Навiны
Летні Мінск запрашае на новыя культурныя сезоны
Горад рыхтуецца да гарачага культурнага сезона. Куды пайсці ўвечары, дзе паслухаць арган і вулічных музыкантаў? Расказвае начальнік упраўлення культуры Мінгарвыканкама Кацярына Лучына.
Эксперт: Устойлівасць грашова-крэдытнай палітыкі — упэўненасць кожнай беларускай сям’і ў заўтрашнім дні
Нядаўна Нацыянальным банкам былі апублікаваныя асноўныя кірункі грашова-крэдытнай палітыкі на 2026 год. Іх роля — паказаць траекторыю дзеянняў рэгулятара па дасягненні мэтавых паказчыкаў, якія прапісаны ва ўказе Прэзідэнта. Паводле прагнозу інфляцыя складзе не больш за 7 %. Пры гэтым тэмп росту інвестыцыйнага крэдытавання павінен быць больш за 13 %. Гэта толькі невялікая колькасць лічбаў з дакумента. Але што ўсё гэта азначае для простага беларуса? Разабрацца, як працуюць фінансавыя рычагі краіны, дапамог у праграме «ПраГрошы» на «Першым інфармацыйным» першы намеснік старшыні Праўлення Нацыянальнага банка Аляксандр ЯГОРАЎ.
Пытанне ўтрымання ў горадзе сяброў чалавека хвалюе не толькі іх гаспадароў
Жарсці на тэму сабак не сціхаюць у сацыяльных сетках, прычым да іх далучаюцца не толькі гаспадары жывёл, але і тыя, хто іх не трымае. Калі першых абурае неабходнасць рэгістраваць гадаванца і плаціць падатак, то другія скардзяцца, што гарады ператварыліся ў сабачыя туалеты і ўжо трэба для сабачнікаў уводзіць падатак за шкоду навакольнаму асяроддзю. Часам і некаторыя сабачнікі адзначаюць, што грэбуюць хадзіць тымі сцежкамі, па якіх ужо прайшліся іх несумленныя «калегі».
У Беларусі праводзіцца планамерная работа па стварэнні і ўкараненні ў плацежную сістэму лічбавага беларускага рубля
Наяўныя грошы ў сучасным выкананні
Што пабудуюць у сталіцы і горадзе-спадарожніку ў 2026 годзе
У Мінску і Смалявічах сёлета працягваецца рэалізацыя праграмы па ўзвядзенні жылля для грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, а таксама развіццё сацыяльнай інфраструктуры. На сённяшні дзень у сталіцы на стадыі будаўніцтва знаходзіцца больш за 90 шматкватэрных жылых дамоў.
Зацверджаны пералік горадабудаўнічых праектаў, заказ на распрацоўку якіх размесцяць у 2026 годзе
Урадам зацверджаны пералік горадабудаўнічых праектаў, заказ на распрацоўку якіх падлягае размяшчэнню ў 2026 годзе. Адпаведную пастанову падпісаў Прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын, паведамляе БелТА.
Даследаванне паказала, што гора ад страты гадаванца можа быць супастаўнае па сіле са стратай блізкага чалавека
Гора, звязанае са смерцю дамашняй жывёлы, можа быць такім жа моцным і доўгім, як і пры смерці каханага чалавека. Гэта паказала новае даследаванне прафесара псіхалогіі ў Універсітэце Мейнут ў Ірландыі Філіпа Хайленда, паведамляе БелТА.
У сталіцы старыя прамысловыя зоны ўсё больш саступаюць месца новаму камфартабельнаму жыллю, патрэбнай інфраструктуры і зялёным паркам
Першы крыптабанк можа з’явіцца ў Беларусі ўжо праз паўгода
Першы крыптабанк можа з’явіцца ў Беларусі ўжо праз паўгода. Аб гэтым паведаміў першы намеснік старшыні Праўлення Нацыянальнага банка Аляксандр Ягораў, каменціруючы ўказ кіраўніка дзяржавы № 19 «Аб крыптабанках і асобных пытаннях кантролю ў сферы лічбавых знакаў (токенаў)», паведамляе БелТА.
Доля крэдытаў на набыццё тавараў айчыннай вытворчасці да канца пяцігодкі складзе 20 працэнтаў
Доля крэдытаў, якія выдаюцца банкамі на набыццё тавараў айчыннай вытворчасці, да канца пяцігодкі складзе 20 працэнтаў ад агульнага аб’ёму спажывецкага крэдытавання. Аб гэтым паведаміў першы намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Аляксандр Ягораў перад семінарам-нарадай Палаты прадстаўнікоў «Прававое рэгуляванне фінансавых інструментаў для насельніцтва (спажывецкія крэдыты, мікрапазыкі і лізінг). Практыка правапрымянення, перспектывы развіцця», паведамляе БелТА.