Навiны
Аляксандр Лукашэнка: Для нас галоўнае — захаваць мір
Традыцыйна свята Раства Храстова Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустракае разам з вернікамі ў царкве. Сёлета кіраўнік дзяржавы наведаў храм Свяціцеля Мікалая цудатворца ў Лагойску. Месца ўнікальнае. Храм быў пабудаваны ў 1866 годзе і з’яўляецца помнікам архітэктуры. У 1930-я гады храм быў зачынены і ператвораны ў збожжасховішча. Падчас Вялікай Айчыннай вайны службы тут аднавіліся і ўжо не перапыняліся. У 1907 годзе ў храм вернуты старажытны абраз Лагойскай Божай Маці, які лічыўся страчаным. Пры царкве ёсць гаючая крыніца, якая выцякае з падножжа ўзгорка, на якім стаіць храм. Аляксандр Лукашэнка ў царкве запаліў святочную свечку. А затым пагутарыў з вернікамі. Размова хоць і не была абсалютна святочнай, але ж на самыя важныя тэмы.
Праваслаўныя вернікі адзначылі Ражджаство Хрыстова
Праваслаўныя вернікі сёння адзначаюць вялікае свята — Ражджаство Хрыстова. Святыя айцы ў сваіх пісаннях называюць Ражджаство пачаткам і асновай для іншых свят.
Каляды: асноўныя правілы і традыцыі, стравы, якія павінны быць на калядным стале
Раство Хрыстова — хрысціянскае свята памяці аб нараджэнні Ісуса Хрыста. Адзначаецца яно 7 студзеня па грыгарыянскім календары, што адпавядае 25 снежня па юліянскім календары. Каляды лічацца ў праваслаўнай царкве другім па значнасці святам пасля Вялікадня, з імі звязаны шматлікія звычаі, традыцыі і, вядома, падарункі. Каляды — ўрачыстасць нараджэння і, вядома, дзеці — важныя ўдзельнікі ўрачыстасці, таму так важна перадаваць ім дух зімовага свята.