Навiны
Дзе ў Беларусі 16 ліпеня тэмпература дасягне +30 °С, расказалі сіноптыкі
Днём 16 ліпеня ў паўднёва-заходніх раёнах краіны тэмпература паветра дасягне 30 градусаў цяпла, у сувязі з чым аб’яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. Аб гэтым паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Як аплаціць навучанне ў ВНУ з дапамогай сямейнага капіталу?
Міністэрства працы і сацыяльнай абароны нагадвае, што сямейны капітал можна выкарыстоўваць для аплаты сярэдняй спецыяльнай або вышэйшай адукацыі ў дзяржаўных установах, а таксама ў навучальных установах спажывецкай кааперацыі і Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Паведаміла «Мінская праўда».
Ліпідолаг расказала пра галоўную перавагу грэцкіх арэхаў
Яны змяшчаюць амега-3 тлустыя кіслоты, антыаксіданты і поліфенолы
Калі беларусам могуць адмовіць у разводзе праз ЗАГС: тлумачыць адвакат
Пытанні скасавання шлюбу ў Беларусі рэгулююцца Кодэксам аб шлюбе і сям’і. Адвакат, загадчык юрыдычнай кансультацыі Добрушскага раёна Вікторыя Раманчыкава патлумачыла, у якіх выпадках муж і жонка могуць развесціся праз ЗАГС, а калі ім будзе адмоўлена ў гэтай працэдуры і прыйдзецца звяртацца ў суд. Паведаміла «Мінская праўда».
У ЗША шкілет тыраназаўра пайшоў з малатка за рэкордныя $50,13 млн
Шкілет тыраназаўра быў прададзены на аўкцыёне Sotheby’s у Нью-Ёрку за $ 50 130 000 — рэкордную для падобных лотаў суму. Пра гэта паведамляе ТАСС.
Развіваючыся разам з краінай, «Славянскі базар у Віцебску» адлюстроўвае кожны з этапаў станаўлення суверэннай Беларусі
Заснаваны ў ліпені 1992 года, Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» стаў брэндам нашай краіны, галоўным культурным форумам на ўсёй постсавецкай прасторы, а то і Еўропы. Кожны год у гэтыя ліпеньскія дні асноўная ідэя фестывалю («Праз мастацтва — да міру і ўзаемаразумення») прываблівае ў старажытны Віцебск жыхароў многіх краін планеты. Тым больш што рашэннем Прэзідэнта ў перадфестывальныя і фестывальныя дні ўладальнікі білета на «Славянскі базар у Віцебску» могуць прыбыць у Беларусь без візы. Увогуле асабістая ўвага да фестывалю Аляксандра Лукашэнкі, дзяржаўная падтрымка культурнага форуму зрабілі яго значнай падзеяй у жыцці беларусаў і прадстаўнікоў многіх нацыянальнасцяў.
«Каменданцкі час» для падлеткаў увядуць у сацсетках у Злучаным Каралеўстве
У Брытаніі дадаткі будуць устанаўліваць забарону на іх выкарыстанне ў начны час для маладых людзей ва ўзросце 16–17 гадоў
Гэтая ежа можа быць небяспечнай для кошак — ветэрынар назвала забароненыя прадукты
Карміць кошак ежай са свайго стала не варта — некаторыя звыклыя для чалавека прадукты могуць сур’ёзна нашкодзіць здароўю гадаванца. Пра гэта расказала доктар ветэрынарных навук, эксперт Цэнтра вывучэння харчавання і дабрабыту жывёл Мар’яна Ануфрыенка, паведаміла «Мінская праўда».
У Амстэрдаме знайшлі выкрадзеную карціну з калекцыі Гудстыкера
У Амстэрдаме знайшлі карціну з калекцыі арт-дылера Жака Гудстыкера, выкрадзеную нацыстамі падчас Другой сусветнай вайны. Пра гэта паведамляе выданне NL Times.
Артур Карповіч: «Ствараецца нацыянальная культура адказных спажывецкіх паводзін»
Ключавы фактар эканомікі — людзі. Менавіта яны вырабляюць, купляюць, спажываюць прадукцыю, тавары, паслугі. Менавіта людзі з’яўляюцца рухальнай сілай. І ад іх эмоцый, спраў, імкненняў фактычна і залежаць макраэканамічныя, агрэгаваныя паказчыкі. Аб спажывецкім патрыятызме, яго ўплыве на рынкі і аб фарміраванні адказных паводзін пагаварылі з міністрам антыманапольнага рэгулявання і гандлю Артурам Карповічам.