Навiны
Беларусь заклікала Літву канчаткова ўрэгуляваць сітуацыю на сумеснай граніцы
Беларусь выступае за канчатковае ўрэгуляванне ўсіх пытанняў на граніцы з Літвой. Аб гэтым 25 лістапада заявіў журналістам міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў, паведаміла БелТА.
Вальфовіч: Ініцыятывы Прэзідэнта Беларусі знаходзяць водгук на саміце АДКБ
Ініцыятывы Прэзідэнта Беларусі, у тым ліку выказаныя нядаўна на Мінскай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы, знаходзяць водгук сярод удзельнікаў саміту АДКБ у Бішкеку. Пра гэта заявіў журналістам Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч, перадае БелТА.
МЗС заявіла пра адсутнасць афіцыйнай інфармацыі ад Літвы пра інцыдэнт на Ігналінскай АЭС
На саміце АДКБ прынята выніковая дэкларацыя Савета калектыўнай бяспекі
На саміце АДКБ у Бішкеку 27 лістапада прынята выніковая дэкларацыя Савета калектыўнай бяспекі, перадае БелТА.
Лідар М’янмы расказаў аб перспектывах супрацоўніцтва з Беларуссю
З Бішкека Прэзідэнт Беларусі накіруецца ў Паднёва-Усходнюю Азію. Адна з найбольш цікавых краін у гэтым рэгіёне для развіцця ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва — М’янма. З Мін Аун Хлайнам, які сёння выконвае абавязкі Прэзідэнта Рэспублікі Саюз М’янма і з’яўляецца старшынёй Камісіі нацыянальнай бяспекі і міру, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёлета двойчы сустракаўся ў Мінску — падчас афіцыйнага візіту ў Беларусь высокага госця і на палях саміту ЕАЭС.
Вальфовіч: кіраўніцтва Літвы не хоча ісці на канструктыўны дыялог на палітычным узроўні
Кіраўніцтва Літвы не хоча ісці на канструктыўны дыялог з Беларуссю на палітычным узроўні. Пра гэта журналістам заявіў Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч па выніках даклада кіраўніку дзяржавы, паведаміла БелТА.
Рыжанкоў: Санкцыі не перашкодзілі Беларусі і Расіі дасягнуць уражальных вынікаў у эканамічных адносінах
Заходнія санкцыі не перашкодзілі Беларусі і Расіі дасягнуць уражальных вынікаў у эканамічных адносінах. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў 25 лістапада ў Маскве на сумесным пасяджэнні калегій МЗС Беларусі і Расіі, перадае БелТА.
Турчын: Пры наяўнасці праблем у міждзяржаўных адносінах Беларусь заўсёды адкрыта да дыялогу
Беларусь заўсёды адкрыта да дыялогу са сваімі суседзямі. Аб гэтым заявіў Прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын у эфіры тэлеканала «Беларусь 1», паведамляе БелТА.
Рыжанкоў: Польшча зараз можа ад канфрантацыі пераходзіць да выбудоўвання дыялогу ў іншай плоскасці
Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў у эфіры тэлеканала «Беларусь 1» падзяліўся меркаваннем аб тым, чаму Польшча перайшла ад канфрантацыі да дыялогу па пытаннях супрацоўніцтва на граніцы.
Эйсмант: перагаворы Беларусі з рознымі краінамі, і перш за ўсё з ЗША, знаходзяцца ў актыўнай фазе
Перагаворы Беларусі з рознымі краінамі, і перш за ўсё з ЗША, знаходзяцца ў актыўнай фазе. Пра гэта заявіла прэс-сакратар Прэзідэнта Беларусі Наталля Эйсмант, паведаміла БелТА. «Хачу падкрэсліць: наш Прэзідэнт паступальна выступае за стабілізацыю сітуацыі ў рэгіёне, наладжванне дыялогу паміж усімі дзяржавамі і вырашэнне ўсіх спрэчных пытанняў выключна мірным шляхам», — заявіла прэс-сакратар.