
Каранкевіч: Дасягнута дамоўленасць аб падрыхтоўцы «дарожнай карты» па развіцці сумеснага супрацоўніцтва з Ліванам
Днямі завяршыўся візіт урадавай дэлегацыі на чале з намеснікам Прэм’ер-міністра Беларусі Віктарам Каранкевічам у Ліван, вынікі якой ён коратка падвёў.

Якія самыя распаўсюджаныя схемы ўхілення ад падаткаў і як знаходзяць парушальнікаў?
Сярод самых распаўсюджаных схем ухілення ад выплаты падаткаў у Беларусі — утойванне падаткаабкладальнай базы. Калі гэта датычыцца падатку на дабаўленую вартасць і падатку на прыбытак — гэта ўтойванне выручкі ад рэалізацыі тавараў, работ і паслуг. У выпадку падаходнага падатку — няпоўнае адлюстраванне фонду аплаты працы. Адметна, што падчас кантрольных мерапрыемстваў падатковая служба выяўляла практычна ў паловы парушальнікаў ужыванне больш чым адной схемы ўхілення ад плацяжоў у бюджэт. Быў у практыцы падатковай службы і рэкардсмен, які выкарыстоўваў дзесяць схем ухілення ад выплаты падаткаў.

Якія памылкі часцей за ўсё здзяйсняюць бацькі пры ўвядзенні прыкорму?
«Бацькі часта не дазваляюць дзіцяці быць самастойным у прыёме ежы, — кажа Марына Станкевіч, урач акушэр-гінеколаг, кансультант па грудным гадаванні і спецыяліст па харчаванні дзяцей. — Неабходна даваць дзіцяці магчымасць чапаць ежу і выкарыстоўваць лыжку ці відэлец. Гэта дапамагае яму навучыцца есці самастойна і разумець, што гэта яго ежа». Якія яшчэ памылкі часцей за ўсё здзяйсняюць бацькі пры ўвядзенні прыкорму, паведамляе Smartpress.by.

«Папярэдзіць выхад у вёскі і гарады». Чаму ў Беларусі цяпер можна паляваць на рысь і мядзведзя
Начальнік аддзела паляўнічай гаспадаркі Мінлясгаса Аляксандр Казарэз расказаў, чаму ў Беларусі цяпер можна паляваць на рысь і мядзведзя, паведамляе БелТА.

Больш за 1,2 тыс. маладых спецыялістаў працаўладкавалі ў энергетычнай галіне Беларусі ў 2024 годзе
За мінулы год у энергетычнай галіне краіны працаўладкавана звыш 1,2 тыс. выпускнікоў устаноў вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі, што на 205 чалавек больш, чым у 2023 годзе. Такія даныя былі агучаны на пасяджэнні калегіі Міністэрства энергетыкі па пытаннях маладзёжнай палітыкі, паведамляе БелТА.
Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся з развіццём беспілотнай галіны краіны
«Трэба вызначыць, што нам трэба і ў якім аб’ёме».

Не ўсё спакойна ў амерыканскім каралеўстве
Майдана ў Лос-Анджэлесе не будзе, але званочкі трывожныя.


Лукашэнка азнаёміўся з узорамі беспілотнікаў, якія стаяць на ўзбраенні беларускай арміі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас рабочай паездкі ў Брэсцкую вобласць азнаёміцца з развіццём у краіне вытворчасці беспілотных авіяцыйных комплексаў, паведамляе БелТА.

Інтэрактыўны даведнік для паступаючых у каледжы запусцілі ў Беларусі
У Беларусі запусцілі інтэрактыўны даведнік для пачтупаючых у каледжы. Аб гэтым расказаў кансультант упраўлення прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі Аляксандр Талатай на прэс-канферэнцыі «Уступная кампанія-2025: атрыманне прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў Беларусі» ў Доме прэсы, паведамляе БелТА.