Навiны
Ігар Сергяенка правядзе асабісты прыём 2 лістапада
2 лістапада 2026 года Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігар Сергяенка правядзе асабісты прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб у Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Прафілактычнае комплекснае спецмерапрыемства «Арсенал» пройдзе ў Беларусі з 19 па 23 кастрычніка
У Беларусі з 19 па 23 кастрычніка будзе праходзіць асноўны этап аператыўна-прафілактычнага спецыяльнага комплекснага мерапрыемства «Арсенал». Аб гэтым БелТА паведамілі ў МУС.
Мерапрыемства «Ваш вопыт — наш гонар» прайшло ў сталіцы
15 кастрычніка ў Нацыянальнай школе прыгажосці адбылася сустрэча Старшыні Мінгарсавета Арцёма Цурана з ветэранскім актывам, супрацоўнікамі тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва г. Мінска.
Сельгаспрадпрыемствы Віцебскай вобласці масава ўбіраюць кукурузу на зерне
У паўночным рэгіёне сёлета пасяўныя плошчы кукурузы на зерне павялічаны ўдвая, з 15 тыс. да 30 тыс. гектараў. Мэта — стварэнне трывалай кармавой базы для жывёлагадоўлі. На пачатку 2020-х гадоў плошчы царыцы палёў на зерне складалі не больш за 8-9 тыс. гектараў. Аграрыі не рызыкавалі пашыраць іх, баючыся, што кукуруза можа не даспець з-за халаднейшага клімату. Цяпер вырошчванне гэтай культуры становіцца ўсё больш папулярным. Акрамя таго, што яна ў параўнанні са збожжавымі мае найвышэйшую энергетычную каштоўнасць, яшчэ дае і значна большую ўраджайнасць.
Захаванне і перадача падрастаючаму пакаленню традыцыйных сямейных каштоўнасцяў — важная місія органаў улады
Учора ў Сафійскім саборы ў Полацку прайшло цэнтральнае мерапрыемства двухдзённага міжнароднага форуму «Размова аб важным: шчаслівая сям’я — моцная дзяржава» — пленарнае пасяджэнне. Сёлета ў мерапрыемстве, арганізаваным па ініцыятыве Савета Рэспублікі і Беларускай праваслаўнай царквы, узялі ўдзел каля 300 чалавек, уключаючы 35 шматдзетных сем’яў з Беларусі (па пяць ад кожнай вобласці і Мінска), а таксама прадстаўнікоў парламенцкіх дэлегацый шасці замежных дзяржаў — Азербайджана, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана і Узбекістана.
У Магілёве адбудуцца XІX фестываль «Моладзь — за Саюзную дзяржаву» і Маладзёжны форум Саюзнай дзяржавы «Памяць. Выбар. Адказнасць»
Выбар і адказнасць новага пакалення
Для дзяцей, дарослых і гадаванцаў: PETS & FRIENDS PARTY кліча мінчан на добрае свята
Сямейнае дабрачыннае свята PETS & FRIENDS PARTY пройдзе ў Мінску 3 кастрычніка. Яно адбудзецца ў сталічным гастраскверы «Маніфест» (вул. Кульман, 1/8) і будзе накіравана на падтрымку прытулку «Песакот».
Саюзны злёт грамадзян старэйшага пакалення «Мы — за актыўнае даўгалецце» пройдзе ў Віцебску 23-25 верасня
Мерапрыемства Саюзнай дзяржавы «Саюзны злёт грамадзян старэйшага пакалення «Мы — за актыўнае даўгалецце» пройдзе 23-25 верасня ў Віцебску, паведамілі БелТА ў прэс-службе Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі.
У Горках рэалізавалі перспектыўны інвестпраект
Прадпрыемства «Малочныя горкі» — адно са знакавых у Горацкім раёне, таму яго развіццё ўмацоўвае і агульныя пазіцыі. Днямі тут увялі ў строй новы сырадзельны цэх, які дазволіць прадпрыемству замясціць прадукты, што не з’яўляюцца асабліва прыбытковымі, больш высокамаржынальнымі і павысіць выручку.
Асеннія канікулы ў Нацыянальным дзіцячым тэхнапарку. Стартаваў прыём заявак на адукацыйную змену
Пачаўся прыём заявак на адукацыйную змену «ТЭХНА ЭВА: Тэрыторыя адкрыццяў», якая пройдзе з 1 па 7 лістапада ў Нацыянальным дзіцячым тэхнапарку. Аб гэтым паведамляе БелТА.