Матэрыялы выпуску №101 (30740) от 28.05.2026
Матэрыялы выпуску №101 (30740) от 28.05.2026
Беларуская эканоміка дэманструе рост выручкі і прыбытку
У Беларусі выдаткі на сацыяльную абарону сем’яў з дзецьмі — адны з самых высокіх у свеце
Шчаслівае дзяцінства — вельмі складаная матэрыя, вытканая з мноства складнікаў. Не апошняе месца ў ёй займаюць маральна-этычныя фактары, завязаныя на любові, клопаце, павазе і розных іншых пазітыўных эмоцыях, якія так неабходныя малым.
Нараду аб выніках знешняга гандлю за І квартал правялі ва ўрадзе
Прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын правёў рабочую нараду па пытанні аб выніках знешняга гандлю за першы квартал 2026 года і ацэнцы работы службовых асоб па выкананні заданняў па экспарце, паведамілі ў прэс-службе ўрада.
У Дзень пагранічніка ўспамінаем тых, хто аддаў свае жыцці дзеля абароны родных рубяжоў
Недатыкальнасць граніц для дзяржавы — найважнейшая ўмова захавання яе суверэнітэту, незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці, а іх абарона — справа гонару, патрыятычны абавязак і асаблівая адказнасць перад народам для кожнага воіна ў зялёнай фуражцы. Штогод 28 мая ў нашай краіне адзначаюць Дзень пагранічніка. Гэта свайго роду даніна павагі подзвігу савецкіх салдат, якія першымі прынялі на сябе ўдар фашыстаў у пачатку Вялікай Айчыннай вайны, тым людзям, якія ўсклалі на сябе адказную місію — устойліва і нястомна стаяць на варце рубяжоў роднай Беларусі.
Нацыянальныя паркі і заказнікі Беларусі прынялі летась удвая больш замежных турыстаў
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка вызначыў турызм як найважнейшы пункт эканамічнага росту, паставіўшы задачу павялічыць долю галіны ў ВУП краіны да 4,5 % і як мінімум удвая нарасціць яе ўклад у эканоміку. Для рэалізацыі гэтай мэты праводзіцца маштабная работа. Адзін з відаў турызму, які найбольш імкліва развіваецца, — экалагічны. Ва ўсім свеце сёння вызначаецца трэнд на цікавасць да ўнікальных прыродных тэрыторый, на якія так багата наша краіна.