Навiны
МНС Беларусі па даручэнні Лукашэнкі гатова неадкладна аказаць дапамогу М’янме
Па даручэнні кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі рэспубліканскі атрад спецыяльнага прызначэння «ЗУБР» МНС пераведзены ў рэжым павышанай гатоўнасці да рэагавання для ліквідацыі наступстваў землетрасення, якое адбылося ў М’янме, паведамілі ў прэс-службе МНС.
Лукашэнка: Трэба даваць вынік кожны дзень
У Палацы Незалежнасці — кадравы дзень. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прызначыў новых кіраўнікоў органаў дзяржаўнага кіравання, дыпламатычных місій і мясцовых органаў улады. Сваю работу на новых пасадах яны пачнуць з тых асноўных задач і патрабаванняў, якія па традыцыі агучыў кіраўнік дзяржавы. Глабальна нічога новага і невядомага не прагучала, Аляксандр Лукашэнка чарговы раз актуалізаваў тыя пытанні, на якія варта звярнуць самую пільную ўвагу, і нагадаў, што кожны на сваім месцы павінен працаваць адказна і сумленна.
Вальфовіч - аб ключавых задачах праверкі баявой гатоўнасці Узброеных Сіл
Дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч расказаў журналістам аб ключавых задачах праверкі баявой гатоўнасці Узброеных Сіл, перадае БелТА.
Прэм’ер-міністр: «Пры падрыхтоўцы нарматыўных прававых актаў трэба ўлічваць меркаванне бізнесу»
Кіраўнік урада Аляксандр Турчын учора, 27 сакавіка, правёў нефармальную сустрэчу з членамі Савета па развіцці прадпрымальніцтва і прадстаўнікамі партнёрскіх бізнес-саюзаў. На парадку дня значылася бягучая сітуацыя ў эканоміцы і прыватным сектары. Аляксандр Турчын таксама пацікавіўся меркаваннем бізнесу аб вектарах развіцця ў будучай пяцігодцы.
Якім будзе святкаванне 80-годдзя Вялікай Перамогі?
Чарговае пасяджэнне рэспубліканскага аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні святкавання 80-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне прайшло ўчора ў Доме ўрада пад старшынствам прэм’ер-міністра Аляксандра Турчына.
Турчын: Вынікі работы Банка развіцця ў 2024 годзе можна ацэньваць як паспяховыя
Прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын падчас сумеснага пасяджэння Наглядальнага савета і агульнага сходу акцыянераў у Банку развіцця ацаніў вынікі работы банка. Асноўная тэматыка мерапрыемства-падвядзенне вынікаў працы фінансавага інстытута ў 2024 годзе і выбранне органаў кіравання, перадае БелТА.
Выступленне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі на цырымоніі ўступлення на пасаду кіраўніка дзяржавы
Дарагія суайчыннікі! Паважаныя госці!
«Адзіныя і згуртаваныя як ніколі»
Таварышы салдаты і сяржанты, курсанты і прапаршчыкі, афіцэры і генералы!
Турчын расказаў пра свой першы тыдзень на пасадзе прэм’ер-міністра
Першы тыдзень новага кіраўніка беларускага ўрада характарызаваўся глыбокім апусканнем у бягучую эканамічную сітуацыю. Пра гэта ў рубрыцы «Час Першага» ў «Галоўным эфіры» тэлеканала «Беларусь 1» расказаў прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын, перадае sb.by.
Выбраны Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь урачыста заступіў на пасаду
Гісторыя суверэннай Беларусі папоўнілася яшчэ адной знакавай падзеяй — цырымонія заступлення на пасаду зноў выбранага Прэзідэнта Беларусі прайшла ў Палацы Незалежнасці. Гэтую падзею разам са сваім лідарам пражыла ўся краіна. Аляксандр Лукашэнка прыехаў на інаўгурацыю па двух галоўных сталічных праспектах — Незалежнасці і Пераможцаў. Картэж беларускага лідара на вуліцах горада цёпла сустракалі мінчане і госці сталіцы.