Навiны
Пяць год з утварэння РГА «Патрыёты Беларусі» Віцебская абласная арганізацыя аб’яднання адзначае злётам «Вяршыня»
Старт злёту будзе дадзены на плошчы Герба і Сцяга ў Віцебску, дзе адбудзецца акцыя «Сімвал адзінства». Упершыню яна пракацілася па рэгіёнах краіны ў 2021 годзе, з таго часу каманда патрыётаў не аднойчы пабывала ў кожным са 118 раёнаў Беларусі. Падчас цяперашняй сустрэчы ў горадзе над Дзвіной арганізатары перададуць прадстаўнікам раённых структур РГА мяшэчкі, напоўненыя зярнятамі. Сімволіка заключаецца ў тым, што як адзінокае зярнятка не дасць ураджаю, так і адзінокі чалавек мала што можа. Толькі разам мы сіла, здольная прыносіць плён.
Сталі вядомыя імёны пераможцаў адборачнага туру на конкурсы «Славянскага базару» па Віцебскім рэгіёне
Дзень адбору вакалістаў на конкурсы самага галоўнага фестывалю Беларусі — «Славянскага базару ў Віцебску» — стаў адным з найбольш хвалюючых у жыцці для маладых і самых юных спевакоў. Канкурсанты — жыхары паўночнага рэгіёна — лепш за іншых ведаюць, якая ўзнёслая атмасфера пануе ў горадзе над Дзвіной падчас любімай усімі «Славянкі». Яны маюць магчымасць з маленства штогод бываць на яе канцэртах: суперажываць удзельнікам дзіцячага музычнага конкурсу і конкурсу выканаўцаў эстраднай песні, па-добраму зайздросцяць ім, мараць аказацца на іх месцы. Для ўвасаблення гэтай мары яны і падалі заяўкі на ўдзел у рэгіянальным адборы. І вось сталі перад журы на сцэне канцэртнай залы «Віцебск» — адной з пляцовак «Славянскага базару».
Рэзідэнцыя Дзеда Мароза ў Віцебску адкрыецца 21 снежня
У культурна-гістарычным цэнтры «Залатое кальцо горада Віцебска «Дзвіна» 21 снежня адкрыецца рэзідэнцыя Дзеда Мароза. Пра гэта паведамілі на прэс-канферэнцыі ў медыяцэнтры Віцебскай вобласці, паведамляе БелТА.
Спартакіяда Саюзнай дзяржавы сярод школьнікаў «Алімпійскія надзеі» праходзіць у Наваполацку
Прафсаюзны маладзёжны форум «ПРАФВектар» праходзіць у Віцебскай вобласці
Больш за 80 маладых прафсаюзных актывістаў Віцебшчыны сустракаюцца 5-6 снежня на базе ўстановы «Бярэзінскі біясферны запаведнік» з мэтай абмяняцца вопытам грамадскай работы, навучыцца стратэгіям развіцця прафсаюзнага руху, сфарміраваць яго вектары. Такое мерапрыемства арганізавана трэці раз, каб аб’яднаць моладзь, узмацніць яе ролю ў жыцці працоўных калектываў і грамадства, раскрыць патэнцыял лідараў.
Кідаў тэлефон у твар, патрабаваў грошы на спіртное. На віцябчаніна завялі крымінальную справу за збіццё пажылой маці
Пракуратура горада Віцебска пасля вывучэння матэрыялаў даследчай праверкі ў абарону правоў і законных інтарэсаў жанчыны завяла крымінальную справу прыватна-публічнага абвінавачання ў дачыненні да 42-гадовага мясцовага жыхара. Мужчыну інкрымінавана сістэматычнае нанясенне пабояў сваёй 69-гадовай маці. Пра гэта БелТА паведамілі ў службе інфармацыі пракуратуры Віцебскай вобласці.
Інклюзіўнае інтэрактыўнае свята «Крокі да поспеху» адбылося ў Наваполацку
На мерапрыемства, прымеркаванае да Міжнароднага дня інвалідаў, запрасілі 60 дзяцей з асаблівасцямі здароўя з усіх куткоў Віцебскай вобласці.
Футбаліст з Узды Руслан Лісаковіч прызнаны найлепшым паўабаронцам Беларусі
У Мінску падведзены вынікі футбольнага сезона 2025 года, паведамляе «Мінская Праўда».
Развіццё Віцебскай вобласці накіравана на фарміраванне моцнага рэгіёна і павышэнне ўзроўню жыцця насельніцтва
За апошнія гады ўдалося нармалізаваць сітуацыю ў прамысловым сектары, асобных галінах сельскай гаспадаркі, зрабіць рэгіён прывабным для інвестараў, значна павялічыць аб’ёмы экспарту тавараў і паслуг. У паўночным рэгіёне пражывае каля 12 % жыхароў краіны. Вобласць фарміруе больш за 10 % экспарту тавараў рэспублікі, звыш 11 % аб’ёму прамысловай вытворчасці, каля 11 % прадукцыі сельскай гаспадаркі, больш за 9 % аптовага і рознічнага тавараабаротаў, інвестыцый у асноўны капітал, амаль 9 % валавога ўнутранага прадукту.
У Віцебску жанчына скрала ў сужыцеля алкаголь, а ён за гэта ўдарыў яе малатком
У Віцебску сужыцелі не падзялілі недапіты алкаголь і ўдарылі адно аднаго малатком. Мужчына — пад вартай, жанчына шпіталізаваная. Пра гэта БелТА паведамілі ва УСК Віцебскай вобласці.