Навiны
Пуцін наведае Кітай з афіцыйным візітам 19-20 мая
Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі наведае з афіцыйным візітам Кітай 19-20 мая. Такую інфармацыю паведамляе БелТА.
Экатурыстычныя аб’екты Кітая прынялі больш за 3 мільярды наведвальнікаў
У мінулым годзе экатурыстычныя аб’екты Кітая прынялі больш за 3 мільярды наведвальнікаў, пры гэтым лясны адпачынак і назіранне за птушкамі ператварыліся ў сапраўдныя трэнды. Аб гэтым паведамілі ва Усекітайскім камітэце па азеляненні, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
«Спорт — гэта сіла духу і імкненне да дасканаласці». Кіраўнік НАК павіншаваў работнікаў фізкультуры і спорту
Прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта (НАК) Віктар Лукашэнка павіншаваў работнікаў фізічнай культуры і спорту з прафесійным святам. Аб гэтым паведамляе БелТА.
Больш за 300 чалавек прынялі ўдзел у акцыі «Ноч у алімпійскім музеі»
Традыцыйная акцыя «Ноч у алімпійскім музеі» сабрала ў Нацыянальным алімпійскім камітэце больш за 300 чалавек, паведамляе БелТА.
У БНТУ ўзнагародзілі пераможцаў міжнароднага конкурсу па кітайскай мове
Лепшых студэнтаў і школьнікаў Беларусі, якія далучыліся да міжнароднага конкурсу «Мост кітайскай мовы», узнагародзілі ў Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце. Месца для правядзення мерапрыемства абрана не выпадкова. У 2014 годзе на базе ўніверсітэта створаны першы ў свеце Інстытут Канфуцыя па навуцы і тэхніцы, які знаёміць беларускую моладзь не толькі з культурай і мовай Кітая, але і займаецца падрыхтоўкай кадраў пад сумесныя тэхнічныя праекты.
Лукашэнка: У Беларусі ёсць усе ўмовы для заняткаў фізкультурай і спортам, фарміравання здаровай нацыі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў фізічнай культуры і спорту з прафесійным святам. Аб гэтым паведамляе БелТА.
Ці будаваць планы на пікнік 16 мая? Сіноптыкі далі прагноз
Ці будаваць планы на пікнік 16 мая, расказалі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Як у адным з гарадоў Гродзенскага раёна развіваецца сацыяльна арыентаваны бізнес
Люблю працу журналіста за сустрэчы з дзіўнымі людзьмі. Менавіта з такімі я пазнаёмілася ў кампаніі «Спектр-Лайн», якая займаецца флексаграфічным і лічбавым друкам. Прадпрыемства базіруецца ў Скідзелі і ўваходзіць у дзясятку самых буйных друкаваных вытворчасцяў на прасторах СНД. Пра любоў да малой радзімы і стварэнне інфраструктуры для жыхароў горада мне расказалі кіраўнікі кампаніі Андрэй ГРЫНЯВЕЦКІ і Аляксандр КАСЬКЕВІЧ.
Эксперт па этыкеце расказала, ці можна насіць кроксы ў офісе
У сучасным свеце нормы этыкету становяцца больш гнуткімі, але камфорт не павінен трансліраваць грэбаванне карпаратыўнымі каштоўнасцямі
У Магілёве музеі абяцаюць незабыўную ноч
У кожнага з шасці магілёўскіх музеяў яркая насычаная праграма. 15 мая 18:00 да 23:00 у абласным краязнаўчым музеі ім. А.Р. Раманава і яго філіялах-музеях — Славы Магілёўшчыны, этнаграфіі, мастацкім імя П.У. Масленікава будуць праходзіць няспынныя квэсты, гульні, акцыі, лекцыі, тэатралізаваныя перформансы, майстар-класы. Краязнаўчы музей дасць магчымасць акунуцца ў старажытную гісторыю Магілёва і адчуць подых стагоддзяў. Жадаючыя праверыць на сябе веданне археалагічных асаблівасцяў горада змогуць паўдзельнічаць у конкурсе археалагічнага малюнка. Для аматараў прыроды арганізатары прыдумалі нават музейны дэтэктыў пад інтрыгуючай назвай «Код Прыроды». Незвычайным абяцае быць квэст, удзельнікі якога паспрабуюць разгадаць «Шыфр Еўдакіма Раманава».