Навiны
За кошт уласных рэсурсаў мы эканомім больш за 3 мільёны тон умоўнага паліва
У Беларусі завяршаецца рэалізацыя чарговай дзяржаўнай праграмы ў сферы энергазберажэння. Запланаваныя задачы, як па выніках года, так і за пяцігодку, будуць выкананы, лічыць дырэктар Дэпартамента па энергаэфектыўнасці Віталь КРЭЦКІ.
Крутой: Праграма развіцця Беларусі на пяцігодку ўзгоднена ў частцы ключавых паказчыкаў
Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2026—2030 гады ўзгоднена ў частцы ключавых макраэканамічных і фінансавых паказчыкаў.
Бюджэт-2026: якімі будуць даходы і расходы
На бягучым тыдні ўрадам унесены ў Палату прадстаўнікоў праект закона «Аб рэспубліканскім бюджэце на 2026 год». Як будзе фарміравацца даходная частка і як спланавана расходная частка бюджэту, расказала намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па бюджэце і фінансах Аляксандра Міхеенка, паведамляе БелТА.
Хто мае права на спрошчанае будаўніцтва і прыёмку аб’ектаў?
З мая ў нашай краіне спрошчаны будаўніцтва і прыёмка аб’ектаў у эксплуатацыю. Пачаў дзейнічаць Указ ад 31 студзеня 2025 года. Дакумент прызначаны для аптымізацыі працэсаў, уключаючы паскарэнне працэдур. Як новыя падыходы прымяняюцца на практыцы, расказала намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення — начальнік упраўлення праектнай дзейнасці, горадабудаўніцтва і архітэктуры Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Ганна КУДРАВЕЦ.
Больш за 10,7 млн тон збожжа з улікам рапсу і кукурузы сабралі ў Беларусі
Больш за 10,7 млн тон збожжа з улікам рапсу і кукурузы сабралі ў Беларусі, паведамілі ў прэс-службе Мінсельгасхарча.
З 1 студзеня 2026 года мінімальная заработная плата ўстаноўлена ў памеры 858 рублёў
Як расказалі ў Мінпрацы і сацабароны, «прыбаўка» да ўзроўню 2025 года складзе 132 рублі, або 18,2 %.
Забяспечаны з запасам. Які ўраджай бульбы сабралі ў Беларусі
У Беларусі завершана ўборка бульбы, унутраны рынак забяспечаны з запасам. Пра гэта паведамілі БелТА ў прэс-службе Мінсельгасхарча.
Беларускі рынак новых аўто ў кастрычніку паказаў значны пад'ём
У кастрычніку беларускі рынак новых легкавых аўтамабіляў паказаў значны пад'ём, расказалі ў Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі (БАА), перадае БелТА.
Што прадстаўляе Беларусь на Кiтайскай мiжнароднай выстаўцы EXPO
Адна з галоўных падзей сусветнага гандлёва-эканамiчнага календара — 8-я Кiтайская мiжнародная выстаўка iмпарту EXPO — урачыста стартавала 5 лiстапада ў Шанхаi. Выстаўка дазваляе прадэманстраваць прывабнасць вялiзнага рынку Паднябеснай для вытворцаў з усяго свету. За ўсю гiсторыю правядзення выстаўкi тут замацавалася каля 2,5 тысячы разнастайных брэндаў. Магчымасцi гэтага «шлюза для мiжнароднага бiзнесу» мае намер выкарыстоўваць i наша краiна. У сераду, у дзень адкрыцця экспазiцыi, беларусы прадставiлi тое, «чым багатыя»: ад машын i прадуктаў да вырабаў з лёну i нават народных танцаў. Карэспандэнт «Звязды» пабываў у цэнтры падзеi i даведаўся падрабязнасцi.
Новая сусветная рэальнасць цягне змены гаспадарчых укладаў
Парадокс: санкцыі, пратэкцыянізм і іншыя бар’еры ў свеце растуць. А глабальны гандаль не знаходзіцца ў стагнацыі. Тавараабмен працягваецца. Але сёння ён больш канцэнтруецца на сыравіне і гатовых вырабах. Такая новая рэальнасць: літаральна ўсе дзяржавы імкнуцца ў рамках магчымасцяў сканцэнтраваць у сваёй юрысдыкцыі максімальную дабаўленую вартасць разам з ланцужкамі яе атрымання. І гэтая распаўсюджаная сёння стратэгія павінна прывесці да змены гаспадарчых укладаў. Пра гэта гаварылі на XXVІ Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Праблемы прагназавання і дзяржаўнага рэгулявання сацыяльна-эканамічнага развіцця», якая прайшла ў Мінску.