Навiны
Псіхолаг: пахвала для дзіцяці павінна быць падставай для развіцця
Важна падбадзёрыць дзіця, пахваліць за намаганні і старанне, каб яно не баялася памылак і складаных заданняў
Мінюст да Свята працы правядзе акцыю па прававым кансультаванні
Міністэрства юстыцыі правядзе 30 красавіка акцыю па прававым кансультаванні, прымеркаваную да Свята працы, паведамілі БелТА ў прэс-службе Мінюста.
Стартавалі тэхнічныя кансультацыі па ўмовах удзелу Беларусі ў дзейнасці Новага банка развіцця
Стартавалі тэхнічныя кансультацыі з Новым банкам развіцця па ўмовах удзелу Беларусі ў яго дзейнасці, паведамілі БелТА ў Міністэрстве фінансаў.
Жыхар Гродна незаконна займаўся крыптавалютай, суд прыцягнуў яго да адказнасці
Эканамічны суд Гродзенскай вобласці ў выязным судовым пасяджэнні на базе сярэдняй школы № 13 імя У. Т. Цабо г. Гродна разгледзеў справу аб адміністрацыйным правапарушэнні ў дачыненні да грамадзяніна, які ажыццяўляў прадпрымальніцкую дзейнасць, калі ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі такая дзейнасць з’яўляецца незаконнай і забараняецца. Пра гэта БелТА паведамілі ў судзе.
Дадзены старт беларуска-кітайскаму шматпрофільнаму праекту «Славянскі фестываль — Беларускі гарадок»
Культура, адукацыя, эканоміка — гэта тры складнікі праекта «Славянскі фестываль — Беларускі гарадок», які стартаваў у горадзе Наньтун (Кітайская Народная Рэспубліка). Рэалізуецца ён пры садзейнічанні Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі сумеснымі намаганнямі міністэрстваў культуры, адукацыі Беларусі і муніцыпальных органаў улады, бізнес-структур КНР.
Беларусь і Кітай пашыраюць супрацоўніцтва для падрыхтоўкі інжынерных кадраў сусветнага ўзроўню
Нядаўна было падпісана пагадненне аб стварэнні Кітайска-беларускага інстытута выдатных інжынераў, які стане першай такой навучальнай установай, створанай Кітаем у Еўропе з удзелам ВНУ і прадпрыемстваў, перадае «Сіньхуа».
У Савеце Бяспекі РФ падкрэслілі ролю Беларусі ў сусветнай харчовай бяспецы
Намеснік сакратара Савета Бяспекі Расійскай Федэрацыі Аляксей Шаўцоў звярнуў увагу на ролю Беларусі ў сусветнай харчовай бяспецы, перадае БелТА.
Лічбавае супрацоўніцтва, мытнае рэгуляванне, маркіроўка. Што абмяркоўваюць на пасяджэнні Савета ЕЭК
Праходзіць чарговае пасяджэнне Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі, паведамілі БелТА ў прэс-службе ўрада.
Як на Драздах наводзілі парадак і чаму гэта важна
Гэтымі днямі ў краіне праходзіць рэспубліканская экалагічная акцыя «Беларусь сінявокая». Яна накіравана на навядзенне парадку і добраўпарадкаванне тэрыторый, прылеглых да сацыяльна значных водных аб’ектаў, а таксама на тое, каб нагадаць грамадству: прыроду трэба берагчы. Карэспандэнты «Звязды» пабывалі на вадасховішчы Дразды, дзе адбылося адно з мерапрыемстваў акцыі. Разам з супрацоўнікамі Мінскага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, валанцёрамі, РГА «Белая Русь», БРСМ і Беларускі саюз жанчын (БСЖ) прыводзілі ў парадак бераг, даставалі смецце з вады і слухалі птушак. Да 28 красавіка далучыцца можа кожны — акцыя праходзіць ва ўсіх раёнах сталіцы.