Навiны
Турчын на «ІНАПРАМе»: для развіцця індустрыі і выбудоўвання партнёрскіх сувязей не існуе адлегласцей і межаў
Для развіцця індустрыі і выбудоўвання сапраўдных партнёрскіх сувязей не існуе адлегласцей і межаў. Такое меркаванне выказаў прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын у час пленарнага пасяджэння «Прамысловая Індустрыя 360» на выстаўцы «ІНАПРАМ-2026» у Екацярынбургу, паведамляе БелТА.
Міжнародная федэрацыя ролер-спорту зняла абмежаванні з беларусаў
У Беларусі ўзяты курс на актыўную рабатызацыю прамысловасці
Новыя арыенціры задае і нядаўна падпісаны Прэзідэнтам Указ № 198 «Аб стымуляванні рабатызацыі». Аб тым, якімі бягучы стан і перспектывы развіцця айчыннай робататэхнікі бачыць адзін з флагманаў нашай прамысловасці — холдынг «Гарызонт», даведалася карэспандэнт газеты «Звязда».
Першыя 100 тысяч тон збожжа намалацілі на Брэстчыне
Аграрыі паўднёва-заходняга рэгіёна набралі добры тэмп
Ці лёгка даецца «паўночны шоўк» аграрыям Гомельскай вобласці?
Гарадскі пасёлак Карма лічыцца льняной сталіцай Гомельшчыны. Таму гэтай культуры тут надаюць асаблівую ўвагу, і яе ўборка ўпэўнена набірае тэмп. Першыя гектары пачалі церабіць і ў Рагачоўскім раёне. Менавіта сёлетні ўраджай павінен стаць першай сыравінай для абноўленай вытворчасці Кармянскага льнозавода. Як арганізавана гэтая праца, ад чаго залежыць пачатак уборкі і якія віды на ўраджай, карэспандэнт «Звязды» даведалася непасрэдна на полі.
Бесклапотны вольны час і надзейная бяпека — складнікі вясёлага адпачынку дзяцей у выхаваўча-аздараўленчым лагеры «Нёман»
Сяргей Удовікаў вызвалены ад пасады начальніка ўпраўлення СК па Мінскай вобласці
Сяргей Удовікаў вызвалены ад пасады начальніка ўпраўлення Следчага камітэта па Мінскай вобласці. Адпаведны ўказ № 215 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 6 ліпеня, паведамілі БелТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
«Рухайся лёгка — кроч далёка!». Старшыня Прэзідэнцкага спартыўнага клуба аб запуску рэспубліканскага марафону
7 ліпеня Прэзідэнцкі спартыўны клуб адзначыць 21-годдзе. У дзень свайго нараджэння клуб запускае амбіцыйны праект — «Марафон 10 000 крокаў». Аб тым, чаму выбар прыпаў на самы даступны від актыўнасці, як за 100 дзён сфарміраваць карысную прывычку, у інтэрв’ю БелТА напярэдадні даты расказаў старшыня Прэзідэнцкага спартыўнага клуба Дзмітрый Лукашэнка.
Пазнаёміліся з жанчынай, якая выхавала не адно пакаленне зорак беларускай мастацкай гімнастыкі
У яе скарбонцы таленавітага педагога — 58 гадоў працы ў гімнастыцы. Яна магла б проста расказваць пра тое, колькі талентаў адкрыла, колькі лёсаў правяла праз спартыўныя залы.
Якія змяненні прадугледжвае новы закон
Закон Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў па пытаннях рэгулявання зямельных адносін» накіраваны на рэалізацыю даручэнняў кіраўніка дзяржавы ў сферы зямельных адносін. Дакумент прадугледжвае змяненні ў Кодэкс аб зямлі, законы «Аб іпатэцы», «Аб дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй», а таксама ў закон 2022 года «Аб змяненні кодэксаў», які рэгулюе пытанні зямельнай амністыі.