Навiны
У Мінскай вобласці працуе больш за 50 аб’ектаў для зімовых актыўнасцяў
Пазнаёміліся з некаторымі лаўрэатамі, якія атрымалі ўзнагароду з рук Прэзідэнта
Працуюць для людзей, захоўваюць памяць, адраджаюць прыгажосць
У Пекіне знаёмяцца з кніжнымі навінкамі Беларусі
Саюз пісьменнікаў Беларусі падтрымлівае цесныя стасункі з рознымі цэнтрамі даследванняў Беларусі, якія працуюць у кітайскіх ВНУ. Асабліва моцнае сяброўства — з беларусістамі з Другога Пекінскага ўніверсітэта замежных моў.
У Мінску адкрылася выстава «Эра штучнага інтэлекту: чытаем будучыню»
Тэматычная выстава «Эра штучнага інтэлекту: чытаем будучыню» адкрылася ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі 8 студзеня, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».
Кітайскія навукоўцы высветлілі, што 750 млн гадоў таму на Марсе ўсё яшчэ захоўвалася вада
У Слонімскім раёне работнікі ЖКГ у жылым памяшканні сацыяльнага карыстання выявілі патроны
У Слонімскі РАУС ад гарадскога прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі паступіла паведамленне аб тым, што ў жылым памяшканні сацыяльнага карыстання яго работнікі знайшлі 20 патронаў, паведамляе БелТА.
У Мінску адкрылі новую школу на 1020 месцаў
Будаўніцтва ўстаноў адукацыі з’яўляецца адным з найважнейшых кірункаў у рэалізацыі дзяржаўнай сацыяльнай палітыкі ў нашай краіне. Новая школа, якая расчыніла свае дзверы ў чацвер, 8 студзеня, — яркае таму пацвярджэнне. Знакавым з’яўляецца яе адкрыццё яшчэ і таму, што яно прымеркавана да рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці». Камфортная, прасторная, добраўпарадкаваная школа — сапраўдны шматфункцыянальны комплекс, у якім створаны ўмовы для ўсебаковага развіцця кожнага вучня.
Тэхніка чысціць ад снегу рэспубліканскія і мясцовыя дарогі ў Брэсцкай вобласці ў кругласутачным рэжыме
Тэхніка ў кругласутачным рэжыме чысціць ад снегу рэспубліканскія і мясцовыя дарогі ў Брэсцкай вобласці. Такая інфармацыя агучаная на пасяджэнні камісіі па НС пры Брэсцкім аблвыканкаме, паведамляе БелТА.
Сіноптыкі папярэдзілі аб маштабных снежных заносах на дарогах краіны
Як доўга Беларусь будзе знаходзіцца ў цыркуляцыі непагоднага паўднёвага цыклону, расказала начальнік службы метэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Марына Грыцкевіч, паведамляе БелТА.
Прэзідэнт уручыў прэміі «За духоўнае адраджэнне», спецыяльныя прэміі дзеячам культуры і мастацтва, спецпрэміі «Беларускі спартыўны Алімп»
Яшчэ адна традыцыя суверэннай Беларусі на пачатку новага года сабрала ў Палацы Рэспублікі прадстаўнікоў духавенства і мастацтва, рэстаўрацыйнай сферы, сродкаў масавай інфармацыі, органаў унутраных спраў. Таксама сярод лаўрэатаў — бібліятэкары, педагагічныя работнікі, рамеснікі, музыканты і, вядома, спартсмены. Такога высокага прызнання ўсе гэтыя людзі, цэлыя калектывы ўдастоены за добрасумленную працу на карысць Радзімы, захаванне яе духоўнай і культурнай спадчыны, праслаўленне краіны на міжнароднай арэне.