Навiны
Праграму да 270-годдзя з дня нараджэння Моцарта прадставяць у Белдзяржфілармоніі
Дзяржаўны камерны хор Беларусі 9 ліпеня ў Малой зале імя Р. Шырмы Беларускай дзяржаўнай філармоніі прадставіць новую музычную праграму «Шлях да Моцарта», прысвечаную 270-годдзю з дня нараджэння вялікага кампазітара. Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе Белдзяржфілармоніі.
У Мінскім раёне за «ўтаймаванне» самага магутнага трактара ўзялася жанчына
Яны амаль адразу сталі камандай. Мяркуючы па тым, як велізарная махіна плаўна і лёгка рухалася па полі і манеўравала, кіроўца і трактар знайшлі агульную мову. «Трактарыст слухаў тэхніку, а тэхніка слухалася яго», — так пракаментаваў убачанае генеральны канструктар ААТ «МТЗ» Ігар ЗЯМЦОЎ. І нічога незвычайнага ў гэтай ацэнцы не было б, калі б мы не ведалі, што магутнай машынай у 542 конскія сілы кіравала невысокая далікатная жанчына, трактарыст-машыніст ААТ «Агра-Моталь» Таццяна СУПРУН.
Дзяржаўную маёмасць неабходна задзейнічаць у інтарэсах усёй краіны
Дзяржаўная маёмасць — матэрыяльная аснова жыцця краіны. Зямля, будынкі, прадпрыемствы — гэта рэальны рэсурс, які працуе на эканоміку. Наколькі эфектыўна мы кіруем ім? Якія механізмы вяртаюць актывы ў абарот? Як лічбавізацыя мяняе трэнды? Гэтыя і іншыя пытанні эксперты абмеркавалі на тэлеканале «Першы інфармацыйны».
У Гродзенскай вобласці ў ліпені правядуць 11 электронных кірмашоў вакансій
У Гродзенскай вобласці ў ліпені правядуць 11 электронных кірмашоў вакансій. Пра гэта БелТА паведамілі ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гродзенскага аблвыканкама.
Трамп заявіў, што ЗША не абавязаны забяспечваць бяспеку ў Еўропе
Злучаныя Штаты не абавязаны фінансаваць забеспячэнне бяспекі ў Еўропе і могуць вывесці адтуль усіх сваіх ваенных. Аб гэтым заявіў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп на двухбаковай сустрэчы з прэзідэнтам Турцыі Рэджэпам Эрдаганам на палях саміту НАТА ў Анкары, перадае БелТА.
Настаўніцтва і абмен практыкамі. Як Беларусь і Кітай умацоўваюць падтрымку жанчын-прадпрымальнікаў
У Мінску адбылася сустрэча грамадскай арганізацыі «Беларускі саюз жанчын» з прадстаўнікамі Кітайскага камітэта Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва па добрасуседстве, дружбе і супрацоўніцтве, перадае БелТА.
«Сцэнаграфія пакажа самыя яркія старонкі ў гісторыі фестывалю». Як зменіцца Летні амфітэатр
На галоўнай сцэнічнай пляцоўцы Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» ідзе мантаж абсталявання. У дырэкцыі фестывалю расказалі якія тэхнічныя рашэнні здзівяць гледачоў і артыстаў у гэтым годзе.
Швейцарцы сталі апошнімі чвэрцьфіналістамі чэмпіянату свету па футболе
Футбалісты зборнай Швейцарыі сталі апошнімі ўдзельнікамі чвэрцьфінальнай стадыі чэмпіянату свету, паведамляе БелТА.
Лукашэнка накіраваў спачуванне ў сувязі са смерцю народнага пісьменніка Мікалая Чаргінца
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне родным і блізкім народнага пісьменніка і дзяржаўнага дзеяча Мікалая Чаргінца. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Ці спатрэбяцца дажджавікі і вятроўкі? Расказваем, якім будзе надвор’е ў Беларусі 8 ліпеня
Аранжавы ўзровень небяспекі з-за моцнага ветру, дажджы з навальніцамі і да +22 °C