Top.Mail.Ru

Навiны

У краіне працягваецца рэспубліканская акцыя «Беларусь супраць тытуню»

У краіне працягваецца рэспубліканская акцыя «Беларусь супраць тытуню»

Праекты, якія заклікаюць адмовіцца ад курэння, стартуюць з наступнага тыдня ва ўсіх рэгіёнах. Падчас аднаго з іх можна будзе змераць ціск і выканаць спіраметрыю ў пэўных арганізацыях аховы здароўя. Яго мэта — паказаць, што часта павышаны ціск выяўляецца ў курыльшчыкаў. Людзям, у якіх акажуцца высокія паказчыкі, будзе праведзена адпаведная кансультацыя медыка. Спіраметрыя дапаможа вызначыць ёмістасць лёгкіх і наглядна прадэманстраваць, што ў тых, хто курыць, аб’ём лёгкіх істотна ніжэйшы, чым у здаровых.

Расстройствы харчовых паводзін «маладзеюць»

Расстройствы харчовых паводзін «маладзеюць»

Расстройствы харчовых паводзін — анарэксія і булімія — імкліва маладзеюць. Калі раней да ўрачоў звярталіся пераважна падлеткі, то цяпер з бацькамі прыходзяць дзесяці- і нават сямігадовыя дзяўчынкі.

Лукашэнка накіраваўся з рабочым візітам у Казахстан для ўдзелу ў саміце ЕАЭС і эканамічным форуме

Лукашэнка накіраваўся з рабочым візітам у Казахстан для ўдзелу ў саміце ЕАЭС і эканамічным форуме

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з рабочым візітам у Казахстан для ўдзелу ў саміце Еўразійскага эканамічнага саюза і V Еўразійскім эканамічным форуме, паведамляе БелТА.

Беларусь і Расія прадставілі ў Ханоі Еўразійскую хартыю разнастайнасці і шматпалярнасці
124

Беларусь і Расія прадставілі ў Ханоі Еўразійскую хартыю разнастайнасці і шматпалярнасці

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у В’етнаме Уладзімір Баравікоў прыняў удзел у экспертным семінары «Еўразійская бяспека ў кантэксце разнастайнасці і шматпалярнасці ў свеце». Аб гэтым паведамляе БелТА.

Рэпартаж з палёў ААТ «Брадзец», дзе корм рыхтуюць сямейныя дынастыі

Рэпартаж з палёў ААТ «Брадзец», дзе корм рыхтуюць сямейныя дынастыі

Бярэзінскі раён. Аграгарадок Брадзец. Тут, як і па ўсёй краіне, у разгары першы ўкос траў. Карэспандэнты «Звязды» наведалі мясцовае сельгаспрадпрыемства, каб на ўласныя вочы ўбачыць, як корміць зямля, якая тэхніка дапамагае, і чаму людзі вяртаюцца сюды нават з горада.

Чаму таксі не можа каштаваць танна? Эксперт патлумачыў нюансы коштаўтварэння
124

Чаму таксі не можа каштаваць танна? Эксперт патлумачыў нюансы коштаўтварэння

Тарыфы на таксі павінны пакрываць такія складнікі, як бяспека транспартнага сродку, дастойная заработная плата вадзіцеля і абавязацельствы перад дзяржавай, якая стварае інфраструктуру. Гэта падкрэсліла старшыня Асацыяцыі прафесійных перавозчыкаў пасажыраў Кацярына Станкевіч, паведамляе БелТА.

«Мінскэнерга»: электразабеспячэнне ва ўсіх населеных пунктах Мінскай вобласці адноўлена
113

«Мінскэнерга»: электразабеспячэнне ва ўсіх населеных пунктах Мінскай вобласці адноўлена

Электразабеспячэнне ва ўсіх населеных пунктах Мінскай вобласці адноўлена. Пра гэта паведамляе БелТА.

Плыўцы Куляшова і Пякарскі сталі другімі на этапе Mare Nostrum у Францыі

Плыўцы Куляшова і Пякарскі сталі другімі на этапе Mare Nostrum у Францыі

Беларусы Настасся Куляшова і Рыгор Пякарскі сталі прызёрамі другога этапу міжнароднай серыі па плаванні Mare Nostrum, які стартаваў у французскім горадзе Кане-ан-Русіён, паведамляе БелТА.

Лукашэнка: Беларусь лічыць Эфіопію надзейным партнёрам на Афрыканскім кантыненце

Лукашэнка: Беларусь лічыць Эфіопію надзейным партнёрам на Афрыканскім кантыненце

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Эфіопіі Тае Ацке-Селасіе, прэм’ер-міністра Абія Ахмеда і грамадзян гэтай краіны з Днём устанаўлення міру і дэмакратыі. Аб гэтым паведамляе БелТА.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю