Навiны
Якія пытанні клапоцяць жыхароў вёскі Браздзетчына Аршанскага раёна
Крымінальную справу распачалі ў дачыненні да жыхара Пінска за рэабілітацыю нацызму
Супрацоўнікі 6-га ўпраўлення (па Брэсцкай вобласці) ГУБАЗіК МУС пры сілавой падтрымцы байцоў САХРа ўнутраных войскаў затрымалі 19-гадовага жыхара Пінска — прыхільніка нацыянал-сацыялістычнай ідэалогіі. Пра гэта БелТА паведамілі ў МУС.
Мінск аб’яўлены маладзёжнай сталіцай Беларусі 2026 года
Мінск аб’яўлены маладзёжнай сталіцай Беларусі ў 2026 годзе. Аб гэтым расказала начальнік Рэспубліканскага маладзёжнага цэнтра Вікторыя Захарэўская, паведамляе БелТА.
Як міліцыянеры дапамагаюць людзям з судзімасцю вярнуцца да законапаслухмянага жыцця
Работа з непрацуючымі грамадзянамі — адзін з ключавых кірункаў прафілактычнай дзейнасці органаў унутраных спраў. У Першамайскім і Заводскім РУУС Мінска прайшлі чарговыя сустрэчы з жыхарамі раёна, якія не занятыя ў эканоміцы і стаяць на прафілактычных уліках.
«Чакаем павелічэння хворых». Спецыяліст аб росце ВРІ ў Беларусі ў бліжэйшыя тыдні
Якія вірусы цяпер распаўсюджаны ў Беларусі, расказала журналістам намеснік галоўнага ўрача па эпідэміялогіі Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Ала Дашкевіч, паведамляе БелТА.
Беларусь і Венесуэла маюць намер рэалізаваць ініцыятывы ў навукова-тэхнічнай сферы
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Баліварыянскай Рэспубліцы Венесуэла Дзмітрый Дзеравінскі сустрэўся з сектаральным віцэ-прэзідэнтам па пытаннях навукі, тэхналогій, экасацыялізму і аховы здароўя — міністрам навукі і тэхналогій Венесуэлы Габрыэлай Сервілія Хіменес Рамірэс. Аб гэтым паведамляе БелТА.
ДПК: Амаль 8 тыс. замежнікаў наведалі Беларусь па бязвізе з пачатку года
З 1 студзеня 2026 года ў Беларусь прыбыў 7931 чалавек з 38 краін, уключаных у спіс бязвізу. Большасць падарожнікаў прыехалі з суседніх Літвы, Латвіі і Польшчы. Пра гэта БелТА паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.
«Зімовы маршрут — 2026» стартаваў у Быхаве
Дзевяцідзённы патрыятычны працоўны праект рэспубліканскага штаба студэнцкіх атрадаў БРСМ пройдзе ў Магілёўскай вобласці па Быхаўскім, Кіраўскім і Клічаўскім раёнах. Байцы студэнцкага атрада «Ззянне» імя Героя Савецкага Саюза Ягора Юрчанкі наведаюць сельскія школы і правядуць з вучнямі шэраг прафарыентацыйных інтэрактываў, тэматычных заняткаў, канцэртных і іншых праграм.
Прафсаюз падтрымлівае ў работнікаў ЖКГ спартыўны дух
Традыцыйная XVII зімняя абласная спартакіяда работнікаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі зноў прадэманстравала, што ў гэтай галіне працуюць мэтанакіраваныя і фізічна падрыхтаваныя людзі. 250 чалавек у складзе 18 каманд самааддана змагаліся ў Магілёве за спартыўны прэстыж сваіх арганізацый. Настольны тэніс, більярд, дартс, плаванне, гіравы спорт, стральба — у кожным відзе спорту ішла дынамічная бескампрамісная барацьба на вынік. Усе гульцы паказалі волю да перамогі, упартасць і добрыя спартыўныя навыкі. Мацнейшай камандай, якая прадставіць Магілёўскую вобласць на рэспубліканскай спартакіядзе ў лютым, стала зборная «Магілёўаблводаканала». Другое і трэцяе месцы заваявалі каманды Бялыніцкага «Жылкамгаса» і Клімавіцкага УКП «Камунальнік» адпаведна.