Навiны
Мабільныя датчыкі кантролю хуткасці працуюць на 11 участках Мінска
Мабільныя датчыкі кантролю хуткасці працуюць сёння на 11 участках дарог Мінска, паведамілі ў сталічнай ДАІ.
Як зменіцца графік работы мінскага метро ў сувязі з Рэспубліканскім святам выпускнікоў ВНУ 20 і 21 чэрвеня
У сувязі з правядзеннем Рэспубліканскага свята выпускнікоў ВНУ 20 і 21 чэрвеня зменіцца час работы мінскага метро, паведамляе прэс-служба сталічнага метрапалітэна.
Свет вачыма юных мастакоў з Бярозы
18 чэрвеня прайшла змена экспазіцыі інклюзіўнага праекта Беларускага саюза жанчын «Іншая глыбіня» ў мінскім гандлёвым цэнтры «Сталіца». Новая выстаўка пад назвай «Малюючы мары» прадстаўляе работы дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця — выхаванцаў узорнай студыі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Папараць» дзіцячай школы мастацтваў № 2 Бярозы.
У Магілёве ўрачыста адкрылася рэспубліканская спартакіяда школьнікаў
Мерапрыемства сабрала болей чым 1700 лепшых юных спартсменаў з усёй краіны, удзельнікаў і пераможцаў розных спартыўных спаборніцтваў і паядынкаў. Яны будуць змагацца на спартыўных пляцоўках Магілёва і Горак па 12 відах спорту. Урачыстае адкрыццё з удзелам прадстаўнікоў Міністэрства спорту і турызму і Рэспубліканскага цэнтра фізвыхавання і спорту навучэнцаў і студэнтаў адбылося ў сценах лёгкаатлетычнага спартыўнага комплексу «Алімпіец».
Оперу «Арлеанская дзева» ўпершыню паставілі ў Вялікім тэатры Беларусі
У джынсах і з заплечникам — такой увасобіў галоўную гераіню рэжысёр-пастаноўшчык Георгій Ісаакян.
Як не згубіцца ў лесе?
Штогод дзясяткі, калі не сотні беларусаў губляюцца ў лясах. Адны, паблукаўшы дзве-тры гадзіны, знаходзяць шлях дамоў самастойна. Іншых даводзіцца шукаць усім светам. Нярэдкія сітуацыі, калі лес прачэсваюць і ратавальнікі, і міліцыянеры, і леснікі, і жыхары навакольных вёсак, і валанцёры.
Спецыяльны аўтобусны маршрут арганізуюць да мемарыяльнага комплексу «Трасцянец» 22 чэрвеня
У Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа да мемарыяльнага комплексу «Трасцянец» будзе арганізавана дастаўка пасажыраў спецыяльным аўтобусным маршрутам. Пра гэта паведамляе ДП «Мінсктранс».
Чым дапаможа авіяцыя МНС?
Перыяд летніх дажджоў — найбольш спрыяльны час для нашых лясных насаджэнняў, але расслабляцца не варта, лічыць начальнік Дзяржаўнай авіяцыйнай аварыйна-выратавальнай установы «Авіяцыя» МНС Беларусі Тадэвуш Курсевіч.
WSJ: Зяленскі не змог заручыцца неабходнай яму падтрымкай Захаду на саміце G7
Напярэдадні Трамп датэрмінова пакінуў сустрэчу «Вялікай сямёркі» ў Канадзе.
Як працуюць у Ізраілі у цяперашніх умовах беларускія консулы?
Пасольства Беларусі падзялілася падрабязнасцямі.