Навiны
Дзіцячая пляцоўка адкрылася ў Фрунзенскім раёне сталіцы
У Чэрвені адкрылі новы аддзел па НС і мадэрнізаваную пажарную часць
У Чэрвені, што ў Мінскай вобласці, урачыста адкрылі новы адміністрацыйна-бытавы будынак Чэрвеньскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях і мадэрнізаваную пажарную аварыйна-выратавальную часць № 1. Гэтыя аб’екты забяспечаць бяспеку звыш 33 тысяч жыхароў раёна і стануць важным крокам у павышэнні эфектыўнасці работы ратавальнікаў.
Як «Адзін раён — адзін праект» дапамагае ў вытворчасці інавацыйнай прадукцыі
Святло перспектывы.
На кандытарскай фабрыцы «Камунарка» ведаюць, як стварыць народна любімы прадукт
Зусім нядаўна легендарная кандытарская фабрыка «Камунарка» адзначыла 120-гадовы юбілей з дня ўтварэння. З тых часоў змянілася шэсць пакаленняў, аднак вырабы не перастаюць карыстацца попытам і ў людзей сталага ўзросту, і ў моладзі. Як адзначыў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў віншаванні да юбілею, менавіта салодкая прадукцыя «Камунаркі» ў ліку першых сярод прадпрыемстваў краіны ўдастоена вышэйшай узнагароды — Дзяржаўнага знака якасці, які і стаў сапраўдным сімвалам усенароднага прызнання работы калектыву. Мы адправіліся на прадпрыемства, каб даведацца, як фабрыцы ўдалося аказацца ў ліку першых уладальнікаў узнагароды.
Як у Александрыі адсвяткавалі «Купалле»
Прадстаўнікі заканадаўчай улады расказалі, што ёсць для іх Дзень Незалежнасці
У Мінску прыступілі да прадаўжэння Зеленалужскай лініі метро
Тунэлепраходчы механізаваны комплекс «Алеся» запусцілі 25 чэрвеня для прадаўжэння Зеленалужскай лініі метро ад плошчы Бангалор да станцыі «Юбілейная плошча».
Як сталіца сустрэне Дзень Рэспублікі?
На наступным тыдні Беларусь адзначыць Дзень Рэспублікі. Але святочныя мерапрыемствы праходзяць ужо цяпер. Іх у сталіцы запланавана больш за сотню, у тым ліку звыш 40 — непасрэдна 3 ліпеня. Больш падрабязна пра гэта расказала начальнік упраўлення культуры Кацярына Лучына падчас аператыўнай нарады ў Мінгарвыканкаме.
Як прайшло Рэспубліканскае свята выпускнікоў ВНУ — 2025 у сталіцы
«Самы лепшы выпускны» — так называўся доўгачаканы вечар для выпускнікоў ВНУ — 2025, які прайшоў днямі ў Мінску. Нягледзячы на дождж і вецер, з цудоўным настроем і пачуццём неверагоднага хвалявання будучыя маладыя спецыялісты развітваліся са студэнцтвам. Ва ўрачыстасці сёлета ўзялі ўдзел амаль тры тысячы выпускнікоў ВНУ з усіх рэгіёнаў краіны. Карэспандэнт «Звязды» таксама была на свяце ў якасці выпускніцы.