Навiны
Двое жыхароў Віцебска падзараблялі ў сталіцы закладчыкамі
Двое жыхароў Віцебска падзараблялі ў сталіцы закладчыкамі. Пра гэта паведаміла БелТА.
Нацбанк мяняе парадак выдачы крэдытаў
У канцы лістапада ў нашай краіне ўносяцца змяненні ў інструкцыю аб парадку прадастаўлення грашовых сродкаў у форме крэдыту і іх вяртання (пагашэння). Адпаведнае рашэнне прынята пастановай Праўлення Нацыянальнага банка № 267.
Мінпрацы: колькасць шматдзетных сем’яў з 2019 года павялічылася на 13,5 %
З 2019 года колькасць шматдзетных сем’яў павялічылася на 13,5 %. Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.
Магіляўчанку на дачы ўкусіла аса, жанчына памерла ад алергіі
Магіляўчанку на дачы ўкусіла аса. Жанчына памерла ад алергіі. Пра гэта расказала афіцыйны прадстаўнік упраўлення ДКСЭ па Магілёўскай вобласці Ірына Рачкоўская, паведамляе БелТА.
У Беларусі накапана больш за 500 тыс. тон бульбы
Пяткевіч: Абарона сваіх брэндаў і рэпутацыі вытворцы якаснай прадукцыі — прыярытэт для Беларусі
У Мінску стартаваў XIII Міжнародны форум «Антыкантрафакт-2025», паведамляе БелТА.
Спусціліся ў бальніцу, якая знаходзіцца на глыбіні 420 метраў пад зямлёй
Дзяржаўная ўстанова «Рэспубліканская бальніца спелеалячэння» ў горадзе Салігорску — гэта ўнікальная медыцынская ўстанова, якая выкарыстоўвае немедыкаментозны метад лячэння ў натуральным падземным спелеакомплексе, размешчаным у калійных рудніках на глыбіні 420 метраў. Бальніца з’яўляецца адзінай у свеце дзеючай установай такога профілю, якая практыкуе лячэнне ў падземных умовах. Для таго каб даведацца, як арганізаваны працэс лячэння ў падземным спелеакомплексе, мы пабывалі ў Салігорску і спусціліся ў шахту
Уначы без замаразкаў
У першай палове кастрычніка ўсе мы з нецярпеннем чакаем бабінага лета. У пачатку гэтага тыдня да нас прыйшла яго «рэпетыцыя», паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.