Top.Mail.Ru

Навiны

Завершаны асноўны этап уступнай кампаніі ў ВНУ

Завершаны асноўны этап уступнай кампаніі ў ВНУ

Студэнтамі ўжо сталі 46,7 тысячы чалавек. З іх на бюджэтную форму навучання паступілі 32 тысячы, на платнай аснове будуць навучацца 14,7 тысячы студэнтаў. Звыш плана на платныя месцы залічана 1,5 тысячы спартсменаў і грамадзян СНД, у гэтым жа спісе і тыя, хто атрымлівае другую вышэйшую адукацыю.

У Беларусі паслядоўна ўзмацняюць прафілактычны складнік заканадаўства аб адміністрацыйнай адказнасці

У Беларусі паслядоўна ўзмацняюць прафілактычны складнік заканадаўства аб адміністрацыйнай адказнасці

Безумоўна, ніводнае правапарушэнне не павінна сыходзіць з рук. Правініўся — адказвай. Па законе. І гэта, згадзіцеся, справядліва. Аднак выключна карныя меры — не панацэя ад такога роду «захворванняў». Тут, як і ў медыцыне, значна важней іх прадухіляць. І нашы заканадаўчыя нормы рэгулярна карэкціруюцца менавіта ў гэтым кірунку. Наглядны прыклад — Закон «Аб змяненні кодэксаў па пытаннях адміністрацыйнай адказнасці», які ўступіў у сілу 19 чэрвеня.

Навукоўцы распрацавалі новы метад папярэдняга навучання GeoPT
126

Навукоўцы распрацавалі новы метад папярэдняга навучання GeoPT

Даследчыкі Масачусецкага тэхналагічнага інстытута (MIT) і Універсітэта Цінхуа распрацавалі новы метад папярэдняга навучання штучнага інтэлекту GeoPT, які дазваляе мадэлям сімуляцыі больш эфектыўна вывучаць асновы фізікі і дакладней мадэляваць паводзіны аб’ектаў у рэальным свеце, паведамляе БелТА.


У Савеце Рэспублікі прайшоў семінар «Асновы заканатворчай дзейнасці» для членаў Маладзёжнага савета

У Савеце Рэспублікі прайшоў семінар «Асновы заканатворчай дзейнасці» для членаў Маладзёжнага савета

Ад вопытных лектараў маладыя парламентарыі даведаліся, які шлях прайшла прававая сістэма Беларусі за гады суверэнітэту, які яе стан на сучасным этапе. Акрамя таго, членам Маладзёжнага савета расказалі аб працэсе разгляду законапраектаў Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу, увасабленні прававых рашэнняў у жыццё, механізмах зваротнай сувязі ў заканатворчасці.

Забарона на наведванне лясоў працягвае дзейнічаць у 29 раёнах Беларусі
147

Забарона на наведванне лясоў працягвае дзейнічаць у 29 раёнах Беларусі

Забарона на наведванне лясоў працягвае дзейнічаць у 29 раёнах Беларусі, яшчэ ў 71 уведзены абмежаванні. Пра гэта сведчаць звесткі інтэрактыўнай карты Міністэрства лясной гаспадаркі, паведамляе БелТА.


Пераважна без ападкаў і +24 °С. Сіноптыкі расказалі пра надвор’е 12 жніўня
184

Пераважна без ападкаў і +24 °С. Сіноптыкі расказалі пра надвор’е 12 жніўня

У Беларусі 12 жніўня месцамі па поўначы краіны чакаюцца навальніцы, днём у асобных раёнах краіны — узмацненне ветру з парывамі 15-18 м/с. Пра гэта расказалі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У Іспаніі рыхтуюцца да НС з прычыны сонечнага зацьмення — нават вайскоўцаў прыцягнулі
194

У Іспаніі рыхтуюцца да НС з прычыны сонечнага зацьмення — нават вайскоўцаў прыцягнулі

Іспанія рыхтуецца да сонечнага зацьмення, якое адбудзецца 12 жніўня, як да буйной падзеі з рызыкай затораў, вялікага наплыву людзей і лясных пажараў. У некаторых рэгіёнах узмацнілі грамадзянскую абарону, а ўлады падрыхтавалі план бяспекі і рэагавання на магчымыя НС. Паведаміла NASA.

У Беларусі фіксуецца рэдкі від камароў. У Акадэміі навук расказалі, чым ён небяспечны для чалавека
215

У Беларусі фіксуецца рэдкі від камароў. У Акадэміі навук расказалі, чым ён небяспечны для чалавека

Дзе ў Беларусі хаваецца дупляны камар і ці варта яго баяцца, расказалі БелТА ў Навукова-практычным цэнтры (НПЦ) НАН Беларусі па біярэсурсах.

МАРГ пакараў прадаўцоў за надбаўкі ў 400%
182

МАРГ пакараў прадаўцоў за надбаўкі ў 400%

Праверка, праведзеная Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) на сталічным рынку «Валяр’янава», выявіла абуральныя парушэнні: мясцовы прадавец ператварыў звычайныя апельсіны і мандарыны ў сапраўдны «залаты» тавар, накруціўшы цэны ў разы вышэй за заканадаўча ўстаноўлены ліміт.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю