Навiны
Прэзідэнт Гвінеі-Бісаў Умару Сісоку Эмбала прыбыў з візітам у Беларусь
Самалёт кіраўніка афрыканскай дзяржавы прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце Мінск.
Трамп сцвярджае, што не здзейсніў ніводнай памылкі ў першыя 100 дзён на пасадзе
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп выказаў упэўненасць, што не дапусціў ніводнай памылкі ў першыя 100 дзён на пасадзе кіраўніка дзяржавы, паведамляе ТАСС.
Пярцоў аб маладзёжнай палітыцы: Ад гэтага будзе залежаць будучыня нашай краіны
Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Уладзімір Пярцоў 25 красавіка прыняў удзел у пасяджэнні Брэсцкага гарвыканкама.
Што адбываецца ў Польшчы на фоне прэзідэнцкіх выбараў?
Да выбараў прэзiдэнта ў Польшчы застаецца ўсяго месяц, i вiдавочна, што запал ў гэтай сувязi толькi ўзрастае. Вось i нядаўнiя дэбаты паказалi — польскае палiтычнае жыццё становiцца ўсё больш вострым: кандыдаты абяцаюць залатыя горы, а выбаршчыкi з недаверам глядзяць на гэты цырк i... купляюць генератары.
Ці ўтрымаецца ва ўладзе Эрдаган?
З сярэдзіны сакавіка найбуйнейшыя турэцкія гарады скалынаюць маштабныя мітынгі пратэстаў, якія пачаліся пасля затрымання мэра Стамбула Экрэма Імамоглу па падазрэнні ў карупцыі і адмыванні грошай. Цікава, што ў дзень перад затрыманнем універсітэт Стамбула па запыце з Генпракуратуры Турцыі ануляваў дыплом мэра аб адукацыі: высветлілася, што ён атрымаў яго з парушэннямі.
Палякаў загналі ў кут уласныя ўлады
Днямі ў польскім Беластоку мясцовыя прадпрымальнікі, якія даведзены да адчаю, зноў хадзілі з трунамі. У акцыі ўдзельнічала каля ста чалавек, паведаміла радыёстанцыя Polskіe Radіo Bіalystok. Такім чынам прыватнікі выказалі сваю незадаволенасць закрытымі граніцамі з Беларуссю. Удзельнікі пратэсту адчулі катастрафічныя эканамічныя наступствы закрыцця пагранпераходаў і падкрэслілі сур’ёзныя страты, якія панесла мясцовая эканоміка. Акцыя была арганізавана аб’яднаннем «Саюз польскіх прадпрымальнікаў — Аб’яднаны Усход». Пратэстоўцы прайшлі па вуліцах горада з дзвюма сімвалічнымі трунамі. На адной з іх было напісана «Падляская эканоміка», а на другой — некралог: «Падляская эканоміка трагічна загінула 10 лютага 2023 года», які сімвалізаваў дзень закрыцця пагранпераходу «Баброўнікі» (з нашага боку «Бераставіца»). Як вядома, да гэтага польскія ўлады ў аднабаковым парадку закрылі адзін з найбуйнейшых пагранпераходаў на польска-беларускай граніцы «Кузня Беластоцкая» («Брузгі»).
З якімі пытаннямі звяртаюцца да дэпутата на Жлобіншчыне
У склад Жлобінскай выбарчай акругі № 40 уваходзяць горад Жлобін, Навамаркавіцкі, Кастрычніцкі, Стараруднянскі, Стрэшынскі і Пірэвіцкі сельсаветы. Агульная колькасць выбаршчыкаў — звыш 63 тысяч, таму для дэпутата Палаты прадстаўнікоў, члена Пастаяннай камісіі па эканамічнай палітыцы Аляксандра Малабіцкага работа з насельніцтвам мае надзвычай важны сэнс.
На што скіравана ўвага членаў Савета Рэспублікі
Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы, галоўны ўрач Брэсцкай абласной клінічнай бальніцы Аляксандр Карпіцкі з калегамі-медыкамі наведаў Бялград. Абмеркаваны магчымасці і перспектывы развіцця беларуска-сербскага супрацоўніцтва ў медыцынскай сферы.
Турчын расказаў пра свой першы тыдзень на пасадзе прэм’ер-міністра
Першы тыдзень новага кіраўніка беларускага ўрада характарызаваўся глыбокім апусканнем у бягучую эканамічную сітуацыю. Пра гэта ў рубрыцы «Час Першага» ў «Галоўным эфіры» тэлеканала «Беларусь 1» расказаў прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын, перадае sb.by.
Выбраны Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь урачыста заступіў на пасаду
Гісторыя суверэннай Беларусі папоўнілася яшчэ адной знакавай падзеяй — цырымонія заступлення на пасаду зноў выбранага Прэзідэнта Беларусі прайшла ў Палацы Незалежнасці. Гэтую падзею разам са сваім лідарам пражыла ўся краіна. Аляксандр Лукашэнка прыехаў на інаўгурацыю па двух галоўных сталічных праспектах — Незалежнасці і Пераможцаў. Картэж беларускага лідара на вуліцах горада цёпла сустракалі мінчане і госці сталіцы.