Навiны
Зацверджана канцэпцыя спалучэння галоўных транспартных артэрый, якія праходзяць па тэрыторыях краін СНД
У Ашхабадзе на пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў (СКУ) Садружнасці Незалежных Дзяржаў зацверджана канцэпцыя спалучэння галоўных транспартных артэрый, якія праходзяць па тэрыторыях дзяржаў — удзельніц СНД. Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе Выканкама СНД.
У Санкт-Пецярбургу праходзіць сесія Міжпарламенцкай асамбеі СНД
Наша краіна актыўна ўключылася ў працу вясновай сесіі Міжпарламенцкай асамблеі СНД, мерапрыемствы якой праходзяць 21 і 22 мая ў Таўрычаскім палацы — штаб-кватэры арганізацыі. Па сутнасці, гэта адна з самых насычаных пляцовак міждзяржаўнага дыялогу ў рэгіёне. Парламенцкую дэлегацыю нашай краіны ўзначаліць Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава.
Дэлегацыя Савета Рэспублікі ўдзельнічае ў мерапрыемствах МПА СНД у Санкт-Пецярбургу
Наша краіна актыўна ўключылася ў працу вясновай сесіі Міжпарламенцкай асамблеі СНД, мерапрыемствы якой праходзяць 21 і 22 мая ў Таўрычаскім палацы — штаб-кватэры арганізацыі. Па сутнасці, гэта адна з самых насычаных пляцовак міждзяржаўнага дыялогу ў рэгіёне. Парламенцкую дэлегацыю ўзначальвае Старшыня Савета Рэспублікі Наталля КАЧАНАВА. У фокусе ўвагі — будаўніцтва непадзельнай архітэктуры бяспекі на кантыненце і сумеснае процідзеянне новым выклікам.
Парламенцкая дэлегацыя Беларусі возьме ўдзел у мерапрыемствах вясновай сесіі МПА СНД у Санкт-Пецярбургу
Парламенцкая дэлегацыя Беларусі на чале са Старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталляй Качанавай прыме ўдзел у мерапрыемствах вясновай сесіі Міжпарламенцкай асамблеі СНД, якія пройдуць з 21 па 22 мая ў Санкт-Пецярбургу ў штаб-кватэры Арганізацыі — Таўрычаскім палацы. Пра гэта карэспандэнту «Звязды» паведамілі ў прэс-службе Савета Рэспублікі.
Каваленка: СНД — пляцоўка для шматбаковага дыялогу дзяржаў і рэгіёнаў
Садружнасць Незалежных Дзяржаў з’яўляецца пляцоўкай для шматбаковага дыялогу дзяржаў і рэгіёнаў у прававой сферы, заявіў журналістам міністр юстыцыі Яўген Каваленка ў час II Міжнародна-прававога форуму СНД «Міжнародна-прававы дыялог у СНД: традыцыі супрацоўніцтва і адказ на выклікі часу», прымеркаванага да 35-годдзя арганізацыі, перадае БелТА.
Эксперты краін СНД дапрацавалі праект канцэпцыі развіцця фундаментальнай навукі ў Садружнасці
Пасяджэнне экспертнай групы па ўзгадненні праекта Канцэпцыі развіцця фундаментальнай навукі ў Садружнасці Незалежных Дзяржаў адбылося ў Мінску. Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе Выканаўчага камітэта СНД.
Гарады-героі і гарады воінскай славы з’явіліся на Нацыянальным геапартале Беларусі
На Нацыянальным геапартале Беларусі з’явіліся гарады-героі і гарады воінскай славы. Аб гэтым паведамляе БелТА.
Лампада з Вечным агнём прыбыла ў Мінск
6 мая на тэрыторыі Нацыянальнага мемарыяльнага комплексу «Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, выратаванню Айчыны нашай паслужыўшых» прайшла міжнародная патрыятычная акцыя «Агонь памяці». Яе мэта — данесці часцінку Вечнага агню з магілы Невядомага салдата ў Аляксандраўскім садзе Крамля да памятных мясцін па ўсім свеце. У гэтым годзе часцінкі Вечнага агню будуць дастаўлены ў 11 краін і 60 рэгіёнаў Расіі.
Чарговае пасяджэнне Савета пастаянных прадстаўнікоў краін СНД пройдзе 28 красавіка ў Мінску
Чарговае пасяджэнне Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў (СППП) дзяржаў — удзельніц Садружнасці пры статутных і іншых органах Садружнасці пройдзе 28 красавіка ў Мінску, перадае БелТА.
УЦДГМ: 75% расіян лічаць Беларусь самай паспяховай краінай СНД
Тры чвэрці жыхароў Расіі (75%) лічаць Беларусь найбольш паспяховай краінай СНД. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні на сайце аналітычнага цэнтра УЦДГМ, паведамляе БелТА.