Навiны
Прымусіць сэрца біцца зноў. Беларускія кардыяхірургі правялі ўнікальную аперацыю немаўляці
Беларускія дзіцячыя кардыяхірургі ў чарговы раз выканалі складаную і ўнікальную аперацыю нованароджанаму. За яе не ўзяліся расійскія спецыялісты, і масквічка Святлана Калінічава прыехала ў Мінск. Аперацыя яе дачцэ Крысціне доўжылася 10 гадзін, у тым ліку на 1,5 гадзіны сэрца немаўляці спынялі. У аперацыі было задзейнічана 10 спецыялістаў, а праводзіў яе дырэктар РНПЦ дзіцячай хірургіі, кардыяхірург Канстанцін ДРАЗДОЎСКІ.
Ужо ў гэту суботу, 21 лютага, на базе «Барысаў-Арэны» адбудзецца абласное спартыўнае свята «Мінская лыжня — 2026»
Як паведамілі ў прэс-службе Мінаблвыканкама, удзел у спаборніцтвах прымуць каманды з усіх раёнаў Міншчыны. За перамогу пазмагаюцца спартсмены-аматары ва ўзросце ад 30 гадоў і старэй.
Замежнае прадстаўніцтва ўхілялася ад падаткаў. СК забяспечыў вяртанне 60 млн бел. руб. у бюджэт
Следчы камітэт забяспечыў вяртанне ў бюджэт дзяржавы больш за 60 млн бел. руб. Падрабязнасці паведамілі БелТА ў аддзеле інфармацыі і сувязі з грамадскасцю СК.
Зімбабвэ зацікаўлена ў навучанні сваіх спецыялістаў у РНПЦ «Маці і дзіця»
Зімбабвэ зацікаўлена ў навучанні сваіх спецыялістаў у РНПЦ «Маці і дзіця». Пра гэта журналістам паведаміла Старшыня Сената Зімбабвэ Мэйбл Мемары Чынамона падчас наведвання цэнтра, паведамляе БелТА.
Як пашыраецца беларускае слова
Удзельнікі круглага стала «Жывое багацце Беларусі», які прайшоў у Доме прэсы, гаварылі не толькі пра тое, як беларуская мова сёння запатрабавана ў розных сферах грамадства, але і паспрабавалі прадугадаць, як яна будзе развівацца.
Энергасістэма адпрацавала ўстойліва
Ідэі ад жыхароў: 28 праектаў удзельнічаюць у конкурсе грамадзянскіх ініцыятыў у Гродзенскай вобласці
У Гродзенскую абласную асацыяцыю мясцовых Саветаў дэпутатаў перададзена 28 грамадзянскіх ініцыятыў, якія будуць удзельнічаць у адкрытым конкурсе. Пра гэта расказала журналістам на палях сесіі старшыня абласнога Савета дэпутатаў Алена Пасюта, перадае БелТА.
Застаўшыся адна з трыма дзецьмі, маладая жанчына не губляе сілы духу і выхоўвае іх годнымі людзьмі
Дзеткі моцна абдымаюць дарагую матулю, кажуць ёй цёплыя словы, а яна шчыра ўсміхаецца ў адказ, цалуе аднаго за адным. «Мамачка, ты ў нас самая прыгожая, мілая і ласкавая! Ты самая лепшая ў свеце!» — гучаць прызнанні, якія саграваюць сэрца і напаўняюць душу радасцю. Вось яно, мацярынскае шчасце, што дапамагае пераадолець усе цяжкасці і выпрабаванні. І колькі б перашкод ні ўзнікала ў жыцці, іх дапамагае перамагчы яднанне дарагіх і блізкіх сэрцу людзей. Менавіта так лічыць і шматдзетная матуля Вікторыя Перагудзіна, якая жыве ў жывапіснай вёсцы Чэрцы Лепельскага раёна. І хоць жанчына нарадзілася і вырасла ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці, Лепельшчына стала для яе вельмі дарагой і блізкай. Аднавяскоўцы ж палюбілі Вікторыю Аляксандраўну за яе душэўную шчырасць, спагаду і цеплыню, уменне выслухаць і падтрымаць добрым словам.
Швед — маладым суддзям: Вам даверана вяршыць правасуддзе, будзьце справядлівымі
Ліцэісты БДУ выйшлі ў фінал чэмпіянату свету па робататэхніцы сярод школьнікаў
Каманда ліцэя імя Ф. Э. Дзяржынскага БДУ выйшла ў фінал чэмпіянату свету па робататэхніцы «Ліга інжынераў». «Ліга інжынераў» — гэта міжнародная супольнасць і серыя маштабных спаборніцтваў, накіраваных на развіццё інжынерна-тэхнічнай адукацыі і падтрымку таленавітай моладзі ва ўзросце ад 12 да 18 гадоў. Праграма дапамагае юным інжынерам раскрыць творчы патэнцыял, вучыць каманднай рабоце, дае ўнікальныя магчымасці прафесійнага і асобаснага росту.