Top.Mail.Ru

Навiны

«Купалаўскія чытанні» пройдуць у Мінску
502

«Купалаўскія чытанні» пройдуць у Мінску

17 — 18 лістапада 2025 года ў Мінску ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы пройдуць XV Міжнародныя Купалаўскія чытанні «Жывая думка зазвінела буйнай песняй», прысвечаныя 120-годдзю пачатку творчай дзейнасці Янкі Купалы і 100-годдзю прысваення Янку Купалу звання народнага паэта Беларусі, а таксама 100-годдзю з часу выхаду ў свет зборніка «Безназоўнае».

У Мінску вітаюць беларускіх казахстанцаў
431

У Мінску вітаюць беларускіх казахстанцаў

У аўторак, 30 верасня, а 16-й гадзіне ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца прэзентацыя ўнікальнай кнігі «Породнённые войной и целиной». Аўтар — член Саюза пісьменнікаў Беларусі, народны пісьменнік Казахстана Любоў Шашкова. 

Мурал з партрэтам Янкі Купалы адкрылі на будынку раённай бібліятэкі ў Лідзе
498

Мурал з партрэтам Янкі Купалы адкрылі на будынку раённай бібліятэкі ў Лідзе

Аўтарам гэтага арт-аб’екта стаў мастак Канстанцін Пахомчык. У карціне зашыфравана думка берагчы нашу культурную спадчыну і багацце. Колеры, фарбы і матывы прасякнуты любоўю да Радзімы, яе традыцый і людзей, якія ўнеслі свой уклад у наша духоўнае ўзбагачэнне.
Акцыя «Чытаем Купалу разам» прайшла ў ГрДУ
342

Акцыя «Чытаем Купалу разам» прайшла ў ГрДУ

У дзень нараджэння Янкі Купалы, які адзначаецца сёння, у Гродна гучалі вершы класіка беларускай літаратуры, піша БелТА.


Памяць Янкі Купалы ўшануюць на Ваенных могілках у Мінску 28 чэрвеня
313

Памяць Янкі Купалы ўшануюць на Ваенных могілках у Мінску 28 чэрвеня

Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы запрашае ўшанаваць памяць паэта на «Жальбінах», паведамілі ў музеі.


У Туркменістане выйдзе Купалаўскі зборнік
347

У Туркменістане выйдзе Купалаўскі зборнік

У мінулым годзе ў Ашхабадзе ў знак 300-годдзя з дня нараджэння класіка туркменскай і сусветнай паэзіі Махтумкулі быў адкрыты 60-метровы помнік творцу. Побач разбілі алею ў знак памяці класікаў нацыянальных літаратур іншых краін. На алеі быў усталяваны і помнік народнаму паэту Беларусі Янку Купалу. Аўтар працы — народны мастак Туркменістана, двойчы лаўрэат Міжнароднай прэміі імя Махтумкулі. Ганаровы старэйшына туркменскага народа Сарагт Бабаеў. 

У Мінску адсвяткавалі 100-годдзе надання Янку Купалу звання Народны паэт Беларусі

У Мінску адсвяткавалі 100-годдзе надання Янку Купалу звання Народны паэт Беларусі

У 20-я гады мінулага стагоддзя Пясняр ужо быў знакамітым і любімым народам. Слова паэта, драматурга, публіцыста служыла адраджэнню роднага краю, станаўленню яго дзяржаўнасці. Пастановай ад 10 чэрвеня 1925 г. Савет Народных Камісараў БССР абвясціў аб наданні Янку Купалу звання народнага паэта. Менавіта стагоддзю з дня гэтай падзеі і было прысвечана мерапрыемства «100 ЯК народны», якое адбылося ў Доме літаратара.

Беларускаму партызану Хонінаву прысвячаецца

Беларускаму партызану Хонінаву прысвячаецца

Да 80-годдзя Вялікай Перамогі ў Элісце (Калмыкія, Расійская Федэрацыя) выйшла кніга беларускага партызана і калмыцкага паэта Міхаіла Хонінава «Ландшафт дружбы». Пад адной вокладкай сабраны яго творы на розных мовах, а таксама вершы і апавяданні, прысвечаныя легендарнаму партызану, які за ўдзел у антыфашысцкім супраціўленні на тэрыторыі Беларусі быў узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга.


У Татарстане ўзгадалі Янку Купалу

У Татарстане ўзгадалі Янку Купалу

Культурна-асветніцкая гадзіна «Тукай і Купала — народныя паэты» прайшла ў сяле Пячышчы пад Казанню. Тут працуе вядомы ў Расіі музей Янкі Купалы. 

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю