Навiны
Намеснік старшыні КНР Хань Чжэн прыбыў з рабочым візітам у Беларусь
Намеснік старшыні КНР Хань Чжэн прыбыў з рабочым візітам у Беларусь. Самалёт з віцэ-старшынёй КНР на борце здзейсніў пасадку ў Нацыянальным аэрапорце Мінск, перадае БелТА.
«Спорт для ўсіх» адкрыў новы сезон каля Нацыянальнай бібліятэкі
Маштабны фестываль пад адкрытым небам сабраў больш за тысячу ўдзельнікаў і даў старт чатыром месяцам бясплатных трэніровак у Мінску
Кіраўнік НАК аб вяртанні беларускіх спартсменаў на міжнародныя старты
Нацыянальны алімпійскі камітэт заклаў фундамент для таго, каб прыбраць несправядлівасць, якая існавала ў адносінах да беларускіх спартсменаў на міжнароднай арэне. Такой думкай падзяліўся прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Віктар Лукашэнка наконт допуску беларускіх спартсменаў да міжнародных стартаў, паведамляе БелТА.
У сталіцы стартавала аздараўленчая кампанія
5 чэрвеня ў выхаваўча-аздараўленчым летніку «Энергетык» прайшоў святочны старт летняга сезона. 32 загарадныя летнікі ўжо прынялі першых 8 тысяч дзяцей, а да канца лета адпачывальнікаў будзе больш за 80 тысяч.
5 чэрвеня ў Беларусі завяршылася асноўнае цэнтралізаванае тэсціраванне
У гэты дзень абітурыенты пісалі тэсты па фізіцы, хіміі, грамадазнаўстве і гісторыі Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі. На пункты правядзення ЦТ прыбылі 32,7 тысяч чалавек. З іх выбралі фізіку — 12,9 тысяч абітурыентаў, гісторыю Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі — 8,1 тысяч, хімію — 6,5 тысяч і грамадазнаўства — 5,2 тысяч чалавек.
У старажытным горадзе над Нёманам у стракаты вянок арганічна ўпляліся шматвекавыя традыцыі дзясяткаў нацыянальных культур
У атмасферы добразычлівасці, павагі і сяброўства
Інвестпраекты, гандаль: Беларусь і ААЭ абмеркавалі рэалізацыю дамоўленасцей на вышэйшым узроўні
Лукашэнка: Беларусь гатова да аднаўлення ўзаемапаважлівага і раўнапраўнага дыялогу са Швецыяй
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя суайчыннікаў і сябе асабіста павіншаваў народ Швецыі з Нацыянальным днём. Аб гэтым паведамляе БелТА.
Навальніцы і ліўні: Белгідрамет аб’явіў аранжавы ўзровень небяспекі на 6 чэрвеня
У Беларусі 6 чэрвеня ў многіх раёнах краіны чакаюцца навальніцы, пры навальніцах месцамі моцныя залевы, у асобных раёнах шквалістае ўзмацненне ветру. У краіне аб’яўлены аранжавы ўзровень небяспекі, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У Беларусі з’явілася «адно акно» для ўладальнікаў электрамабіляў
Беларуская асацыяцыя развіцця электратранспарту (БЭТА) запусціла партал з «адным акном» для дзейных і будучых уладальнікаў электрамабіляў, паведамляе БелТА.