Навiны
Вытворчасць сельгаспрадукцыі ў Беларусі ў студзені—лютым павялічылася на 2,8 працэнта
У Беларусі ў студзені — лютым 2026 года ў гаспадарках усіх катэгорый (у сельскагаспадарчых арганізацыях, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках, гаспадарках насельніцтва) вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі ў бягучых цэнах склала 3,6312 млрд бел. руб. і павялічылася ў параўнанні са студзенем — лютым 2025 года ў супастаўных цэнах на 2,8 працэнта. Аб гэтым паведамілі БелТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Беларускі капітал упершыню прыцягнуты ў зону свабоднага гандлю Чжэнчжоу
У пілотнай зоне свабоднага гандлю Чжэнчжоу, што ў правінцыі Хэнань (Цэнтральны Кітай), быў зарэгістраваны першы інвестыцыйны праект з удзелам капіталу з Беларусі, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
XXXІІІ Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш прымае гасцей з больш чым 20 краін свету
Кнігі як зоркі
Мэтавы набор: што зменіцца для абітурыентаў і заказчыкаў кадраў?
Прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын падпісаў пастанову Савета Міністраў, якой комплексна скарэкціравана пастанова ад 31 жніўня 2022 года № 572 «Аб пытаннях рэалізацыі адукацыйных праграм». Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе ўрада.
Зваротная сувязь ад выбаршчыкаў матывуе
Беларускі бок прыме рашэнне па фурах з літоўскай рэгістрацыяй і паведаміць партнёрам
Беларускі бок прыме рашэнне па фурах з літоўскай рэгістрацыяй і паведаміць партнёрам з Літвы і Польшчы. Пра гэта заявіў намеснік міністра замежных спраў Ігар Сякрэта па выніках сустрэчы Прэм’ер-міністра Беларусі Аляксандра Турчына з літоўскімі і польскімі перавозчыкамі, паведаміла БелТА.
Рознічны тавараабарот за два месяцы 2026-га склаў 15,6 мільярда рублёў
Як растлумачылі ў Белстаце, гэта складае 101,6 % у супастаўных цэнах да ўзроўню студзеня—лютага мінулага года.
Ці можна рабіць цёплую падлогу на балконе ў шматпавярхоўцы — адказаў юрыст
У жылых памяшканнях, такіх як пакоі і кухні, мантаж цёплай падлогі не лічыцца перабудовай, паведаміла «Мінская праўда» са спасылкай на тэлеграм-канал «Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гомельскага аблвыканкама».
Інфляцыя ў Беларусі запавольваецца трэці месяц запар
На гэты факт звярнулі ўвагу аналітыкі Еўразійскага банка развіцця ў сваім штотыднёвым макраэканамічным аглядзе.