Матэрыялы выпуску №196 (30835) от 09.10.2026
Матэрыялы выпуску №196 (30835) от 09.10.2026
У французскіх пратэстах ёсць і эканамічныя прычыны. І яны, бадай, вызначальныя
Чарговы раз Францыя ахоплена бунтамі. Цяпер на вуліцу выйшлі абураныя ліцэісты, студэнты, выкладчыкі, а таксама пратэст усё шчыльней абрастае тымі, хто спачувае. Справа не толькі ў дэфіцыце настаўнікаў, старых будынках і ўзрослай плаце за веды. У цэлым французская сацыяльна-эканамічная мадэль падаецца вельмі няўстойлівай. І ўжо Bloomberg называе гэту краіну слабым звяном Еўропы. Хоць складана сказаць, дзе ў ЕС моцныя элементы эканамічнага ланцуга?! Бо высокі ўзровень жыцця ў заходняй частцы саюза забяспечваўся доўгія дзесяцігоддзі за кошт нарошчвання дзяржаўнага доўгу, які ўжо зусім адарваўся ад эканамічных крытэрыяў. Бюджэт не можа забяспечваць ранейшых сацыяльных гарантый, а эканоміка не можа даць людзям заробак, які адпавядае іх запытам. Вынік — палітычны крызіс, які лавай бурліць унутры Еўрасаюза і ўсё часцей вырываецца вонкі маштабнымі вулічнымі акцыямі і пратэстамі.
Моладзь Беларусі і Расіі — пра агульную памяць, выбар і адказнасць
Фестываль «Моладзь — за Саюзную дзяржаву», які стартаваў 7 кастрычніка, сабраў больш за 300 удзельнікаў з дзвюх краін. Мерапрыемства праводзіцца па ініцыятыве дэпутатаў Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі штогод, пачынаючы з 2006-га. Магілёў стаў яго пляцоўкай у другі раз.
Аб чым гаварылі на выязным пасяджэнні прэзідыума Савета Рэспублікі
У чацвер на базе Гарадзейскага цукровага камбіната адбылося выязное пасяджэнне Прэзідыума Савета Рэспублікі. У цэнтры ўвагі яго ўдзельнікаў — якаснае і здаровае харчаванне. У ходзе пасяджэння адбылася прадметная размова аб тым, як дынамічна пашыраць лінейку натуральных айчынных прадуктаў, развіваць дыетычны кірунак, замяняць імпартныя аналагі і забяспечваць якаснымі таварамі крамныя паліцы і дзіцячыя ўстановы.
Адразу ў двух рэгіёнах Беларусі адбудуцца фестывалі-кірмашы працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2026»
Па восені не толькі куранят лічаць. Збіраюць шчодры ўраджай — плён стараннай працы людзей і смачныя дары прыроды. Ударна папрацавалі сёлета і хлебаробы — у рэгіёнах падводзяць збожжавыя вынікі. Абласныя «Дажынкі-2026» ужо адбыліся на Брэстчыне, Гродзеншчыне і Міншчыне. У гэту суботу святочную эстафету аграрыяў падхопяць Магілёўшчына і Гомельшчына. А праз тыдзень каравайны карагод закальцуе Віцебшчына. Мы даведаліся, дзе і як будуць сустракаць гасцей у найбліжэйшыя выхадныя. Далучайцеся — будзе гарантавана цікава, весела і смачна!
Напярэдадні прафесійнага свята даведаліся, чым жыве пошта Беларусі
Штогод 9 кастрычніка ў нашай краіне адзначаюць Сусветны дзень пошты. На працягу ўсёй гісторыі існавання гэтай службы паштовыя работнікі былі і застаюцца неад'емнай часткай жыцця, бадай што, кожнага чалавека. Чым жыве беларуская пошта сёння, у век панавання новых тэхналогій, эксперты расказалі ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1».
Цяпла і сонечнага неба ў выхадныя сіноптыкі не абяцаюць
Пачынаючы з пятніцы, надвор’е ў Беларусі пачалі псаваць непагодлівыя цыклоны, якія прынеслі не толькі ападкі, моцны парывісты вецер, але і адкрылі шлях паветраным масам паўночных шырот, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Яна не лічыць сваю прафесію «мужчынскай» — умее даказаць гэта справай
Участковы інспектар Заводскага РУУС г. Мінска капітан міліцыі Святлана Крына працуе на сваёй пасадзе з сакавіка 2017 года. За 9 гадоў службы жанчына ўпэўнілася: гэта штодзённая карпатлівая праца, што не заўсёды заўважна збоку, — справа яе жыцця.