Навiны
Аб пенсіённых гарантыях шматдзетным маці расказалі ў Мінпрацы
Шматдзетным маці, якія нарадзілі пяць і больш дзяцей і выхавалі іх да васьмігадовага ўзросту, дадзена права на працоўную пенсію па ўзросту са зніжэннем агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту на 5 гадоў. Аб гэтым паведамляе БелТА.
У Беларусі будуць стымуляваць укараненне прамысловых робатаў
У Беларусі будуць стымуляваць укараненне прамысловых робатаў. Аб гэтым заявіў міністр эканомікі Юрый Чабатар, выступаючы з дакладам на тэматычнай сесіі «Складанасці развіцця робататэхнічнай галіны ў Рэспубліцы Беларусь: прычыны і шляхі вырашэння» форуму «Тэхналагічны суверэнітэт: ІТ-рэсурс для прамысловасці», паведамляе БелТА.
Беларуска Вольга Навумава папоўніла Кнігу рэкордаў Гінеса
Яна паднялася на верталёце ў раёне Сьянгбочэ (Непал), побач з Эверэстам, і з узроўню 6384 метраў здзейсніла самы высокі скачок у гісторыі скайсерфінгу — дысцыпліны ў парашутным спорце, якая прадугледжвае выкананне ў вольным падзенні розных трукаў з прымацаванай да ног дошкай.
14 лютага — Усяленская бацькоўская мясапусная субота
Усяленская бацькоўская субота — не проста дата ў календары. У Праваслаўнай Царкве ў гэты дзень правіцца Усяленская паніхіда і адбываецца асаблівая малітва за ўсіх спачылых. Малітва — гэта мост, перакінуты праз бездань паміж часовым і вечным. І прайсці па гэтым мосце можа толькі любоў. Любоў, якая не заканчваецца са смерцю
Аранжавы ўзровень небяспекі аб’яўлены ў Беларусі 14 лютага. Пра што папярэджваюць сіноптыкі?
Аранжавы ўзровень небяспекі аб’яўлены ў Беларусі 14 лютага з-за галалёдзіцы. Пра гэта паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У Беларусі летась выдалі 36 кніг, надрукаваных шрыфтам Брайля
У Беларусі летась выйшла 36 кніг, надрукаваных шрыфтам Брайля. Пра гэта расказаў старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі, дырэктар выдавецтва «Беларусь» Аляксандр Карлюкевіч, перадае БелТА.
У Мінску распачаліся ўрачыстасці з нагоды кітайскага Свята Вясны
Кітай выказвае намер разам напісаць новую главу ў бліскучым летапісе беларуска-кітайскіх адносін усепагоднага і ўсебаковага стратэгічнага партнёрства. Аб гэтым заявіў перад пачаткам канцэрта «Вясёлае Свята Вясны» ў Рэспубліканскім Палацы культуры прафсаюзаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол КНР у Беларусі Чжан Вэньчуань.
Касцюковіцкаму песняру прысвячаецца
Рыхтуючыся да XXXII Дня беларускага пісьменства, які ў верасні 2026 года пройдзе на Магілёўшчыне, у Касцюковічах, мясцовыя бібліятэкары згадваюць жыццё і творчасць пісьменнікаў-землякоў. З гэтай нагоды праводзяць розныя імпрэзы, вечарыны, арганізоўваюць тэматычныя выстаўкі.
У затрыманага наркакур’ера з Брэста канфіскавалі больш за 0,5 кг мефедрону
Праваахоўнікі затрымалі 27-гадовага жыхара Берасця за незаконны нарказбыт. Пра гэта БелТА паведамілі ў МУС.