што аўтар трымаў гэтае выданне ў сваіх руках і пакінуў уласнаручны подпіс, робіць экзэмпляр унікальным, выключным. Для ўладальніка аўтографа гэта памяць пра сустрэчу з пісьменнікам, напамін пра атрыманыя ўражанні і эмоцыі, што на доўгі час сагравае сэрца кнігалюба.

«Турэмны дзённік» Хо Шы Міна

«Турэмны дзённік» Хо Шы Міна

06.12.2024

Добра мець шмат кніг ва ўласнай бібліятэцы. Яшчэ лепш — па рознай праблематыцы. Аднак гэта, як кажуць, палка з двума канцамі. Чарговы раз у гэтым упэўніўся, шукаючы кнігу Хо Шы Міна «Турэмны дзённік», якую выдавецтва «Мастацкая літаратура» выпусціла ў 1985 годзе ў перакладзе з в’етнамскай мовы Янкі Сінакова. Важна, што не проста са звычайнага падрадкоўніка, а пасля ўважлівага знаёмствам з арыгіналам.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю