Навiны
Меркель: у 2021 годзе краіны Балтыі і Польшча перашкаджалі перагаворнаму працэсу па Украіне
Экс-канцлер Германіі Ангела Меркель заявіла, што ў 2021 годзе краіны Балтыі і Польшча перашкаджалі адкрыццю еўрапейскага перагаворнага працэсу з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным па ўрэгуляванні ва Украіне. Заява прагучала падчас інтэрв’ю венгерскаму выданню Partizan, перадае БелТА.
У Беларусі накапана больш за 500 тыс. тон бульбы
Секунда на вагу золата
Днём і ноччу ратавальнікі прыходзяць на дапамогу людзям, якія трапілі ў бяду. Ліквідуючы надзвычайныя сітуацыі як прыроднага, так і тэхнагеннага характару, яны на ўвесь свет заявілі: няма тых задач, якія не былі б па сілах супрацоўнікам МНС Беларусі. За высокім аўтарытэтам на міжнароднай арэне і бездакорнай павагай да людзей гэтай прафесіі ўнутры краіны — добрасумленнае выкананне пастаўленых задач, аснашчэнне падраздзяленняў сучаснай пажарнай аварыйна-ратавальнай тэхнікай, тэхнічнымі сродкамі, абсталяваннем і экіпіроўкай, стварэнне камфортных умоў працы. У сукупнасці ўсё гэта ўплывае на якасць аказання дапамогі — а значыць, на захаванне чалавечых жыццяў.
РУП «Белкартаграфія» запрашае ў свет ведаў і адкрыццяў
Больш за 10 гадоў рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія» распрацоўвае дзіцячую картаграфічную прадукцыю. Гэта не толькі дапаможнікі, якія адпавядаюць вучэбным праграмам па геаграфіі, гісторыі і астраноміі.
Пяткевіч: Абарона сваіх брэндаў і рэпутацыі вытворцы якаснай прадукцыі — прыярытэт для Беларусі
У Мінску стартаваў XIII Міжнародны форум «Антыкантрафакт-2025», паведамляе БелТА.
Спусціліся ў бальніцу, якая знаходзіцца на глыбіні 420 метраў пад зямлёй
Дзяржаўная ўстанова «Рэспубліканская бальніца спелеалячэння» ў горадзе Салігорску — гэта ўнікальная медыцынская ўстанова, якая выкарыстоўвае немедыкаментозны метад лячэння ў натуральным падземным спелеакомплексе, размешчаным у калійных рудніках на глыбіні 420 метраў. Бальніца з’яўляецца адзінай у свеце дзеючай установай такога профілю, якая практыкуе лячэнне ў падземных умовах. Для таго каб даведацца, як арганізаваны працэс лячэння ў падземным спелеакомплексе, мы пабывалі ў Салігорску і спусціліся ў шахту
Уначы без замаразкаў
У першай палове кастрычніка ўсе мы з нецярпеннем чакаем бабінага лета. У пачатку гэтага тыдня да нас прыйшла яго «рэпетыцыя», паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Дзе адшукаць святло ў цёмныя часы?
Менавіта на такіх думках часцей за ўсё лавіла сябе падчас ІХ Фестывалю дакументальнага кіно краін СНД «Еўразія. DOC», паказы якога 2 і 3 кастрычніка прайшлі ў беларускай сталіцы. Цяпер, калі падведзены вынікі (сярод пераможцаў сёлета нямала беларусаў), хочацца сабраць усё ў адну палітру.