Навiны
Бетаў і Духан выйшлі ў 1/4 фіналу парнага разраду тэніснага турніру ў Хургадзе
Беларус Сяргей Бетаў і індыйскі тэнісіст Чыраг Духан прабіліся ў чвэрцьфінал парнага разраду турніру ITF у егіпецкай Хургадзе, паведамляе БелТА.
Пяць тысяч гадоў пад вадой: жыхар Жлобіна вылавіў гаршчок бронзавага веку
Унікальную археалагічную знаходку выявіў жыхар Жлобіна Мікалай Молаткаў. Падчас адпачынку на сваёй малой радзіме ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці ён выцягнуў з ракі Проні ляпны гаршчок, якому, як высветлілася пазней, не менш за пяць тысяч гадоў. Пра гэта паведамляе раённая газета «Новы дзень».
Моладзь і ветэраны сістэмы ЖКГ абмеркавалі значэнне Дня народнага адзінства
Сустрэча адбылася ў Крычаўскім раёне ў рамках патрыятычнага праекта «Шлях Адзінства», які рэалізуе абласная арганізацыя Беларускага прафсаюза ЖКГ і сферы абслугоўвання. Праект аб’яднаў болей чым 40 прадстаўнікоў галіны з усёй Магілёўшчыны.
Сацдаследаванне: больш за 80% беларусаў адчуваюць сябе грамадзянамі Беларусі — суверэннай і незалежнай краіны
Больш за 80% беларусаў адчуваюць сябе грамадзянамі Беларусі — суверэннай і незалежнай краіны. Аб гэтым заявіў дырэктар Інстытута сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Мікалай Мыслівец, прэзентуючы вынікі рэспубліканскага сацыялагічнага даследавання, якія датычацца грамадска-палітычнай тэматыкі, перадае БелТА.
Коўл: Беларусь і ЗША працягнуць працу па вырашэнні пытанняў, якія застаюцца
Беларусь і ЗША працягнуць працу па вырашэнні пытанняў, якія застаюцца. Пра гэта па выніках перамоў у Мінску заявіў журналістам спецпасланнік ЗША па Беларусі Джон Коўл, перадае БелТА.
Коўл: ЗША здымуць санкцыі з «Лакафарбы» і «Беллеспаперапрама»
Злучаныя Штаты здымуць санкцыі з ААТ «Лакафарба» і канцэрна «Беллеспаперапрам». Пра гэта па выніках перагавораў у Мінску заявіў журналістам спецпасланнік ЗША па Беларусі Джон Коўл, перадае БелТА.
Гісторыя сям'і Залатаровых — прыклад таго, як любоў да зямлі дапамагае пераадолець любыя межы
Беларускія аграрыі накапалі больш за 1,1 млн тон цукровых буракоў
Беларускія аграрыі накапалі больш за 1,1 млн тон цукровых буракоў. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
Давер да Усебеларускага народнага сходу расце — сацдаследаванне
Давер да Усебеларускага народнага сходу расце. Аб гэтым сведчаць вынікі маштабнага комплекснага рэспубліканскага сацыялагічнага даследавання, паведамляе БелТА.
Каля 80% беларусаў задаволеныя вынікам звароту ў мясцовыя органы ўлады — сацдаследаванне
Каля 80% беларусаў задаволеныя вынікам звароту ў мясцовыя органы ўлады. Пра гэта сведчаць вынікі маштабнага комплекснага рэспубліканскага сацыялагічнага даследавання, паведамляе БелТА.