Навiны
«Мінсктранс» папярэдзіў аб парушэнні работы тралейбусаў з-за абледзянення кантактнай сеткі
«Мінсктранс» папярэдзіў аб парушэнні работы тралейбусаў з-за абледзянення кантактнай сеткі. Пра гэта паведамілі БелТА на прадпрыемстве.
Мінэканомікі: рэалізацыя больш як 600 праектаў на Br10 млрд уваходзіць у інвестыцыйныя планы Беларусі на 2026 год
Рэалізацыя больш як 600 праектаў на Br10 млрд уваходзіць у інвестыцыйныя планы Беларусі на 2026 год, паведамляе БелТА.
Першы блог-тур у рамках праекта «Цэнтральны рэгіён: новыя гарызонты» прайшоў у Слуцку
Сакрэты вялікай вытворчасці
17 лістапада будуць адкрыты польскія пункты пропуску «Кузніца-Беластоцкая» і «Баброўнікі»
17 лістапада з 02:00 (па беларускім часе) будуць адкрыты польскія пункты пропуску «Кузніца-Беластоцкая» і «Баброўнікі», пра што афіцыйна паведамлена беларускаму боку. Аб гэтым піша БелТА.
У Кітаі бум цацак на аснове штучнага інтэлекту
Цягам першага паўгоддзя продажы цацак на аснове штучнага інтэлекту ў Кітаі выраслі ў шэсць разоў у параўнанні з папярэднім перыядам, а гадавы рост перавысіў 200 %. Аб гэтым сведчаць даныя платформы электроннай камерцыі JD.com, паведаміла «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
«Маршруткі трашчаць па швах у час пік». Пасажыры скардзяцца на немагчымасць дабрацца да дома
У пятніцу на нарадзе з удзелам Прэзідэнта па энергетычнай тэматыцы, якая прайшла ў Палацы Незалежнасці, сярод іншага ўзнімалася пытанне транспартнага абслугоўвання насельніцтва. Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што ў краіне сёння актыўна і масава развіваецца электратранспарт, прычым не толькі ў буйных гарадах. Ён паведаміў, што пілотныя праекты, звязаныя з пераводам грамадскага транспарту на электрычны, былі ўкаранёны ў Жодзіне, Шклове, Наваполацку.
ДМК: на пад’язных да беларуска-літоўскіх пунктаў пропуску дарогах наведзены поўны парадак
Для гарантавання бяспекі і захавання належных санітарных умоў на пад’язных да беларуска-літоўскіх пунктаў пропуску дарогах наведзены поўны парадак. Пра гэта расказаў начальнік мытнага паста «Беняконі» Гродзенскай рэгіянальнай мытні Дзмітрый Парфёнаў, паведамляе БелТА.
Каранкевіч: прынята рашэнне аб будаўніцтве трэцяга блока на БелАЭС
На БелАЭС будзе пабудаваны дадатковы, трэці блок. Такое рашэнне прынята па выніках нарады ў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі аб выніках работы БелАЭС, павелічэнні электраспажывання і прапановах аб будаўніцтве новых атамных магутнасцяў. Пра гэта рашэнне паведаміў журналістам віцэ-прэм’ер Віктар Каранкевіч, паведаміла БелТА.
«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка выступіў за камфортную і бяспечную альтэрнатыву маршруткам
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў вырашыць пытанне з чэргамі на маршруткі ў гадзіны пік, у тым ліку за кошт прыцягнення на запатрабаваныя маршруты дадатковых адзінак тэхнікі, уключаючы электратранспарт. Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў на нарадзе аб выніках работы БелАЭС, павелічэнні электраспажывання і прапановах аб будаўніцтве новых атамных магутнасцяў, паведаміла БелТА.