Top.Mail.Ru
Простыя сюжэты Віктара Бутры

Простыя сюжэты Віктара Бутры

18.12.2024

Фотавыстаўка Віктара Бутры «Простыя сюжэты. Частка 3» працуе ў галерэі «Лабірынт» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі да 15 студзеня. Член Беларускага грамадскага аб’яднання фатографаў, фотаклуба «Мінск», удзельнік рэспубліканскіх і міжнародных выставак і конкурсаў, уладальнік шэрагу прэмій і ўзнагарод прадставіў трэцюю частку свайго праекта. Першая была адкрыта ў Мінску ў 2004 годзе, другую экспазіцыю прэзентавалі ў 2021-м. 

Лістападаўскі нумар «Нёмана» напоўнены лірыкай, псіхалагізмам і светлымі пачуццямі

Лістападаўскі нумар «Нёмана» напоўнены лірыкай, псіхалагізмам і светлымі пачуццямі

18.12.2024

Лірыкай, псіхалагізмам і светлымі пачуццямі напоўнены новы нумар часопіса «Нёман». Пісьменнікі разважаюць пра зменлівасць быцця, каханне, пра цеснае ўзаемадзеянне чалавечых пачуццяў, з якога складаецца наша жыццё. Аўтары звяртаюцца да класічных літаратурных сюжэтаў, дзе дабро перамагае зло, холад і цемра змяняюцца цеплынёй і святлом, а героі знаходзяць сапраўднае каханне.

Вялікі тэатр Беларусі ажыццявіў новую пастаноўку «Яўгенія Анегіна»

Вялікі тэатр Беларусі ажыццявіў новую пастаноўку «Яўгенія Анегіна»

17.12.2024

Ёсць творы, успрыманне якіх карэкціруецца пад уплывам розных сітуацый, у тым ліку ў залежнасці ад узросту. Таму і перачытваюць некаторыя па некалькі разоў за жыццё. Да таго ж свае «прачытанні» прапаноўваюць творцы розных відаў мастацтва. Адзін з тых, хто ўзяў раман Аляксандра Пушкіна за аснову для ўласнага твора, — Пётр Чайкоўскі. Ён нават спрабаваў змяніць фінал у оперы «Яўгеній Анегін», але публіка на той час ужо засвоіла паэтычную версію з фармулёўкай «я другому отдана и буду век ему верна». І лірычная музыка адлюстравала чалавечую драму настолькі ярка, што твор Чайкоўскага набыў папулярнасць ва ўсім свеце. Але ж і опера, ужо як асобны твор, таксама мае права на «прачытанні». Вялікі тэатр Беларусі ажыццявіў новую пастаноўку «Яўгенія Анегіна» Чайкоўскага, восьмую за сваю гісторыю.

Выстаўка мастака-авангардыста адкрылася у галерэі DK

Выстаўка мастака-авангардыста адкрылася у галерэі DK

17.12.2024

У галерэі DK адкрылася выстаўка беларускага мастака-авангардыста Аляксандра Забаўчыка «ЗабаўчыкS». Яго жывапіс дзесьці на памежжы абстрактнага і рэальнага. Мастак цесна ўзаемадзейнічае з філасофіяй, даследуе вобразы і пластыку навакольнага асяроддзя.

Максім Багдановіч звязаў Мінск і Ніжні Ноўгарад

Максім Багдановіч звязаў Мінск і Ніжні Ноўгарад

17.12.2024

Амаль палову жыцця Максім Багдановіч пражыў у Ніжнім Ноўгарадзе (1896–1908), тут пайшоў вучыцца ў Ніжагародскую мужчынскую гімназію, знайшоў новых сяброў, пачаў пісаць і ўбачыў першыя публікацыі сваіх твораў. Менавіта таму старажытны прыгожы горад на Волзе знаходзіцца ў цэнтры ўвагі супрацоўнікаў Літаратурнага музея М. Багдановіча. Мы падтрымліваем цесныя стасункі з ніжагародскімі музеямі, архівамі і прыватнымі асобамі. 2024 год парадаваў цікавымі знаходкамі і сустрэчамі, а радасцю трэба дзяліцца.

Якія работы сталі фаварытамі «Viva Kola Art 2024»?

Якія работы сталі фаварытамі «Viva Kola Art 2024»?

16.12.2024

Выстаўка «Viva Kola Art 2024» у Палацы мастацтва была прадстаўлена мінскаму гледачу і гасцям сталіцы на працягу некалькіх тыдняў. Аднак праект радаваў не толькі публіку, але і мастакоў — далёка не кожную нават сталічную выстаўку наведвае такая колькасць прыхільнікаў мастацтва. Да таго ж інтрыга: «Viva Kola Art» — гэта не толькі выстаўка, але і конкурс — рэспубліканскі, на які аўтары з Беларусі і краін блізкага замежжа прапанавалі каля 500 работ. У журы быў месяц, каб вызначыцца з фаварытамі. Такі ж перыяд на раздумванне і гледачам, якія таксама выбіралі найлепшых — у адпаведнасці са сваім густам.

Стагоддзе Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М. І. Глінкі адсвяткалі канцэртам

Стагоддзе Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М. І. Глінкі адсвяткалі канцэртам

16.12.2024

У вялікай зале Белдзяржфілармоніі да 100-годдзя з дня заснавання Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М. І. Глінкі таленавітыя маладыя музыканты разам са сваімі педагогамі, з выдатнымі выпускнікамі прадставілі ўвазе публікі Гранд-канцэрт.

Канцэрт «Класіка без межаў» прайшоў у Белдзяржфілармоніі

Канцэрт «Класіка без межаў» прайшоў у Белдзяржфілармоніі

16.12.2024

28 лістапада ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі пры поўным аншлагу адбыўся канцэрт сімфанічнай музыкі «Класіка без межаў» Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь. За дырыжорскім пультам — народны артыст Беларусі, маэстра Аляксандр Анісімаў.

Аляксей Бяляеў: Цяпер час канвергентнай журналістыкі

Аляксей Бяляеў: Цяпер час канвергентнай журналістыкі

16.12.2024

Факультэт журналістыкі БДУ сёлета святкуе 80-годдзе. У лістападзе адбываліся розныя мерапрыемствы: Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя, сустрэчы выпускнікоў, былых выкладчыкаў, святочныя імпрэзы...

З нагоды юбілею дэкан факультэта журналістыкі БДУ, кандыдат гістарычных навук, дацэнт, палітолаг Аляксей Бяляеў даў інтэрв’ю газеце «ЛіМ». Аднак, нягледзячы на святочны настрой, гутарку мы пачалі з таго, у якіх умовах цяпер даводзіцца працаваць СМІ.

Выстаўка пераможцаў фестывалю-конкурсу «Сузор’е» праходзіць да 16 снежня

Выстаўка пераможцаў фестывалю-конкурсу «Сузор’е» праходзіць да 16 снежня

14.12.2024

Выстаўка «Ад прадзедаў...» працуе ў карціннай галерэі «Універсітэт культуры». Экспазіцыю склалі творы, выкананыя ў розных тэхніках: графіка, жывапіс, акварэль, вышыўка, ткацтва, саломапляценне, выцінанка, разьба, роспіс па шкле і кераміка. Аўтары — пераможцы і дыпламанты Мінскага гарадскога фестывалю-конкурсу народнай творчасці «Сузор’е». Заснавальнікамі і арганізатарамі праекта выступаюць упраўленне культуры Мінгарвыканкама і «Мінскканцэрт». 

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю