Top.Mail.Ru

Навiны

Колькі каштуе самая дарагая кватэра ў Гродне? У Дзяржкаммаёмасці агучылі вынікі жнівеньскіх здзелак

Колькі каштуе самая дарагая кватэра ў Гродне? У Дзяржкаммаёмасці агучылі вынікі жнівеньскіх здзелак

Колькі кватэр купілі ў Гродне за жнівень і якія адзначаліся тэндэнцыі на рынку нерухомасці абласнога цэнтра, раскаўзала БелТА ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па маёмасці.

«Гэта горад майго лёсу, ні на які іншы яго не памяняю». Гамяльчане прызналіся ў любові абласному цэнтру

«Гэта горад майго лёсу, ні на які іншы яго не памяняю». Гамяльчане прызналіся ў любові абласному цэнтру

Гомель сёння прымае віншаванні з 884-годдзем. У кожным раёне створаны святочныя лакацыі, дзе можна адпачыць, сустрэцца з сябрамі і зарадзіцца добрым настроем. Эпіцэнтр інтэрактыву і ўсяго самага смачнага па традыцыі — на цэнтральнай плошчы Гомеля. БелТА прайшліся па святочных кварталах і сабралі эмоцыі жыхароў горада-імянінніка.
Марафон «17 граняў адзінства» прайшоў у Валожыне

Марафон «17 граняў адзінства» прайшоў у Валожыне

Фестываль у рамках рэспубліканскага грамадска-палітычнага марафону «17 граняў адзінства» прайшоў сёння ў Валожыне. Мерапрыемства аб’яднала сем’і з дзецьмі, моладзь, прадстаўнікоў працоўных калектываў і гасцей Мінскай вобласці, перадае БелТА.
Як Мінск адзначыў Дзень горада

Як Мінск адзначыў Дзень горада

Гістарычная рэканструкцыя, фестываль прафесій і маштабны канцэрт

Рэкардсмена жніва Сяргея Мая павіншавалі разам з сям’ёй

Рэкардсмена жніва Сяргея Мая павіншавалі разам з сям’ёй

На рахунку механізатара ЗАТ «СервалюксАгра» Сяргея Мая на вечар 11 верасня было сем тысяч 55 тон намалочанага збожжа. У яго таварышаў па жніву — Рыгора Бокача і Артура Дарыя — болей чым пяць і чатыры тысячы, адпаведна. Вадзіцелі Мікалай Куракін, Яўген Новікаў і Сяргей Пухоўскі перавезлі больш чым па пяць тысяч тон збожжа. Павіншаваць лідэраў, а таксама ўручыць ім падзякі, сертыфікаты і падарункі прыехалі старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка і яго першы намеснік Сяргей Савіцкій, памочнік Прэзідэнта — інспектар па Магілёўскай вобласці Надзея Каткавец, кіраўніцтва Магілёўскага раёна, гаспадаркі. 

Горад на Сожы рыхтуецца адзначыць свой 884-ы дзень нараджэння

Горад на Сожы рыхтуецца адзначыць свой 884-ы дзень нараджэння

Гомель збірае гасцей

Водны паход у гонар Дня народнага адзінства

Водны паход у гонар Дня народнага адзінства

У Чавускім раёне стартаваў першы водны паход «Мой край Прыдняпроўскі: маршрутамі памяці». Ён арганізаваны ў рамках абласнога праекта #Мая_зямля_Прыдняпроўе. Старт адбыўся каля памятнага знака савецкім воінам, якія загінулі на рацэ Проня ў баях 1943-1944 гадоў. Як паведамілі арганізатары, юныя турысты пераадолеюць шлях ад Чавускага раёна да Слаўгарадскага з трыма прыпынкамі, у якіх адзначацца па загадзя зададзеных каардынатах, а пасля вяртання з паходу складуць справаздачу.


Акцыя «Беларусь адзіная» сабрала навучэнцаў Слонімскага каледжа

Акцыя «Беларусь адзіная» сабрала навучэнцаў Слонімскага каледжа

«Адзінства пачынаецца з кожнага з нас»
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю