Навiны
Масавую вакцынацыю супраць ВПЧ пачалі з 11-гадовых дзяўчынак
З гэтага года вакцынацыя супраць віруса папіломы чалавека (ВПЧ) уключана ў Нацыянальны каляндар прафілактычных прышчэпак Беларусі.
Якой павінна быць «візітоўка» Беларусі — яе дарогі
Рыхтуецца да разгляду ў другім чытанні праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў па пытаннях дарожнай дзейнасці». Пакуль дакумент актыўна дапрацоўваецца: ідзе збор меркаванняў, зваротаў і пажаданняў, прымаюцца да ўвагі прапановы экспертаў у частцы пошуку і выкарыстання рэзерваў развіцця аўтадарожнай сеткі — як рэспубліканскай, так і мясцовай. У полі зроку заканадаўцаў — павышэнне эфектыўнасці арганізацыі дарожнага руху і кіравання транспартнай інфраструктурай, у тым ліку з дапамогай інтэлектуальнай транспартнай сістэмы Мінтранса.
У Беларусі намалацілі больш за 11 млн тон збожжа з улікам рапсу і кукурузы
У Беларусі намалацілі больш за 11 млн т збожжа з улікам рапсу і кукурузы, паведамілі ў прэс-службе Мінсельгасхарча.
Па жыцці — з роднай мовай і са «Звяздой»
Аранжавы ўзровень небяспекі з-за моцных ападкаў і туману аб’яўлены ў Беларусі 26 лістапада
У Беларусі 26 лістапада на большай частцы тэрыторыі чакаецца туман, па паўночна-заходняй палове — моцныя ападкі (снег, мокры снег, які пераходзіць у дождж). У выніку ў краіне аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Больш за тры тысячы рублёў заплацяць два браты з Брэстчыны за продаж месцаў у чарзе на граніцы
Цяперашнія рэаліі такія, што нелегальны бізнес можа паўстаць там, дзе патрабуецца вырашэнне любой жыццёвай праблемы. Напрыклад, ні для каго ні сакрэт, што на перасячэнне граніцы можа спатрэбіцца час: ад дзясятка гадзін да некалькіх дзён. Раней «паслугі» па паскораным праходжанні граніцы прадавалі гандляры месцамі ў чарзе. А што цяпер?
Адмена віз, падаткаабкладанне, мытныя справы. Лукашэнка адобрыў праекты міжурадавых пагадненняў з М’янмай
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 25 лістапада падпісаў указы, якімі адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў тры праекты міжурадавых пагадненняў Беларусі і М’янмы, накіраваных на ўмацаванне супрацоўніцтва дзвюх дзяржаў. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
У Віцебску падвялі вынікі трэцяга працоўнага семестра
Сёлета ў перыяд самых доўгіх летніх канікулаў звыш за 7 тыс. маладых людзей з ліку студэнтаў, навучэнцаў ССНУ і школ Віцебшчыны аб’ядналі студэнцкія атрады.
Зацверджаны парадак дня пасяджэння УНС 18-19 снежня. Якія пытанні трэба будзе абмеркаваць дэлегатам?
Парадак дня другога пасяджэння VII Усебеларускага народнага сходу зацверджаны 25 лістапада адпаведнай пастановай Прэзідыума УНС. Пра гэта паведаміў журналістам намеснік старшыні УНС Аляксандр Косінец па выніках пасяджэння Прэзідыума УНС, паведаміла БелТА.
ДАІ запусціла сістэму аўтаматычнай фіксацыі праезду на чырвонае святло
Дзяржаўтаінспекцыя пачала выкарыстоўваць аўтаматычную фіксацыю парушэнняў, звязаных з праездам на забараняльны сігнал святлафора і выкананнем дарожных знакаў «Напрамак руху па палосах» у межах скрыжавання. Пра гэта паведамілі БелТА ў МУС.