Навiны
Сталі вядомыя вынікі рэгістрацыі на цэнтралізаванае тэсціраванне
66 287 чалавек — такая лічба гэтага года і рэкорд апошняга часу. Напрыклад, у 2025-м — 60 626. Такім чынам, у рамках ЦТ сёлета будзе напісана амаль 97,5 тысячы чалавека-тэстаў, паведаміў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Дзмітрый МІРОНАЎ. Па яго словах, узрасла колькасць рэгістрацый і на цэнтралізаваны экзамен — яго сёлета будуць здаваць больш за 59,1 тысячы выпускнікоў 11-х класаў (летась — каля 57 тысяч), гэта амаль 118,2 тысячы чалавека-тэстаў.
22 красавіка завяршылася рэгістрацыя на рэпетыцыйнае тэсціраванне, яшчэ раней — на рэпетыцыйны экзамен
Сёлета ў перыяд летніх канікул плануецца забяспечыць бясплатнымі або патаннелымі пуцёўкамі каля 400 тысяч дзяцей
Школьны год заканчваецца, а гэта значыць, што чарговай галоўнай тэмай абмеркавання ў сацсетках становіцца дзіцячы адпачынак. Як заўсёды, армія бацькоў падзяляецца на два лагеры — непрымірымых крытыкаў і людзей, здольных адэкватна ацэньваць рэальную сітуацыю: «Грошы на вецер, нічога там добрага няма!» — «Наадварот, грошы на вецер я выкінула, калі вырашыла не адпраўляць сына ў лагер, а ўзяла адпачынак і правяла яго разам з ім у горадзе: сродкаў выдаткавала значна больш, чым калі б купіла яму пуцёўку». — «Чула, што і пуцёўкі падаражэюць, і тэрмін знаходжання ў лагерах скароціцца». — «А я плачу грошы за тыя незабыўныя ўражанні дзяцінства, якія прывозіць з лагера маё дзіця — гэта каштуе любых сродкаў!..»
Пасля халоднай зімы мінчан і гасцей сталіцы будуць сустракаць абноўленыя паркі і пляжы
БДУІР сёлета прыме ў сваю студэнцкую сям’ю амаль 2,9 тысячы першакурснікаў
Як сказалі ва ўніверсітэце, план прыёму на 2026-ы застаўся такім жа, як быў летась — а гэта 2895 першакурснікаў. 1405 з іх будуць прынятыя на бюджэтную форму атрымання адукацыі. У БДУІР абітурыенты могуць выбраць кірункі ў сферы высокіх тэхналогій, уключаючы распрацоўку праграмнага забеспячэння, тэлекамунікацыі, электроніку, кібербяспеку і інжынерна-эканамічную дзейнасць.
БДАТУ рыхтуе тысячы інжынерных кадраў для аграпрамысловага комплексу краіны
Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт — вядучая аграрная ВНУ, дзе за гісторыю яе існавання падрыхтавалі больш за 67 тысяч інжынераў.
Беларускія школьнікі ўдзельнічалі ў Міжнародным анлайн-уроку з касманаўтам Алегам Навіцкім
Цэнтр міжнароднага супрацоўніцтва Мінасветы Расіі пры падтрымцы Раскосмаса арганізавалі анлайн-урок для больш чым 10 тысяч навучэнцаў з 97 краін свету. У ім прынялі ўдзел і беларускія школьнікі.
У Смаленску прайшло сумеснае пасяджэнне калегій Міністэрства адукацыі Беларусі і Міністэрства асветы Расіі
Супрацоўніцтва ў сферы адукацыі застаецца адным з прыярытэтных кірункаў узаемадзеяння Беларусі і Расіі, спрыяючы ўмацаванню адзінай гуманітарнай прасторы і агульнай культурна-гістарычнай спадчыны Саюзнай дзяржавы.