Top.Mail.Ru

Навiны

Як анёлы спаленых вёсак дапамагалі стварыць народны мемарыял

Як анёлы спаленых вёсак дапамагалі стварыць народны мемарыял

Вялікі гранітны крыж узвышаецца над гарой з валуноў — іх узялі з падмуркаў храмаў Івацэвіцкага раёна, якія былі спалены ці моцна пацярпелі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. А цяпер яны — частка ўнікальнага мемарыяла ў вёсцы Бабровічы.


Мужнасць, стойкасць, любоў. Аб жанчынах-франтавіках расказала мемарыяльная акцыя ў Гродне

Мужнасць, стойкасць, любоў. Аб жанчынах-франтавіках расказала мемарыяльная акцыя ў Гродне

У Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа каля Брацкай магілы савецкіх воінаў і партызан у парку Жылібера гродзенцы сабраліся, каб ушанаваць памяць герояў — абаронцаў Айчыны. Тут прайшла акцыя «Не жанчыны прыдумалі вайну», якую арганізуе моладзь Гуманітарнага каледжа ГрДУ імя Я. Купалы, перадае БелТА.

Дырэктар мемарыяла «Брэсцкая крэпасць-герой» — аб важнасці захавання гістарычнай памяці і сакрэтах высокай наведвальнасці

Дырэктар мемарыяла «Брэсцкая крэпасць-герой» — аб важнасці захавання гістарычнай памяці і сакрэтах высокай наведвальнасці

Дзякуючы дзяржаўнай палітыцы, асабістай падтрымцы Прэзідэнта, мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой» з’яўляецца адным з цэнтраў патрыятычнага выхавання, куды імкнуцца трапіць не толькі беларусы, але і госці нашай краіны. У 2021–2025 гадах Брэсцкую крэпасць наведала амаль 2,8 мільёна чалавек, было праведзена каля 56 тысяч экскурсій. Летась мемарыял прыняў 723 тысячы наведвальнікаў, за пяць месяцаў бягучага года — 265 тысяч чалавек. У чэрвені 2025 года на гераічную зямлю цытадэлі ступіў 28-мільённы наведвальнік. Няўхільны рост наведвальнасці мемарыяльнага комплексу сведчыць аб павышанай увазе да гераічнага мінулага савецкага народа, захаванні нашчадкамі памяці аб тых, хто цаной уласнага жыцця здабыў Перамогу, а значыць, і мірную будучыню.

На мемарыяле каля вёскі Гаі ўшанавалі памяць міліцыянераў-абаронцаў
209

На мемарыяле каля вёскі Гаі ўшанавалі памяць міліцыянераў-абаронцаў

Мемарыяльны комплекс «Батальён міліцыі пад камандаваннем Канстанціна Уладзімірава» каля вёскі Гаі Магілёўскага раёна стаў наступнай кропкай на карце ідэалагічнага марафона, прымеркаванага да 110-годдзя беларускай міліцыі. 

Прадстаўнікі традыцыйных канфесій і нацыянальна-культурных аб’яднанняў ушанавалі памяць ахвяр Шталага-352
242

Прадстаўнікі традыцыйных канфесій і нацыянальна-культурных аб’яднанняў ушанавалі памяць ахвяр Шталага-352

Сёлета, калі будзе адзначацца 85-годдзе пачатку Вялікай Айчыннай вайны, памятныя мерапрыемствы на мемарыяле ў Масюкоўшчыне на тэрыторыі былога нямецкага лагера для савецкіх ваеннапалонных набываюць асаблівае значэнне У гэтым месцы адбывалася адна з першых ваенных трагедый. Салдаты і афіцэры, якія ў пачатку вайны трапілі ў палон, падвяргаліся катаванням, утрымліваліся ў нечалавечых умовах. 

У Латвіі пад выглядам непаладак патушылі адзіны Вечны агонь, які застаўся ў краінах Балтыі
195

У Латвіі пад выглядам непаладак патушылі адзіны Вечны агонь, які застаўся ў краінах Балтыі

Улады латвійскага горада Даўгаўпілс пад выглядам тэхнічных непаладак патушылі адзіны Вечны агонь, які застаўся ў краінах Балтыі. Пра гэта заявіў эстонскі актывіст Максім Рэва, паведамляе БелТА.

У Беларусі створаць рэестры помнікаў і мемарыялаў
196

У Беларусі створаць рэестры помнікаў і мемарыялаў

У Беларусі створаць рэестры помнікаў і мемарыялаў. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў «Аб парадку стварэння (рэканструкцыі), прыёмкі, уліку і дэмантажу твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва», якую падпісаў Прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын, паведамілі ў прэс-службе ўрада.
«Міхасёвы прыгоды» працягваюцца!..
181

«Міхасёвы прыгоды» працягваюцца!..

Ва ўтульных сценах Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа сёння, 26 сакавіка, праходзіць фестываль дзіцячай кнігі. Назва — «Міхасёвы прыгоды». Менавіта такую паэму болей як 90 гадоў назад напісаў і выдаў народны пясняр Беларусі Якуб Колас. 

У Хатыні прайшла ўсенародная вахта памяці

У Хатыні прайшла ўсенародная вахта памяці

«Калі забудзем дарогу ў Хатынь — усё паўторыцца»

Па ўсёй Беларусі 22 сакавіка прайшлі мерапрыемствы каля мемарыялаў жыхарам спаленых вёсак

Па ўсёй Беларусі 22 сакавіка прайшлі мерапрыемствы каля мемарыялаў жыхарам спаленых вёсак

У гэты дзень Вахты Памяці прайшлі каля мемарыялаў жыхарам і іншых спаленых вёсак. Так, у Барысаўскім раёне землякі збіраліся ля брацкіх магіл мірных жыхароў вёсак Скупліна і Лісіна, у аграгарадку Мсціж — ля помніка партызанам — работнікам калгаса імя Леніна, па-зверску закатаваным фашыстамі 4 кастрычніка 1942 года. Шанавалі памяць мірных жыхароў вёсак Іканы, Пустамсціж і Гарэлы Луг, спаленых і расстраляных фашыстамі 28 мая 1943 года і інш. У Вілейскім раёне моладзь, прадстаўнікі ўлады і сілавых структур, грамадскіх аб’яднанняў, кіраўнікі арганізацый і ўстаноў, ідэалагічны актыў збіраліся ў мемарыяльным комплексе «Месца спаленай вёскі Любча».

У Капыльскім раёне мерапрыемствы прайшлі па пяці такіх адрасах: ля помнікаў ахвярам фашызму ў вёсцы Жаўлкі, Рулева, Калодзежнае, Масевічы і Вялікія Прусы. У Мядзельскім раёне ўспомнілі загінуўшых жыхароў вёскі Новікі, а ў Пухавіцкім усклалі кветкі да брацкай магілы ахвяр вайны ў вёсцы Прыстань. У Чэрвеньскім раёне памятныя мерапрыемствы прайшлі ў мемарыяльным комплексе «Папова Града».

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю