Навiны
Оперу «Князь Ігар» Вялікага тэатра Беларусі пакажуць у Марыйскім і Чувашскім тэатрах у маі
Вялікі тэатр Беларусі прадставіць оперу А. П. Барадзіна «Князь Ігар» на сцэнах Марыйскага і Чувашскага тэатраў оперы і балета 5 і 6 мая ў рамках «Вялікіх гастроляў». Аб гэтым паведамілі ва ўстанове культуры.
Што насамрэч хвалюе жанчын?
Нядаўна ў Мінску прайшла прэм’ера спектакля «Салон прыгажосці, або Пра што гавораць жанчыны». Камерны драматычны тэатр паказаў пастаноўку па п’есе расійскага драматурга Аляксея Шчаглова ў рамках праекта «Тэатральныя серады ў Доме Масквы».
Слуцкія паясы і наміткі вучылі завязваць у Вялікім тэатры Беларусі
«Тэатральная вясна» ў Мінску завершыцца спектаклем «Дэтэктыў з густам кавы»
Фестываль «Тэатральная вясна» завершыцца ў Доме Масквы 30 красавіка, паведамляюць «Минск-Новости».
Гродзенскі драмтэатр вядомы як выдатны помнік мадэрнізму Усходняй Еўропы
... Першыя спектаклі ў Гродне праходзілі ў будынку тэатра гродзенскага старасты А. Тызенгаўза, пабудаваным у 1780-я гады. У 1859-м ён быў павялічаны за кошт прыбудоў, у 1940-м надбудаваны 3-ці паверх, у 1975 праведзена рэканструкцыя. Сам жа гродзенскі абласны драмтэатр быў створаны ў верасні 1947 года на базе пераведзенага ў Гродна Бабруйскага абласнога драматычнага тэатра. Першым мастацкім кіраўніком тэатра стаў Мікалай Аляксандравіч Кавязін. Адкрыўся тэатр 20 кастрычніка 1947 года спектаклем «Праўда добра, а шчасце лепш» А. Астроўскага.
Нацыянальны балет «Купалле» прадставілі на сцэне музычнага тэатра
Больш твораў з нацыянальным характарам у высокіх жанрах оперы і балета — гэта пастаяннае пажаданне, скіраванае ў большай ступені ў боку Вялікага тэатра Беларусі. Але сёлета ініцыятыву перахоплівае Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр, у складзе якога ёсць балетная трупа. І нараджаецца спектакль «Купалле», які можна назваць нацыянальным творам.
Новая пастаноўка Вялікага тэатра Беларусі прымушае задумацца пра сутнасць жыцця і балета
«Што наша жыццё? Гульня!..» — згадвалася падчас прэм’еры аднаактавых балетаў пад агульнай назвай «Скокі» ў Вялікім тэатры Беларусі. Нехта гуляе з лёсам, імкнучыся кінуць яму выклік, не разумеючы рэальных магчымасцяў звычайнага чалавека. Нехта гуляе з каханнем, падмяняючы пачуццё сексуальным інстынктам, без думак пра тое, што ёсць мяжа, за якой разняволенасць ператвараецца ў смерць душы і нават фізічнае знішчэнне. А можна гуляць з мастацтвам, прынамсі, галоўны балетмайстар тэатра Ігар Колб сваімі пастаноўкамі прымушае задумацца пра тое, што ўспрыманне мастацкіх з’яў суб’ектыўнае і шмат у чым залежыць ад чаканняў, з якім мы ідзем, напрыклад, у тэатр. Бо для кагосьці мае значэнне найперш балет як мастацтва харэаграфіі, а хтосьці, успрымаючы агулам тое шоу, што зроблена на сцэне: ну, эфектна ж…
У красавіку Вялікі і Музычны тэатры Беларусі радавалі гледачоў балетнымі прэм'ерамі
Красавік аказаўся шчодрым для балетаманаў: практычна адначасова адбыліся прэм’еры новых пастановак у Вялікім тэатры Беларусі і Беларускім музычным тэатры.
«Minecraft ў кіно», «Не ўсе, хто блукае, заблукалі» і спектакль «Салярыс»
Спектакль «Салярыс. Акіян, які памятае», «Холанд», «Піраты небяспечнага мора: Капітан Ікол», «Minecraft ў кіно», «Рэкецір. Новыя часы», «Усё, што цябе тычыцца», «Дзівосны сусвет беларускай міфалогіі», «Не ўсе, хто блукае, заблукалі», «Шчаўкунок», «Джунглі Юрскага перыяду», гастролі «Пра вайну» і канцэрт «Ад раманса да оперы» — штотыднёвая афіша «Звязды».
Пермскі рэжысёр Сяргей Фядотаў у Мінску зазірнуў у мінулае
«...Іду па калідорах будынка тэатра імя Янкі Купалы, разглядаю партрэты на сценах. Раптам бачу: нехта вельмі падобны на майго дзеда... Аказалася, гэта Янка Купала», — так рэжысёр Сяргей Фядотаў пастараўся выказаць прыязнасць да нашай краіны перад прэм’ерай сваёй пастаноўкі «Каханне і галубы» ў Беларускім дзяржаўным маладзёжным тэатры.