
Лукашэнка ў найбліжэйшы час плануе сустрэцца з Пуціным
Аб згаданай Аляксандрам Лукашэнкам падчас сустрэчы з губернатарам Цюменскай вобласці тэлефоннай размове з Уладзімірам Пуціным расказала ТАСС прэс-сакратар Прэзідэнта Беларусі Наталля Эйсмант.

Што такое магістратура і чаго чакаць пасля яе?
Сёння наступная пасля бакалаўрыята ступень навучання ўспрымаецца не толькі як працяг акадэмічнай адукацыі, але і як прастора пераходу: ад студэнцкага жыцця да прафесійнай самарэалізацыі. Хтосьці абірае яе, каб паглыбіцца ў спецыяльнасць, іншыя — каб выйграць некалькі месяцаў і знайсці сябе, або проста павысіць канкурэнтаздольнасць на рынку працы. Ёсць і тыя, хто трапляе сюды выпадкова, па інерцыі, не ведаючы, што рабіць далей. Прапануем вашай увазе развагі пра тое, што сёння насамрэч справе ўяўляе з сябе магістратура, як яна змяняе чалавека і ці заўсёды вядзе туды, куды хочацца.

Як не трапіць на вуду махляроў?
Мы прывыклі здзяйсняць пакупкі ў інтэрнэт-крамах, карыстацца інтэрнэт-банкінгам, дзяліцца сваімі персанальнымі данымі пры афармленні розных дакументаў і ажыццяўленні плацяжоў. Аднак і ашуканцы актыўна абжываюцца ў лічбавай прасторы і прыдумляюць усё новыя спосабы ўзбагаціцца за кошт неасцярожных карыстальнікаў. Фальшывыя інтэрнэт-крамы з таварамі, якія вы ніколі не атрымаеце, інвестыцыі ў крыптавалюту і прыбытковыя праекты, рамантычныя махлярствы на сайтах знаёмстваў — дыяпазон падману вельмі шырокі. Спецыялісты расказалі пра самыя распаўсюджаныя схемы, па якіх дзейнічаюць зламыснікі, а таксама пра тое, хто найчасцей становіцца ахвярай такіх «разводаў».

Агульны стаж сям’і Коган на МТЗ складае 221 год
Мінскі трактарны завод без перабольшвання сёння можна назваць гонарам краіны. А гонар самога прадпрыемства — працоўныя дынастыі. Людзі, якія прысвяцілі рабоце на заводзе не адзін дзясятак гадоў, падарылі любоў да прафесіі сваім дзецям і ўнукам.

Салігорскі «Шахцёр» выйграў чэмпіянат Санкт-Пецярбурга па баскетболе 3×3
Салігорскі «Шахцёр» стаў пераможцам фінальнага тура чэмпіянату Санкт-Пецярбурга па баскетболе 3×3, паведамляе БелТА.

За першае паўгоддзе ў краіне рэалізавана 84 праекты ініцыятывы «Адзін раён — адзін праект»
Як паведамілі ў Мінэканомікі, па выніках першага паўгоддзя 2025 года тэмп росту інвестыцый у асноўны капітал да аналагічнага перыяду 2024-га склаў 114 %.

Апытанне: амаль палова палякаў негатыўна ацэньвае 10 гадоў прэзідэнцтва Дуды
Амаль палова апытаных палякаў негатыўна ставяцца да прэзідэнцтва Анджэя Дуды. Пра гэта паведамляе БелТА.

Медалі і досвед: падводзім вынікі галоўных стартаў для моладзі
13 узнагарод, бясцэнны досвед і вялікія перспектывы прывезлі дадому маладыя беларускія спартсмены з Еўрапейскага алімпійскага юнацкага фестывалю. Некалькі дзён у сталіцы Паўночнай Македоніі горадзе Скоп’е больш за паўтары тысячы маладых атлетаў з 49 краін змагаліся за медалі ў розных відах спорту. У беларусаў пяць залатых і па чатыры сярэбраныя і бронзавыя медалі.

Чаму краіны Балтыі і Польшча вырашылі замініраваць свае межы
Чатыры ўсходнееўрапейскія краіны выйшлі з Атаўскай канвенцыі. Якую небяспеку гэта нясе?

Як Гродна заваёўвае статус самага квітнеючага горада краіны
Апынуўшыся ў горадзе над Нёманам, немагчыма не звярнуць увагі на мноства клумбаў і кампазіцый, кашпо з дзіўнымі раслінамі, а таксама на пяціметровыя аркі з яркімі вазонамі на галоўнай пешаходнай вуліцы. Супрацоўнікі «Гродназелянбуда» задаюць трэнд азелянення, і з іх рашэннямі едуць знаёміцца з усёй Беларусі. Уласны карэспандэнт «Звязды» даведалася, як нараджаюцца кветкавыя цуды.