Навiны
Мастацкі музей знаёміць э тэлевядучай
Кацярыну Цішкевіч, якая працуе на адным з тэлевізійных каналаў краіны, добра ведаюць гледачы Беларусі. Яна з’яўляецца ўладальнікам прэміі «Тэлевяршыня» — самай прэстыжнай узнагароды ў сферы тэлебачання. Чытачы краіны ведаюць Кацярыну і як аўтара ўрадавай і парламенцкай газеты «Звязда», часопіса для жанчын Беларусі «Алеся».
Прайсці па Віцебску разам з Маркам Шагалам
Адна з самых вядомых жывапісных карцін мастака ўпершыню экспануецца на яго радзіме
Пэн, Хруцкі, Бархаткоў: Нацыянальны мастацкі музей і А1 запусцілі дзіджытал-праект «Галерэя ажыўшых карцін»
Нацыянальны мастацкі музей і А1 запусцілі дзіджытал-праект «Галерэя ажыўшых карцін» – серыю аніміраваных відэаработ, якія ўжо даступны да прагляду на экране ГЗЦ Galleria Minsk, а таксама на VOKA. У цэнтры праекта – знакавыя палотны беларускіх мастакоў, пераасэнсаваныя з дапамогай сучасных візуальных тэхналогій.
Выставу «Мастакі на вакацыях» прадставілі ў Нацыянальным мастацкім музеі
У Нацыянальным мастацкім музеі прадставілі выставу «Мастакі на вакацыях». Аб гэтым паведамілі БелТА ва ўстанове культуры.
У Тайвані прыбіральшчык знішчыў арт-аб’ект: ён палічыў яго за бруд
На Тайвані ў Мастацкім музеі Кілунга прыбіральшчык выпадкова сапсаваў твор сучаснага мастацтва, вырашыўшы, што ён проста мае патрэбу ў прыборцы. Пра гэта паведамляе «Правила жизни».
Гендырэктарам Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі прызначана Ірына Мацяс
Генеральным дырэктарам Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі прызначана Ірына Уладзіміраўна Мацяс. Пра гэта паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства культуры.
Творы найлепшых айчынных акварэлістаў дэманструюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі
У Нацыянальным мастацкім музеі ўпэўнены: нягледзячы на тое, што сёння ў Беларусі склалася высокапрафесійная школа акварэльнага жывапісу, публіка мала знаёма з яе дасягненнямі. Таму менавіта здабыткі мастакоў мінулага і сучаснасці дэманструюцца на выстаўцы «Акварэль. Варыяцыі», створанай пад куратарствам Франца Корзуна, навуковага супрацоўніка выставачнага аддзела НММ. Да 29 верасня ёсць магчымасць пазнаёміцца з ледзь не сотняй акварэльных твораў з майстэрань аўтараў і фондаў музея.
Беларускі і замежны жывапіс XVI — XІX стагоддзяў дэманструецца на часовай выстаўцы ў Нацыянальным мастацкім музеі
Да 24 жніўня ў выставачным корпусе Нацыянальнага мастацкага музея працуе часовая экспазіцыя «Сведкі Вялікай Гісторыі. Беларускі і замежны жывапіс XVI — XІX стст.», якая змяшчае чатыры дзясяткі твораў беларускага, рускага і заходнееўрапейскага жывапісу з калекцыі музея на тэму Старога запавету і Новага запавету Бібліі, а таксама работы, прысвечаныя хрысціянскім святым.
У Нацыянальны мастацкі музей на персанальную выстаўку запрашае Уладзімір Чарнышоў
Творчасць любога мастака праз выстаўку ці каталог можна прадставіць па-рознаму — вынік залежыць ад шматлікіх складнікаў. Напрыклад, аўтар можа быць зацікаўлены ў адборы найлепшых, на яго думку, твораў, што адлюстроўваюць той ці іншы перыяд працы, галерэйшчык зверне ўвагу на адпаведнасць работ канцэпцыі праекта, улічваючы магчымасці выставачнай прасторы, а стваральнік каталога будзе разлічваць на тое, каб паказаць створанае мастаком як мага шырэй. Пэўна, у разгубленасці былі і арганізатары выстаўкі заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, члена Беларускага саюза мастакоў, Беларускага саюза кінематаграфістаў і Беларускага саюза тэатральных дзеячаў Уладзіміра Чарнышова, якая адкрылася на мінулым тыдні ў Нацыянальным мастацкім музеі...
Нацыянальны мастацкі музей Беларусі і Дзяржаўны Рускі музей працягваюць супрацоўніцтва
Мультымедыйная планшэтная выстаўка «Краіна перамог. Да 80-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне», створаная ў супрацоўніцтве Дзяржаўнага Рускага музея і Нацыянальнага мастацкага музея, працуе ў Мінску. У зале беларускага мастацтва XX–XXI стагоддзяў галоўнага корпуса Мастацкага да 26 чэрвеня можна ўбачыць праект, які знаёміць з рэпрадукцыямі знакамітых работ з калекцыі славутага музея Санкт-Пецярбурга, а таксама змяшчае інфармацыю аб гісторыі стварэння жывапісных, графічных твораў у гістарычным кантэксце.