Навiны
На Брэстчыне земляробы прыступілі да другога этапу пасяўной
Аграрыі Брэсцкай вобласці фактычна закончылі сяўбу ранніх збожжавых і зернебабовых культур. Першымі з гэтай работай справіліся земляробы Жабінкаўскага, Маларыцкага, Столінскага раёнаў, следам за імі адсеялася большасць іншых. Нават сельгаспрадпрыемствы Баранавіцкага і Ляхавіцкага раёнаў, якія ўключыліся ў работу яшчэ пазней, на фінішную прамую выйшлі нароўні з астатнімі, паведамілі ў Камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні Брэсцкага аблвыканкама.
Чым прыцягне абітурыентаў БДАТУ
Пачнём з таго, што Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт — не проста ўніверсітэт, а адукацыйны, навуковы і інавацыйны цэнтр Рэспублікі Беларусь. З адпаведнымі магчымасцямі і кампетэнцыямі.
Гаспадарка «Хмелева» першай у краіне сёлета пачала сяўбу ранніх яравых
Першыя гектары ў ААТ «Хмелева» Жабінкаўскага раёна засеялі аўсом яшчэ 4 сакавіка. Тут зусім лёгкія глебы, а снегу сёлета фактычна не было. Як пацяплела, спяшаліся выйсці ў поле, каб зямля не ссыхала, каб максімальна захапіць прыродную вільгаць. Як высветлілася пазней, за гэту работу хмелеўскія аграрыі ўзяліся першымі не толькі ў вобласці, але і ў краіне.
Як «Бягомльскае» стала месцам аграінавацый
Сёння цяжка ўявіць, што шэсць гадоў таму ААТ «Бягомльскае» было неплацежаздольнай сельгасарганізацыяй Віцебскай вобласці, якая падлягае фінансаваму аздараўленню. Пасля таго як у 2019 годзе прадпрыемства ўвайшло ў склад групы Банка развіцця, тут пачаўся рэнесанс. Сумесныя намаганні новага ўласніка і калектыву прадпрыемства ў гэты перыяд адраджэння былі арыентаваны не толькі на выхад з крызісу, але і на далейшае планамернае развіццё і дасягненне максімальна эфектыўных вынікаў, расказалі ў прэс-службе банка.
На Віцебшчыне набіраюць тэмпы вясеннія палявыя работы
Традыцыйна Віцебская вобласць адной з апошніх прыступае да вясновай пасяўной, пры гэтым сёлета большасць палявых работ ужо стартавала, у прыватнасці падкормка азімых збожжавых. Вядуцца работы па падсеве траў, вывазцы і ўнясенні арганічных угнаенняў, у тым ліку з прыцягненнем міжраённых механізаваных атрадаў.
План сяўбы ранніх яравых збожжавых і зернебабовых у Беларусі выкананы на 22,3 працэнта
У Беларусі пасеялі раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі, проса) на 135,2 тыс. га, што складае 22,3 працэнта да плана, паведамляе БелТА са спасылкай на Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
Пазбаўляемся ад шкоднікаў у садзе
Пасля ўстанаўлення станоўчых тэмператур насякомыя, а менавіта яны нясуць найбольшую пагрозу дрэвам, абуджаюцца ад спячкі і адразу пачынаюць шукаць ежу. То-бок шкодзіць садовыя расліны. Зайдзіце ў сад у перыяд набракання пупышак і ўважліва агледзьце свае дрэвы. Убачылі нераскрытыя, ды яшчэ і з празрыстымі кроплямі? Пачынайце біць трывогу: гэта прыкмета з’яўлення яблычнага кветаеда — даволі небяспечнай пагрозы ўраджаю.
«Перамога будзе за намі...»
Неяк, здаецца, пад канец 90-х мінулага стагоддзя трапіў мне на вочы цікавы артыкул пра італьянскага фермера. У яго быў дойны статак на 600 галоў, які даглядалі ўсяго 13 чалавек, і сярэдні гадавы надой ад кожнай каровы — больш за дзесяць тысяч літраў.
Ігар Сергеянка здзейсніў рабочую паездку ў Віцебскую вобласць
Падчас паездкі Старшыня Палаты прадстаўнікоў наведаў прадпрыемствы аграпрамысловага комплексу, азнаёміўся з гатоўнасцю машынна-трактарнага парка да веснавых палявых работ, а таксама са станам спраў у жывёлагадоўчай галіне, паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.
Якія новыя распрацоўкі і механізмы іх укаранення ў практыку для сельскай гаспадаркі чакаем бліжэйшым часам?
Сёння галіна сельскай гаспадаркі ў ліку асноўных спажыўцоў ноу-хау. Ва ўмовах навукова-тэхнічнай канкурэнцыі і кліматычных выклікаў рухацца наперад без навукі немагчыма: неабходны новыя распрацоўкі і механізмы іх укаранення ў практыку ў галіне сельгасабсталявання і сродкаў абароны раслін, біятэхналогій і геннага мадэлявання, рэсурсазберажэння і лічбавых інтэлектуальных тэхналогій. Усё гэта дазваляе павялічыць ураджайнасць і дамагчыся сучаснага ўзроўню якасці прадуктаў харчавання.