
У Расіі і Беларусі стартаваў міжнародны праект па захаванні гістарычнай памяці аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны
У Расійскай Федэрацыі і Рэспубліцы Беларусь стартаваў міжнародны праект па захаванні гістарычнай памяці аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны. Маладзёжны парламент пры Дзяржаўнай Думе сумесна з Маладзёжным саветам (парламентам) пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь далі старт праекту «80 гадоў нашай Вялікай Перамозе».

Сучасны погляд на традыцыйную культуру
18 лютага ў Мастацкай галерэі «МАСТАЦТВА» адбылося адкрыццё выставы-інсталяцыі «Чалавек-павук-чалавек».

Сучаснае развіццё немагчыма без навукі і яе ўкладу ў эканоміку
Аб гэтым заявіла першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Пяткевіч у гутарцы з журналістамі па выніках пасяджэння калегіі Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях, паведамляе БелТА.

Галоўчанка: Беларусь гатова рэалізоўваць праекты ў рамках беларуска-лівійскага супрацоўніцтва
Прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка сёння, 18 лютага, правёў сустрэчу з фельдмаршалам і вярхоўным галоўнакамандуючым Лівійскай нацыянальнай арміяй Халіфам Белкасімам Хафтарам.

Ігар Сергяенка наведаў Цэнтр патрыятычнага выхавання моладзі «Вектар» у Жодзіне
Наведванне Старшынёй Палаты прадстаўнікоў Цэнтра патрыятычнага выхавання моладзі «Вектар» у Жодзіне было прымеркавана да Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, а таксама да 26-й гадавіны заснавання цэнтра.

Старшыня ФПБ Юрый Сянько сустрэўся з кіраўнікамі і прадстаўнікамі шэрагу дыпламатычных місій
Галоўная мэта сустрэчы — давядзенне да прадстаўнікоў замежных дзяржаў аб’ектыўнай інфармацыі аб прафсаюзным руху нашай краіны ў сувязі з бесперапыннымі спробамі распаўсюджвання на міжнароднай арэне, у тым ліку ў Міжнароднай арганізацыі працы, недакладных звестак аб сітуацыі ў Беларусі.

Гара: Расследаванне тэмы генацыду беларускага народа мае грамадскае, гістарычнае і навуковае значэнне
Вывучэнне і расследаванне тэмы генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і ў пасляваенны час мае грамадскае, гістарычнае і навуковае значэнне, адзначыў старшыня Следчага камітэта Беларусі Дзмітрый Гара, выступаючы на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Генацыд савецкага народа: гісторыка-прававая ацэнка», якая праходзіць у Гродне на базе ГрДу імя Я. Купалы, перадае БелТА.

Парламенцкая дэлегацыя Беларусі з афіцыйным візітам знаходзіцца ў Азербайджане
Парламенцкая дэлегацыя Рэспублікі Беларусь на чале са Старшынёй Савета Рэспублікі Наталляй Качанавай з афіцыйным візітам знаходзіцца ў Азербайджане. Праграма візіту насычаная. І першы яе пункт — сустрэча Наталлі Качанавай і членаў дэлегацыі са старшынёй Мілі Меджліса Азербайджанскай Рэспублікі Сагібай Гафаравай.

Народны артыст Генадзь Аўсяннікаў адзначае 90-годдзе
Жыццялюб, жартаўнік і чалавек, у якога безліч гісторый пра людзей, з каторымі яму выпала працаваць і быць знаёмым. Ён мог бы напісаць цудоўную кнігу ўспамінаў пра легендарных артыстаў легендарнага тэатра. Але ён і сам ужо легенда — народны артыст Беларусі, народны артыст СССР. І ў яго жыцці быў толькі адзін тэатр, любоў да якога ён нясе больш за 60 гадоў. Пра любоў — у розных праявах — і пайшла наша размова:

Інжынер — прафесія будучыні
Мы павінны па вопыце савецкага мінулага істотна падняць прэстыж інжынерных прафесій, павысіць статус тых людзей, чыімі рукамі і інтэлектам ствараюцца рэальныя матэрыяльныя каштоўнасці. Інакш усе нашы планы застануцца пустымі паперкамі.