Top.Mail.Ru

Навiны

Цэнтральны батанічны сад працягвае абнаўляць экспазіцыі

Цэнтральны батанічны сад працягвае абнаўляць экспазіцыі

Установа, якая размяшчаецца на 93 гектарах у самым сэрцы Мінска, застаецца найбуйнейшым у краіне цэнтрам захавання біяразнастайнасці флоры, галоўнай навуковай установай у галіне інтрадукцыі, акліматызацыі, фізіялогіі, малекулярнай біялогіі, біятэхналогіі, біяхіміі і экалогіі раслін. Тут прадэманстравана флора Далёкага Усходу, Паўночнай Амерыкі, Усходняй, Еўрапейскай і Цэнтральнай Азіі, Беларусі і іншых рэгіёнаў свету.

Беларускія блогеры высадзілі алею дрэў у Лідзе на злёце «БлогБай.Маёўка»

Беларускія блогеры высадзілі алею дрэў у Лідзе на злёце «БлогБай.Маёўка»

Алею вярбовых дрэў высадзілі сёння беларускія блогеры каля сцен Лідскага замка ў рамках злёту «БлогБай.Маёўка», паведаміла БелТА.



У Беларусі ўзмацняюць кантроль за якасцю алкаголю
75

У Беларусі ўзмацняюць кантроль за якасцю алкаголю

У Беларусі ўзмацняюць кантроль за якасцю алкаголю. Адпаведную пастанову Савета Міністраў падпісаў Прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын, паведамляе БелТА. 

Экспертная супольнасць працягвае абмяркоўваць акцэнты вялікай камандзіроўкі беларускага лідара на Палессе

Экспертная супольнасць працягвае абмяркоўваць акцэнты вялікай камандзіроўкі беларускага лідара на Палессе

Чатырохдзённая рабочая паездка кіраўніка дзяржавы ў Гомельскую вобласць стала цэнтральнай падзеяй мінулага і гэтага тыдняў. Аляксандр Лукашэнка наведаў тры раёны — Мазырскі, Петрыкаўскі і Нараўлянскі, дзе на прыкладзе канкрэтных аб’ектаў вывучалася сітуацыя ў сельскай гаспадарцы, прамысловасці, сацыяльнай сферы, у цэлым у эканоміцы. Абмяркоўваліся як прынцыпова важныя пытанні для Прыпяцкага Палесся, так і тое, што датычыцца ўсёй краіны.

Прадстаўнік Міністэрства аховы здароўя: У стане трохгадовай Ксюшы Маісеенка станоўчая дынаміка, дзіця рыхтуюць да магчымага ўвядзення генна-замяшчальнай тэрапіі

Прадстаўнік Міністэрства аховы здароўя: У стане трохгадовай Ксюшы Маісеенка станоўчая дынаміка, дзіця рыхтуюць да магчымага ўвядзення генна-замяшчальнай тэрапіі

Захворванне трохгадовай магіляўчанкі Ксюшы Маісеенкі — спінальная мышачная атрафія (СМА) 2-га тыпу — аб’яднала ўсю Беларусь. За рэкордна кароткія тэрміны агульнымі намаганнямі неабыякавых грамадзян удалося сабраць 1,8 мільёна долараў на дарагое лячэнне. Цяпер у яе стане назіраецца станоўчая дынаміка, дзяўчынка атрымлівае падтрымліваючую тэрапію, урачу рыхтуюць Ксюшу да магчымага ўвядзення генна-замяшчальнай тэрапіі. Больш падрабязна аб бягучым становішчы спраў даведалася карэспандэнт «Звязды» на сустрэчы з валанцёрамі і журналістамі ў Мінску. 

Лукашэнка правёў тэлефонную размову з Прэзідэнтам Ірана

Лукашэнка правёў тэлефонную размову з Прэзідэнтам Ірана

Тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Ірана Масудам Пезешкіянам адбылася 30 красавіка па ініцыятыве іранскага боку. Аб гэтым паведамляе БелТА.

Снапкоў расказаў, як у Беларусі працягнуць развіваць рэгіёны ў духу ініцыятывы «Адзін раён — адзін праект»

Снапкоў расказаў, як у Беларусі працягнуць развіваць рэгіёны ў духу ініцыятывы «Адзін раён — адзін праект»

Першы намеснік Прэм’ер-міністра Мікалай Снапкоў расказаў журналістам, як у Беларусі працягнуць рэгіянальнае развіццё ў духу ініцыятывы «Адзін раён — адзін праект», паведаміла БелТА.


Больш за 1 тыс. салдат вясновага прызыву папоўняць органы пагранічнай службы
81

Больш за 1 тыс. салдат вясновага прызыву папоўняць органы пагранічнай службы

Больш за 1 тыс. салдат вясновага прызыву папоўняць органы пагранічнай службы, паведамілі БелТА ў Дзяржаўным пагранічным камітэце (ДПК).

У Кітаі будуюць высакахуткасную чыгунку пад ракой Янцзы

У Кітаі будуюць высакахуткасную чыгунку пад ракой Янцзы

У Кітаі дасягнуты новы прагрэс у будаўніцтве высакахуткасных чыгунак. Завершана падводная пракладка пад ракой Янцзы шчытавога тунэлепраходчага комплексу для высакахуткасных магістраляў з найбуйнейшым у свеце дыяметрам рэжучага кола — «Лінхан», распрацаванага ў КНР, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн»


Больш за 540 новых пярвічных арганізацый далучыліся да прафсаюзнага руху ў 2025 годзе
79

Больш за 540 новых пярвічных арганізацый далучыліся да прафсаюзнага руху ў 2025 годзе

Больш за 540 новых пярвічных арганізацый далучыліся да прафсаюзнага руху ў 2025 годзе. Пра гэта заявіў журналістам старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Юрый Сянько перад цырымоніяй узнагароджання прафсаюзных актывістаў, паведаміла БелТА.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю