Навiны
У Нацыянальнай акадэміі навук падвялі вынікі выканання праграм у рамках Саюзнай дзяржавы
У пятніцу, 6 лютага, у НАН Беларусі адбылася нарада з прадстаўнікамі міністэрстваў і ведамстваў краіны — дзяржаўных заказчыкаў праграм і мерапрыемстваў Саюзнай дзяржавы ў сферах абароны, бяспекі, праваахоўнай дзейнасці, абаронна-прамысловага, ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва.
Урад — аб пераносе тэрмінаў павышэння тарыфаў ЖКГ
«Белэнерга» аб рабоце вулічнага асвятлення: графікі карэкціруюцца ва ўзаемадзеянні з мясцовымі ўладамі
Пра тое, як арганізавана работа вулічнага асвятлення ў Беларусі, расказаў журналістам намеснік генеральнага дырэктара ДВА «Белэнерга» Валерый Поршнеў, перадае БелТА.
На ўзбраенне УС Беларусі ў 2025 годзе паступіла 16 распрацовак Дзяржкамваенпрама
На ўзбраенне Узброеных Сіл Беларусі ў 2025 годзе паступіла 16 распрацовак Дзяржкамваенпрама. Аб гэтым журналістам расказаў старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Дзмітрый Пантус перад пачаткам пасяджэння калегіі ведамства ў Мінску, перадае БелТА.
Лагатып Года беларускай жанчыны вызначаны
Як расказала старшыня Беларускага саюза жанчын Вольга Шпілеўская, БСЖ ініцыяваў конкурс на стварэнне лагатыпа ў хуткім часе пасля таго, як кіраўніком дзяржавы была аб’яўлена тэматыка 2026 года.
«Нам хацелася паглядзець, як дзяўчаты, жанчыны бачаць гэты лагатып, як яго ўяўляюць. Кожная магла, грунтуючыся на інтуіцыі і пачуццях, намаляваць свой варыянт. Пры гэтым якіх-небудзь параметраў мы не задавалі. Мы лічылі, што самі беларускія жанчыны павінны прапанаваць сімвал гэтага года», — цытуе Вольгу Шпілеўскую БелТА.
Эксперты — аб рашэнні Прэзідэнта аб пераносе тэрмінаў павышэння тарыфаў для насельніцтва
Клопат пра чалавека — асноўны пастулат беларускай дзяржавы
Беларусам спрасцілі наведванне пагранзоны: якія новаўвядзенні з'явіліся ў заканадаўстве аб дзяржграніцы?
Падведзены вынікі работы ў сферы абыходжання з цвёрдымі камунальнымі адходамі ў 2025 годзе
Беларуская дзяржаўная акадэмія авіяцыі ўпершыню выпусціла пілотаў грамадзянскай авіяцыі
Санкцыі, уведзеныя ў 2021 годзе супраць нацыянальнага авіяперавозчыка і ў цэлым грамадзянскай авіяцыі Беларусі, вынікаў, якіх чакалі ў недружалюбных краінах, не прынеслі. Для прадпрыемстваў галіны гэта быў нялёгкі час, але ён даў старт пошуку і развіццю новых напрамкаў, новага супрацоўніцтва і яркіх падзей, што паслужылі імпульсам для далейшага развіцця нашай грамадзянскай авіяцыі.