Навiны
«Спорт для ўсіх» адкрыў новы сезон каля Нацыянальнай бібліятэкі
Маштабны фестываль пад адкрытым небам сабраў больш за тысячу ўдзельнікаў і даў старт чатыром месяцам бясплатных трэніровак у Мінску
Стратэгію Беларусі па золатавалютных рэзервах растлумачылі ў Нацбанку
Стратэгію Беларусі па золатавалютных рэзервах растлумачыў першы намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Аляксандр Ягораў у эфіры тэлеканала «Першы інфармацыйны», паведамляе БелТА.
Золатавалютныя рэзервы Беларусі перавысілі 15 мільярдаў долараў — новы рэкорд
«Грошы любяць стратэгічны разлік»: Ягораў — аб ЗВР
Чаму наяўнасць уласнай аплатнай сістэмы — пытанне не проста выгоды, а выжывання нацыянальнай эканомікі
Не проста пластык, а экасістэма
Летні турыстычны сезон у Мінску
23 мая ў Мінску стартуюць мерапрыемствы ў рамках летняга турыстычнага сезона. Сёлета арганізатары пашырылі геаграфію праекта: асноўныя пляцоўкі будуць працаваць не толькі на тэрыторыі Верхняга Горада, але і каля Палаца спорту, у гісторыка-культурным комплексе «Лошыцкі» і іншых кропках сталіцы.
Цэнтральны раён Мінска ў гонар Дня Перамогі арганізаваў велапрабег
У Мінску прайшоў маладзёжны велапрабег «Дарогамі памяці ў Цэнтральным». Калона з больш як 300 удзельнікаў праехала ад мемарыяльнага комплексу «Масюкоўшчына» да стэлы «Мінск — горад-герой». Акцыя стала часткай патрыятычнага праекта «Цэнтральны раён памятае» і прымеркавана да Дня Перамогі.
Прафсаюз абараніў ад вымовы за невыкананне даручэння праз месенджар
Падчас выязнога прыёму ў Горацкім раёне да прававога інспектара працы Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў ЖКГ і сферы абслугоўвання Таццяны Судаковай звярнулася жанчына, якая паскардзілася на наймальніка, які збіраецца аб’явіць ёй вымову за невыкананне даручэння, дадзенага ў месенджары. У ходзе размовы высветлілася, што ў арганізацыі створана група для стасункаў у адным з папулярных дадаткаў. Работніца не ўбачыла адно з даручэнняў свайго начальніка і ён вырашыў яе пакараць за невыкананне. Прававы юрыст разглядзела пытанне з пункту гледжання закона і дапамагла заяўніцы аднавіць свае правы.
У Гродзенскай вобласці ў агратурыстычным комплексе «Каробчыцы» будуецца новы аб’ект
Унікальны праект «Стары горад»
Ягораў: Банкам трэба актывізавацца з укараненнем ШІ-агентаў, інакш гэты бізнес забяруць іншыя кампаніі
КРОК за крокам
У Беларусі плануецца ўвесці ў абарот каля 25 крыптавалют
Да сярэдзіны года ў Беларусі павінен пачаць работу крыптабанк. Кіраўнік дзяржавы 16 студзеня падпісаў указ № 19 «Аб крыптабанках і асобных пытаннях кантролю ў сферы лічбавых знакаў (токенаў)». Зараз вядзецца актыўная работа па фарміраванні нарматыўна-прававой базы і іншых мерапрыемстваў для рэалізацыі палажэнняў указа. Плануецца, што першы крыптабанк пачне функцыянаваць ужо сёлета. Навацыя павысіць інвестыцыйны патэнцыял Беларусі і пашырыць каналы фінансавага ўзаемадзеяння са знешнім контурам. 10 красавіка ў Нацыянальным банку прайшла рабочая нарада, на якой абмяркоўваліся правілы работы з крыптаактывамі.