Навiны
Беларусам у 2025 годзе трэба заплаціць маёмасныя падаткі не пазней за 17 лістапада
Беларусам у 2025 годзе трэба заплаціць маёмасныя падаткі не пазней як 17 лістапада, паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі начальнік галоўнага ўпраўлення падаткаабкладання фізічных асоб Міністэрства па падатках і зборах Андрэй Кавалеўск.
Юань патаннеў, расійскі рубель і долар падаражэлі на таргах 30 ліпеня
У жыхаркі Індыі выявілі групу крыві, якой няма больш ні ў каго ў свеце
Медыкі ў штаце Карнатака на поўдні Індыі выявілі ў сваёй пацыенткі раней невядомы антыген групы крыві, які да гэтага часу не сустракаўся ні ў каго ў свеце. Пра гэта паведаміла газета The New Indian Express.
Двухразовая алімпійская чэмпіёнка па біятлоне знікла ў гарах Пакістана
Двухразовая алімпійская чэмпіёнка па біятлоне немка Лаура Дальмаер знікла ў гарах Пакістана. У панядзелак, 28 ліпеня, спартсменка здзяйсняла ўзыходжанне разам з напарніцай. Па дадзеных агенцтва DPA, на вышыні каля 5,7 тысяч метраў спартсменка трапіла пад каменяпад.
У Беларусі з 1 жніўня зменяцца памеры дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі
У Беларусі з 1 жніўня зменяцца памеры дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
У Беларусі намалочана 1,75 млн. тон збожжа
У Беларусі намалочана 1,75 млн. т збожжа. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу Мінсельгасхарча.
У Беларусі з 1 жніўня павялічацца «ўзроставыя» даплаты да пенсій
Гэта звязана з павышэннем бюджэту пражытачнага мінімуму. «Узроставыя» даплаты да пенсій атрымліваюць больш за 540 тысяч чалавек ва ўзросце 75 гадоў і старэйшыя, паведамляе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
У Талачынскім раёне адбылося ДТЗ — адзін чалавек загінуў, чацвёра пацярпелі
30 ліпеня каля 05:10 на 505-м км аўтадарогі М-1 Брэст — Мінск — граніца Расійскай Федэрацыі каля вёскі Старая Будоўка 42-гадовы вадзіцель аўтамабіля Chery Tiggo учыніў наезд на прыпаркаваны на абочыне Citroen, за рулём якога знаходзілася 50-гадовая жанчына. Аб гэтым піша ДАІ Віцебшчыны.
Сектар экспрэс-дастаўкі Кітая захаваў дынаміку росту
Выручка перавысіла 700 мільярдаў юаняў.