Навiны
Асноўныя паказчыкі па энергазберажэнні за 2024 год выкананы
Апошнім часам павышэнне энергаэфектыўнасці эканомікі нашай краіны прыносіць добрыя вынікі. Гэта адзначыў намеснік старшыні Дзяржстандарту-дырэктар Дэпартамента па энергаэфектыўнасці Віталь Крэцкі. Асноўныя паказчыкі па энергазберажэнні за мінулы год выкананы. Галоўнае — гэта зніжэнне энергаёмістасці валавога ўнутранага прадукту на 2,6 % да 2020 года. Забяспечаны аб’ём эканоміі энергарэсурсаў на ўзроўні 606 тысяч тон умоўнага паліва. Акрамя таго, доля мясцовых паліўна-энергетычных рэсурсаў у валавым спажыванні энергарэсурсаў склала 17,1 %.
Што трэба ведаць тым, хто рызыкуе выходзіць на лёд
Зіма ўжо адлічвае свае апошнія дзянькі, а рыбакі, можна сказаць, толькі цяпер выйшлі на лёд. Пры гэтым не ўлічваюць, што ўстойлівы мінус быў зусім непрацяглы перыяд — далёка не ўсе вадаёмы нарасцілі неабходную таўшчыню ледзянога покрыва, бяспечную для зімовай рыбалкі. Адназначна не варта разглядаць замерзлы вадаём і ў якасці катка або магчымасці скараціць шлях. Недарэмна ў народзе кажуць: паспех — людзям на смех.
Наша фінансавая адукаванасць амаль не выходзіць за рамкі рэшткавага зберажэння
Інстытут сацыялогіі НАН Беларусі правёў чарговае маштабнае даследаванне па заказе Нацбанка. Сваю работу эксперты прарабілі на аснове вялікага апытання, у якім удзельнічалі грамадзяне з усёй краіны. Гэта былі прадстаўнікі трох сацыяльных груп: моладзь, эканамічна актыўнае насельніцтва і пенсіянеры. Даследаванне выявіла, што больш за 64 % беларусаў не фіксуюць даходы і выдаткі. Яшчэ сацыёлагі пазначылі прабелы ў сферы персанальных фінансаў ва ўсіх трох групах.
Рашэнні сесіі Мінскага гарсавета будуць цікавыя многім жыхарам сталіцы
Падчас 9-й пазачарговай сесіі Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў былі зменены некаторыя прынятыя раней рашэнні і зацверджаны новыя. Пытанняў, вынесеных на абмеркаванне, было шмат. Спынімся на некаторых з іх.
У Віцебску ўзнагародзілі грамадзян, якія дапамаглі міліцыі раскрыць злачынствы
Акцыя «Грамадзянская мужнасць» стартавала ў 2009 годзе. Штогод узнагароды ад кіраўніцтва ўпраўлення ўнутраных спраў уручаюць тым, хто, не задумваючыся аб асабістай бяспецы, прыходзіць на дапамогу суайчыннікам, інфармуе праваахоўнікаў аб беззаконні, дапамагае затрымліваць злачынцаў.
Аргкамітэт па падрыхтоўцы пасяджэнняў VII УНС узначаліў прэм’ер-міністр Беларусі
Аргкамітэт па падрыхтоўцы і правядзенні пасяджэнняў VII Усебеларускага народнага сходу (УНС) узначаліў прэм’ер-міністр Беларусі. Склад аргкамітэта зацверджаны пастановай Прэзідыума УНС, якая апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БелТА.
У Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл у беларускай сталіцы ўсклалі кветкі да стэлы «Мінск — горад-герой»
Раніцай 23 лютага каля стэлы «Мінск — горад-герой» адбылася ўрачыстая цырымонія ўскладання кветак, прысвечаная Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Беларусі. Удзел у цырымоніі ўзяло кіраўніцтва горада і прадстаўнікі сілавых ведамстваў краіны. Карэспандэнты «Звязды» далучыліся да слаўнай традыцыі.
Больш за чвэрць стагоддзя Вадзім Асвяцінскі прысвяціў служэнню Коласаўскаму тэатру
Больш за 25 гадоў творчага жыцця артыст Вадзім Асвяцінскі прысвяціў служэнню Коласаўскаму тэатру. За гэты час ім сыграна больш за 60 роляў самага рознага кшталту — вострахарактарных, камедыйных, драматычных. Сярод найбольш значных работ мінулых гадоў — Валодзька ў трагікамедыі «Трыбунал» А. Макаёнка, граф Рэтланд у гістарачнай хроніцы «Генры VI» У. Шэкспіра, Франсуа ў дэтэктыве «Загадка дома Вярнье» А. Крысці, гарадскі прарок Ільюк з інсцэніроўкі рамана У. Караткевіча «Хрыстос прызямліўся ў Гародні». Асаблівае месца ў яго творчасці займаюць казачныя персанажы — Алесь з «Купальскай ночы» Ю. Куліка, Певень з «Кошчынага дома» С. Маршака, Воўк з «Вядзьмаркі і Дыназаўрыка» А. Якімовіча, Жук-Рагач з «Казявачкі» Т. Уфімцавай…
Ці будуць працягнуты праекты «Марафона адзінства» ў рэгіёнах?
Двума праектамі «Адну справу робім» і «Разам працуем, разам спяваем» за перыяд «Марафона адзінства» арганізатары ахапілі 114 прадпрыемстваў. Такія звесткі прывяла кіраўнік рабочай групы па арганізацыі і правядзенні акцыі Ганна Лукашэнка, паведамляе БелТА.
Што дае Беларусі статус назіральніка пры Азіяцкай парламенцкай асамблеі?
Адной з галоўных падзей у знешнепалітычным парадку дня мінулага тыдня стаў візіт беларускай парламенцкай дэлегацыі на чале са Старшынёй Савета Рэспублікі Наталляй Качанавай у Азербайджан. Нашы парламентарыі ўзялі ўдзел у пасяджэнні Азіяцкай парламенцкай асамблеі, на яе пленарным пасяджэнні Наталля Качанава выступіла з прамовай. Таксама кіраўнік беларускай дэлегацыі правяла шэраг двухбаковых сустрэч, у тым ліку з Прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым і прэм’ер-міністрам Алі Асадавым.