Top.Mail.Ru
Фатограф Дар'я Філіповіч заклікае паверыць у сябе

Фатограф Дар'я Філіповіч заклікае паверыць у сябе

13.12.2024

Шэраг нядаўніх выставачных праектаў у сталіцы і рэгіёнах прымеркавалі да Міжнароднага дня інвалідаў. Сярод такіх — фотавыстаўка Дар’і Філіповіч «Павер у сябе», якая працуе ў галерэі «Мабільная» Нацыянальнай бібліятэкі да 12 лютага. Праект арганізаваны пры ўдзеле школы фатаграфіі «Анёл» аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Савецкага раёна горада Мінска.

Тры творчыя аб'яднанні будуць больш цесна супрацоўнічаць з Расіяй у тэатральнай сферы

Тры творчыя аб'яднанні будуць больш цесна супрацоўнічаць з Расіяй у тэатральнай сферы

13.12.2024

У Мінску падчас круглага стала «Роль тэатра і кіно ў фарміраванні духоўна-маральных каштоўнасцей грамадства» падпісаны пагадненні аб супрацоўніцтве адразу з трыма беларускімі творчымі саюзамі: з аднаго боку — Саюз тэатральных дзеячаў Расійскай Федэрацыі, з іншага — Беларускі саюз кінематаграфістаў, Беларускі саюз тэатральных дзеячаў, Саюз пісьменнікаў Беларусі.>

Памяці Уладзіміра Васільевіча Гніламедава

Памяці Уладзіміра Васільевіча Гніламедава

13.12.2024

Памёр акадэмік. Гэтых двух слоў, якія разляцеліся 3 лістапада, для літаратуразнаўчай грамадскасці было дастаткова, каб зразумець, пра якую падзею ідзе гаворка. Але ў іх заключаецца і маштаб, і глыбіня страты.

Самае цікавае с жыцця Віталя Цвіркі

Самае цікавае с жыцця Віталя Цвіркі

12.12.2024

Выстаўка жывапісу і графікі народнага мастака Беларусі Віталя Цвіркі «Паэма зямлі беларускай» адкрылася ў Гарадской мастацкай галерэі твораў Леаніда Шчамялёва. Часовая экспазіцыя працягвае сумесны з Беларускім саюзам мастакоў цыкл праектаў «Класікі — Сучаснікі», прысвечаны знакавым асобам у беларускім выяўленчым мастацтве. Да 19 студзеня гледачу варта паспець пазнаёміцца з разнапланавымі работамі Віталя Канстанцінавіча. А мы гэтым разам прыгадаем цікавыя факты з жыцця творцы.

Сустракаем 2025-ы год разам з «ЛіМам»

Сустракаем 2025-ы год разам з «ЛіМам»

12.12.2024

Паспейце АФОРМІЦЬ ПАДПІСКУ на I паўгоддзе 2025 года! Давайце сустрэнем і правядзём 2025-ы разам, каб «ЛіМ» працягваў радаваць вас, нашы шаноўныя пастаянныя чытачы, і надалей — паэтычнымі і празаічнымі творамі, навінкамі кнігавыдання, цікавымі актуальнымі інтэрв’ю, карыснымі архіўнымі літаратурнымі росшукамі і знаходкамі, рэпартажамі з круглых сталоў і выставак.

Ці заменіць штучны інтэллект пісьменніка?

Ці заменіць штучны інтэллект пісьменніка?

12.12.2024

Яшчэ зусім нядаўна тэмай, якую найбольш абмяркоўвалі, было саперніцтва інтэрнэту і кнігі. Кліпавае мысленне, сацыяльныя сеткі, гульні і экранізацыі — усё гэта выцясняе папяровыя выданні на перыферыю сучасных інтарэсаў, што хвалюе шматлікіх прыхільнікаў чытання. І вось новы, такі ж небясспрэчны кірунак прагрэсу — пісьменнік і штучны інтэлект.

Разумныя машыны навучыліся распазнаваць чалавечы голас, абыгрываць у шахматы знакамімых гросмайстраў, ставіць медыцынскія дыягназы. Сфера іх уплыву пашыраецца так хутка, як нястрымны тайфун захоплівае тэрыторыі. Хваляванне прайшло і ў пісьменніцкіх колах. Новыя магутныя камп’ютары даюць штуршок развіццю нейронных сетак — аднаму з напрамкаў даследаванняў у галіне штучнага інтэлекту, заснаванаму на мадэляванні біялагічных працэсаў, якія адбываюцца ў чалавечых мазгах. Гэта азначае, што камп’ютары становяцца здольнымі пісаць кнігі, афармляць іх (ужо пабачылі свет такія выданні, як, дарэчы, і напісаныя ў суаўтарстве з пісьменнікамі). Няўжо творца застанецца за бортам цывілізацыі?

Прапануем разважанні на гэты конт нашых экспертаў.

140-годдзю Уладзіміра Кудрэвіча прысвяцілі выставачны праект

140-годдзю Уладзіміра Кудрэвіча прысвяцілі выставачны праект

11.12.2024

Выставачны праект «Кудрэвічы. Адданыя мастацтву» ў Нацыянальным мастацкім музеі прысвяцілі 140-годдзю Уладзіміра Кудрэвіча, выдатнага пейзажыста першай паловы ХХ стагоддзя, заслужанага дзеяча мастацтваў БССР. Значную частку экспазіцыі склалі творы яго дачкі — таксама заслужанага дзеяча мастацтваў БССР, а яшчэ народнага мастака Беларусі Раісы Кудрэвіч. Апроч іншага, прадстаўлены здымкі, на якіх адлюстраваны Уладзімір Уладзіміравіч Кудрэвіч: сын мастака — заслужаны артыст БССР.

Дзе знаходзіцца беларускі курорт мары?

Дзе знаходзіцца беларускі курорт мары?

11.12.2024

У прыгожым і ўтульным куточку Беларусі размясцілася адна з самых вядомых здраўніц краіны — санаторый «Прыазёрны». Аб лячэбна-аздараўленчым патэнцыяле Нарачанскага краю, санаторыі і нарачанцах, якія там працуюць, расказвае новая публіцыстычная кніга мядзельскага празаіка і публіцыста Паўла Жукава «Курорт маёй мары» («Курорт моей мечты»).

Чаго чакаць ад «Чорнага замка»?
329

Чаго чакаць ад «Чорнага замка»?

11.12.2024

Не памылюся, калі назаву «Чорны замак Альшанскі» ці не адной з найлепшых кніг Уладзіміра Караткевіча. У ёй ёсць усё, за што і любяць яго творчасць: таямніцы, любоў да свайго краю і беларускай гісторыі, глыбіня і шматслойнасць успрымання сюжэта ў залежнасці ад досведу чытача, рамантычнасць, багатая лексіка, цікавы сюжэт, які інтрыгуе і трымае да фіналу. Менавіта таму дзіўна, што гэты твор экранізаваўся толькі аднойчы: у 80-я гады мінулага стагоддзя сваё прачытанне Караткевіча прапанаваў Міхаіл Пташук, прычым здымкі вяліся не ў Беларусі. Аўтарам сцэнарыя быў сам Уладзімір Сямёнавіч, таму тая стужка была блізкая да сюжэта яго твора. Ніхто доўга (болей за 40 гадоў!) не адважваўся прапанаваць сваю версію знакамітай і любімай многімі пакаленнямі кнігі Караткевіча. І нарэшце мы дачакаліся!

Унікальны праект Навума Гальпяровіча

Унікальны праект Навума Гальпяровіча

11.12.2024

Юбілейны, 250-ы, выпуск аўтарскага праекта заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь Навума Гальпяровіча «Суразмоўцы» на тэлеканале «Беларусь 3» стаў добрай нагодай для сустрэчы з яго стваральнікам і вядучым, каб нагадаць нашым чытачам, з чаго ўсё пачыналася. Калі гутарыш з такім чалавекам, як Навум Якаўлевіч, размова плаўна перацякае ў самыя розныя рэчышчы, нібы плывеш па рацэ чалавечай памяці. Мой суразмоўца згадаў нават час, калі сам працаваў у «ЛіМе». Навум Гальпяровіч і цяпер не страчвае сувязей з выданнем творчай інтэлігенцыі Беларусі: вядзе аўтарскую калонку, дасылае свае вершы і прозу. Вядома, пагутарылі, і пра яго ўражанні ад нядаўняй літаратурнай сустрэчы ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі «20 пытанняў Навуму Гальпяровічу», падчас якой паэт, празаік, публіцыст распавёў і пра сваю творчасць, і пра родны Полацк.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю