Навiны
Генеральны дырэктар "БКМ Холдынг" Міхаіл Сымановіч: Да канца года пачнецца тэставая эксплуатацыя электробусаў з Мінска ў Смалявічы і Фаніпаль
У Гродзенскай вобласці — першы мільён
Мільён тон збожжа разам з улікам рапсу намалацілі аграрыі Гродзенскай вобласці, і яна ўвайшла ў тройку лідараў разам з Брэсцкай і Мінскай. А ў цэлым па краіне, паводле аператыўных даных Мінсельгасхарча на 5 жніўня, намалочана больш за 5 мільёнаў тон — амаль на 2 млн тон больш за аналагічную леташнюю дату.
Органы пракуратуры Гродзенскай вобласці праверылі, як у рэгіёне захоўваюцца гісторыка-культурныя каштоўнасці
Органы пракуратуры Гродзенскай вобласці праверылі выкананне заканадаўства аб ахове гісторыка-культурных каштоўнасцяў — сярод іншых парушэнняў выяўлены і значныя недаплаты ў фонд Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва.
«Пульс краіны» — у Барысаве, Мазыры, Бабруйску
Лідары меркаванняў, медыйныя эксперты ў рамках асветніцкага праекта з назвай «Пульс краіны: факты, трэнды, сэнсы» працягваюць праводзіць сустрэчы з грамадскасцю, працоўнымі калектывамі, бізнес-супольнасцю ў рэгіёнах.
Як ствараецца прастора для жыцця, дэпутаты Гомельшчыны вывучалі на прыкладзе аднаго сельсавета
Развіццё рэгіёнаў сёння — гэта ў тым ліку паслядоўная работа па стварэнні сучаснага асяроддзя, дзе разам з жыллём з’яўляюцца дарогі, школы, установы аховы здароўя, месцы для адпачынку і заняткаў спортам.
Праца ў сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі вучыць быць уважлівым да кожнага чалавека
Сенатар Аляксандр МАКСІМЧУК — пра тое, у чым прафесійная дзейнасць дапамагае яму ў палітыцы і ва ўзаемадзеянні з грамадзянамі.
Як жыхары Мінска ператвараюць двор у спартыўную зону
Што могуць зрабіць актыўныя жыхары свайго раёна, калі ёсць жаданне змяніць навакольнае асяроддзе да лепшага?
Як Калінкавічы рыхтуюцца да абласных «Дажынак»: ідзе маштабнае абнаўленне райцэнтра
Да маштабнага абнаўлення ў райцэнтры, які стане сталіцай фестывалю працаўнікоў вёскі ўсёй Гомельшчыны, прыступілі яшчэ летась. А ў апошнія некалькі месяцаў падрыхтоўка да свята максімальна актывізавалася, і цяпер на многіх аб’ектах выходзіць на фінішную прамую. Яна аб’яднала ўсе прадпрыемствы і арганізацыі раёна.
«Рыцарскі фэст» у Мсціславе сабраў рэкордную колькасць наведвальнікаў
Вось ужо другі год адкрыццё свята сярэднявечнай культуры праходзіць у Мсціславе не на плошчы перад райвыканкамам, а менавіта на Замкавай гары.
У Мінску адбылася цырымонія ўскладання вянка і кветак, прымеркаваная да Дня дэсантнікаў і сіл спецыяльных аперацый
2 жніўня на Востраве Мужнасці і Смутку ў г. Мінску адбылася цырымонія ўскладання вянка і кветак, прымеркаваная да Дня дэсантнікаў і сіл спецыяльных аперацый, арганізаваная Мінскай гарадской арганізацыяй ветэранаў вайны ў Афганістане «Памяць» грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане».